background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

2 нядзеля пасля Божага Нараджэння (5 студзеня 2020 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку:

У панядзелак – урачыстасць абавязковая Аб’яўлення Пана, альбо традыцыйная назва Трох Каралёў. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца абрад благаслаўлення крэйды, золата, кадзіла і вады. Крэйдай пазначым дзверы нашым дамоў і кватэр.

У аўторак у 18.00

У сераду, чацвер, пятніцу і суботу ў 10.00

У наступную нядзелю ўрачыстасць Хросту Пана. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00. Пад час кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне вады і акрапленне на ўспамін намі прынятага Хросту.

Паводле традыцыі ў паслякалядным часе адбываецца душпастырская візітацыя нашых сем’яў, так называная каляда. У гэтым годзе яна распачнецца з 9 студзеня. Душпастырская візітацыя адбудзецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе – падцвердзіць запрашэнне. Таксама просьба ўнесці папраўкі ў нумары тэлефонаў, калі ў гэтым годзе былі змененыя.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі працягнуцца пасля калядных канікул з 18 студзеня. Катэхеза для дарослых у сераду, 15 студзеня.

Інтэнцыя для Брацтва Жывога Ружанца на месяц студзень: малітва аб Божае благаслаўленне на новы 2020 для нашай парафіі, асабліва аб яе духоўны ўзрост.

У кіосках можна набыць рэлігійны каляндар на 2020 год.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Душпастырская візітацыя   09-11.01.20

Чацвер з 12.00 альбо 17.00

Вул. Гагарына 8, 10/1, 10/3, 12,12/1, 12/2, 12/2а, 12/3, 12/4

 

Пятніца з 12.00 альбо 17.00

Вул. Гагарына 14, 14/1,16, 16/1, 16/2, 16/3

Субота з 12.00 альбо 17.00

Вул. Гагарына 9, 11, 13, 15, 17, 19, 23, 25, 27

з 17.00

Вул. Чапаева 2, 22

 

 

 


 

 

Прочитано 58 раз