background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

1 нядзеля Вялікага посту (1 сакавіка 2020 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні:  Святая Імша ў панядзелак, аўторак і чацвер у 10.00 і 18.00. У сераду, ва ўспамін св. Казіміра і святкаванне 30-ці годдзя вяртання вілейскага касцёла, Святая Імша ў 12.00 (узначаліць кс. Эдмунд Даўгіловіч) і ў 18.00. У пятніцу Святая Імша ў 10.00, і вечарам у 18.45 – Святая Імша і ў 19.30 – Крыжовы Шлях.

Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб у гэты вечаровы час сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.

У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша з удзелам дзяцей і моладзі, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, і ў 18.00 – Святая Імша.

Прыпамінаем, што ў часе Вялікага посту належыць як мага больш часу прысвяціць для малітвы і роздуму над мукай і смерцю Езуса Хрыста. Трэба зрабіць канкрэтныя пастановы і пасля іх рэалізаваць. Таксама будзем старацца, каб не арганізоўваць і не прымаць удзел у вяселлях і гучных забавах. Кожную пятніцу нас абавязвае ўстрыманне ад ужывання мясных страваў.

Таксама перад Святой Імшой кожны дзень будуць правадзіцца набажэнствы Крыжовай Дарогі, раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20.

Кожны дзень у Вялікім посце ў 15.00 будзе адбывацца набажэнства Вяночак да Божай Міласэрнасці.

У сераду ў 17.30 – Песні Жальбы.

Катэхеза для дарослых – у сераду пасля Святой Імшы на 18.00. Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі ў суботу.

З 28 на 29 сакавіка ў касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску адбудзецца начное чуванне моладзі. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі. Выезд 28 сакавіка ў 18.30 і вяртанне раніцай наступнага дня. Кошт 5 руб. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі.

Вялікапосныя рэкалекцыі адбудуцца з 2 па 4 красавіка (чацвер, пятніца і субота перад Пальмовай Нядзеляй).

У мінулым годзе, дзякуючы шматлікім ахвярадаўцам з Касцяневіч, Вілейкі, Далгінава і іншых парафій, быў устаноўлены новы помнік на магіле кс. Станіслава Жук у Касцяневічах. У суботу, 7 сакавіка, плануем арганізаваць невялікую паездку – пілігрымку ў Касцяневічы, каб там памаліцца за кс. Станіслава ў чарговую гадавіну смерці і наведаць яго месца пахавання. Выезд 7 сакавіка ад вілейскага касцёла ў 11.00. Святая Імша ў 12.00. Пасля Святой Імшы пераход да магілы кс. Станіслава Жук. Кошт паездкі 6 руб. Запісвацца можна каля кніжнага кіоска.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Прочитано 110 раз