background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

7 звычайная нядзеля (23 лютага 2020 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні: Святая Імша ў панядзелак і аўторак у 10.00. У Папяльцовую сераду распачынаем Вялікі Пост, які з’яўляецца падрыхтоўкай да святкавання Вялікадня.

У папяльцовую сераду набажэнствы адбудуцца: у 11.00 - Крыжовы Шлях, у 12.00 - Святая Імша, у 17.30 - Песні Жальбы, у 18.00 - Святая Імша. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца абрад пасыпанне галоў попелам, як знак пакаяння і гатоўнасці змяніць сваё жыццё. Таксама ў гэты дзень нас абавязвае сціслы пост. Сціслы пост азначае, што на працягу дня можна паесці посную ежу раз да сыта і два разы лёгка.

Прыпамінаем, што ў часе Вялікага посту належыць як мага больш часу прысвяціць для малітвы і роздуму над мукай і смерцю Езуса Хрыста. Трэба зрабіць канкрэтныя пастановы і пасля іх рэалізаваць. Таксама будзем старацца, каб не арганізоўваць і не прымаць удзел у вяселлях і гучных забавах. Кожную пятніцу нас абавязвае ўстрыманне ад ужывання мясных страваў. Таксама перад Святой Імшой кожны дзень будуць правадзіцца набажэнствы Крыжовай Дарогі, раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20. Кожны дзень у Вялікім посце ў 15.00 будзе адбывацца набажэнства Вяночак да Божай Міласэрнасці.

У чацвер Святая Імша ў 10.00 і 18.00. У пятніцу Святая Імша ў 10.00, і вечарам у 18.45 – Святая Імша і ў 19.30 – Крыжовы Шлях. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб у гэты вечаровы час сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення. Дзеці будуць атрымліць элементы –карткі з якіх на працягу Вялікага Посту пабудуюць Галготы. Элементы будуць раздавацца кожную пятніцу і нядзелю за ўдзел у Крыжовай Дорозе і Святой Імшы.

У суботу Святая Імша ў 10.00 (складковая за памерлых).

У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша з удзелам дзяцей і моладзі, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, і ў 18.00 – Святая Імша.

Па рашэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, Першая нядзеля Вялікага посту, якая сёлета прыпадае на 1 сакавіка, абвешчана ў Касцёле на Беларусі днём пакаяння і перапрашэння за ўсе знявагі Бога, учыненыя сынамі і дочкамі нашага народа. У гэты дзень ва ўсіх касцёлах нашай краіны будуць цэлебравацца святыя Імшы ў гэтай інтэнцыі і ўзносіцца малітвы пакаяння і перапрашэння.

Катэхеза для дарослых – у сераду пасля Святой Імшы на 18.00.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі ў суботу.

У мінулым годзе, дзякуючы шматлікім ахвярадаўцам з Касцяневіч, Вілейкі, Далгінава і іншых парафій, быў устаноўлены новы помнік на магіле кс. Станіслава Жук у Касцяневічах. У суботу, 7 сакавіка, плануем арганізаваць невялікую паездку – пілігрымку ў Касцяневічы, каб там памаліцца за кс. Станіслава ў чарговую гадавіну смерці і наведаць яго месца пахавання. Выезд 7 сакавіка ад вілейскага касцёла ў 11.00. Святая Імша ў 12.00. Пасля Святой Імшы пераход да магілы кс. Станіслава Жук. Кошт паездкі 6 руб. Запісвацца можна каля кніжнага кіоска.

Давезены новы часопіс AVE MARIA.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Прочитано 141 раз