background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

1 звычайная нядзеля (12 студзеня 2020 г.)

Оцените материал
(1 Голосовать)

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ад панядзелка да суботы у 10.00. 

У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.

У паслякалядным часе адбываецца душпастырская візітацыя сем’яў нашай парафіі. Візітацыя адбудзецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе – падцвердзіць запрашэнне. Таксама просьба ўнесці папраўкі ў нумары тэлефонаў, калі ў гэтым годзе былі змененыя.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі працягнуцца пасля калядных канікул з суботы, 18 студзеня. Катэхеза для дарослых у сераду, 15 студзеня ў 18.30.

Просьба да мужчын, каб сабрацца заўтра пасля Святой Імшы на 10.00 і разабраць стаенку, якая знаходзіцца на вуліцы.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Душпастырская візітацыя  13-18.01.20

Панядзелак з 12.00 альбо 17.00

Вул. Чапаева, вул. Камарова

Аўторак з 12.00 альбо 17.00

Вул. Талстога

Серада з 15.00 альбо 17.00

Вул. Чырвонаармейская, Вадап’янава, Сацыялістычная, Горкага, Пушкіна, Маркава, Астроўскага, Камсамольская, Чайкоўскага, Піянерская

 

Чацвер з 12.00 альбо 17.00

Партызанская, Садовая, зав.Лугавы,       зав. Матросава, вул і зав.Зялёны,             Стаўкі, Белавароціца,

 вул. 1 Мая

Пятніца з 12.00 альбо 17.00

Вул. Кастрычніцкая

 

Субота з 12.00

вул. 17 верасня, Наберажная,

         вул. Савецкая, пл. Свабоды,                     зав. Школьны, Молакава, Ходзькі,  Інтэрнацыянальная, Дзяржынскага

Субота з 17.00

Шубіна,

Прывакзальная

 


Прочитано 63 раз