background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

4 нядзеля Адвэнту (22 снежня 2019 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

У панядзелак Святая Імша ў 10.00 і 18.00. У аўторак раніцай яшчэ час адвэнту, Святая Імша ў 10.00.

Вечарам, калі на небе з’явяцца першыя зоркі, распачынаецца ўрачыстасць Божага Нараджэння. Вігілійная вячэра, якая адбываецца ў нашых сем’ях з'яўляецца кульмінацыйным момантам чакання Божага Нараджэння. Дзелячыся аплаткам дазволім Нованароджанаму Езусу ўнесці ў нашыя сем’і супакой, згоду, еднасць і святло Бэтлеемскай ночы. Пасля таго, як скончыцца вігілійная вячэра, уся сям’я па-старадаўняму звычаю накіроўваецца ў касцёл на Святую Імшу званую Пастэркай. У нашым касцёле Святая Імша Пастэрка адбудзецца ў 24.00.

У сераду, 25 снежня, урачыстасць Нараджэння Езуса Хрыста. Святая Імша ў 10.00 (з удзелам дзяцей), у 12.00 і ў 18.00. Святая Імша ў 10.00 будзе ахвяроўвацца Богу ў інтэнцыі благаславення Дзіцятка Езус і здароўя. Карткі з імёнамі можна прыносіць у сакрыстыю.

У чацвер, свята св. Стэфана, першамучаніка. Святая Імша ў 12.00 і 18.00.

У пятніцу, свята св. Яна Апостала і Евангеліста. Святая Імша ў 10.00 і 18.00.

У суботу, свята святых Немаўлят, мучанікаў. Святая Імша за памерлых, у 10.00. Таксама ў гэты дзень будзе малітва і будуць вычытаныя імёных усіх тых, хто ў гэтым годзе адышоў у вечнасць і чые пахаванні адбыліся ў нашай парафіі.

У наступную нядзелю ўрачыстасць абавязковая Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Святая Імша ў10.00, 12.00 і 18.00.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца пасля зімовых канікул 18 студзеня. Катэхеза для дарослых – 15 студзеня ў 18.45.

Рэпетыцыя хора для дзяцей адразу пасля святой Імшы на 10.00 у парафіяльным доме, а для дарослых і моладзі пасля Святой Імшы на 18.00.

Просьба да мужчын, жанчын і моладзі нашай парафіі, сабрацца ў панядзелак пасля Святой Імшы на 10.00, каб устанавіць ёлкі ў касцёле і адразу іх ўпрыгожыць. Дзякую за зразуменне!

Адвэнт – гэта час нашай духоўнай адновы, але таксама і час на ўчынкі міласэрнасці і дапамогі іншым. У касцёлах праводзяцца розныя акцыі, падчас якіх збіраюцца сродкі на падарункі дзецям і патрабуючым. Сёння і наступную нядзелю пры выхадзе з касцёла сакрыстыяне будуць збіраць ахвяраванні, якія выкарыстаюцца на набыццё падарункаў для дзяцей нашай парафіі, якія рыхтаваліся да Божага Нараджэння прыходзячы на Святыя Імшы Раратнія. Шчырасцю свайго сэрца дапаможам зрабіць свята для нашых дзяцей!

У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол і іншыя святочныя рэчы. Маем календары на новы 2020 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме. З’явіліся Бібліі – НОВЫ ЗАПАВЕТ і AVE MARIA.

Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашага касцёла.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Прочитано 117 раз