background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

3 нядзеля Вялікага посту (15 сакавіка 2020 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні: Святая Імша ў панядзелак, аўторак, сераду ў 10.00 і 18.00.

У чацвер – урачыстасць абавязковая св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Прыпамінаем, што ўрачыстасць абавязковая наказвае нам прыняць удзел у Святой Імшы і не выконваць тую працу, якую можам перанесці на іншы дзень. У пятніцу Святая Імша ў 10.00, і вечарам у 18.45 – Святая Імша і ў 19.30 – Крыжовы Шлях. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб у гэты вечаровы час сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення. У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша з удзелам дзяцей і моладзі, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, і ў 18.00 – Святая Імша.

Прыпамінаем, што ў часе Вялікага посту належыць як мага больш часу прысвяціць для малітвы і роздуму над мукай і смерцю Езуса Хрыста. Трэба зрабіць канкрэтныя пастановы і пасля іх рэалізаваць. Таксама будзем старацца, каб не арганізоўваць і не прымаць удзел у вяселлях і гучных забавах. Кожную пятніцу нас абавязвае ўстрыманне ад ужывання мясных страваў.

Перад Святой Імшой кожны будні дзень будуць правадзіцца набажэнствы Крыжовай Дарогі, раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20.

Кожны дзень у Вялікім посце ў 15.00 будзе адбывацца набажэнства Вяночак да Божай Міласэрнасці. У сераду ў 17.30 – Песні Жальбы.

Папская рада па развіцці новай Евангелізацыі заклікае 20–21 сакавіка прысвяціць 24 гадзіны для Бога на каленях у адарацыі, малітве і пакаянні. Гэтая малітоўная душпастырская ініцыятыва Папы Францішка, якая ўжо ў сёмы раз адбываецца падчас Вялікага посту, мае на мэце даць магчымасць кожнаму верніку вярнуцца ў дом Міласэрнага Айца і паяднацца з Богам у сакрамэнце пакаяння, прыступіўшы да споведзі. Да ўсіх вернікаў, таксама да тых, якія маюць магчымасць удзельнічаць у малітве «24 гадзіны для Пана», Папская рада па развіцці новай Евангелізацыі кіруе заклік маліцца за Папу Францішка, біскупаў, святароў, а таксама за ўсіх тых, хто супрацьстаіць распаўсюджванню небяспечнай хваробы каранавірусу і за тых, хто ад яе церпіць.

Мы таксама жадаем далучыцца да гэтай малітвы Каталіцкага Касцёла ва ўсім свеце. Таму ў пятніцу з 15.00 да 18.45  будзе Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта, супольная і індывідуальная малітва і таксама будзе магчымасць прыступіць да Споведзі.

Катэхеза для дарослых – у сераду пасля Святой Імшы на 18.00. Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі ў суботу.

У суботу ў 18.00 адбудзецца малітоўная сустрэча студэнцкай і працуючай моладзі.

З 28 на 29 сакавіка ў касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску адбудзецца начное чуванне моладзі. Выезд 28 сакавіка ў 18.30 і вяртанне раніцай наступнага дня. Кошт 5 руб. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі.

Вялікапосныя рэкалекцыі адбудуцца з 2 па 4 красавіка (чацвер, пятніца і субота перад Пальмовай Нядзеляй).

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Прочитано 132 раз