Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ад панядзелка да суботы ў 10.00.
У наступную нядзелю, 2 лютага, свята ахвяравання Пана, альбо Маці Божай Грамнічнай. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00. У часе гэтага свята мы будзем успамінаць, той дзень калі Марыя і Святы Юзаф ахвяравалі Дзіцятка Езус Пану Богу ў Святыні Ерузалемскай. Паводле трыдыцыі падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне грамнічных свечак і працэсія па касцёлу з асвечанымі свечкамі. Просьба забяспечыць свечкі, каб воск не капаў на падлогу касцёла. Грамнічныя свечкі захоўваюцца ў хрысціянскіх дамах, запальваюцца ў часе малітвы, калі існуе небяспека, хвароба, жыццёвыя цяжкасці. Таксама, згодна са шляхетнай традыцыяй, запаленую свечку падаём у руку чалавека, які памірае. Ахвяраванні за свечкі, якія мы набываем у касцёле, выкарыстоўваюцца для ўтрымання святыні, Божага Дому.
У паслякалядным часе адбываецца душпастырская візітацыя сем’яў нашай парафіі. Візітацыя адбудзецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе – падцвердзіць запрашэнне. Таксама просьба ўнесці папраўкі ў нумары тэлефонаў, калі ў гэтым годзе былі змененыя.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі ў суботу. Катэхеза для дарослых у сераду ў 18.00.
У пятніцу, пасля Святой Імшы на 10.00, адбудзецца разборка калядных дэкарацый у нашым касцёле. Просьба, хто зможа, дапамагчы ў гэтых працах. Патрэбныя і мужчынскія рукі, і жаночыя.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
Душпастырская візітацыя 27.01-1.02.20
Панядзелак з 12.00 альбо 17.00 |
Вул. Георгіеўская Вул. Гарадзішчанская |
Аўторак з 12.00 альбо 17.00 |
Вілейская, Куранецкая, Гістарычная, Крывіцкая, зав. Крывіцкі, Цветочная, Хвойная, Звёздная Вёскі: Карвелі, Снежкава, Бутрымава |
Серада |
Вёска Чыжэвічы ў 11.30 Абадоўцы ў 12.00 Шклозавод у 13.30 Ізбіно ў 16.00 Макаўе ў 18.00 |
Чацвер |
Муляры з 12.00 Лыцавічы з 13.00
Куранец з 16.00 |
Пятніца
|
Вязынь з 12.00
Любань з 16.00 |
Субота |
з 13.00 Забар’е, Каўшэвічы, Ілля |
|
З 18.00 – Вілейка(прапушчаныя адрасы)
|