background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

2 нядзеля пасля Божага Нараджэння (29 снежня 2019 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: у панядзелак, чацвер і пятніцу ў 10.00 і 18.00. У аўторак у 10.00. Ноччу запрашаем на сустрэчу новага 2020 года: 23.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта, 00.00 - урачыстае благаславенне, 00.05 – Святая Імша.

У сераду урачыстасць абавязковая  Найсвяцейшай Панны Марыі Багародзіцы, св. Імша у 12.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Паводле традыцыі ў паслякалядным часе адбываецца душпастырская візітацыя нашых сем’яў, так называная каляда. У гэтым годзе яна распачнецца з 9 студзеня. Душпастырская візітацыя адбудзецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе – пацвердзіць запрашэнне. Таксама просьба ўнесці папраўкі ў нумары тэлефонаў, калі ў гэтым годзе былі змененыя.

Урокі рэлігіі распачнуцца пасля калядных канікул з 18 студзеня.

У кіосках можна набыць рэлігійны каляндар на 2020 год.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Прочитано 90 раз