Версия для печати

30 звычайная нядзеля (27 кастрычніка 2019 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні:  У панядзелак, аўторак, сераду і чацвер у 9.00 і 18.00.    Ружанцовыя набажэнствы пасля Святой Імшы.

У пятніцу, 1 лістапада, урачыстасць абавязковая ЎСІХ СВЯТЫХ. Святая Імша ў 12.00 будзе цэлебравацца за жывых парафіянаў, аб дар святасці. У 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых. Святая Імша ў 18.00 за памерлых, імёны якіх пададзены на выпамінкі.

У суботу, 2 лістапада, Дзень задушны. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за нашых блізкіх памерлых. Святая Імша ў 10.00. У 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых. Святая Імша ў 18.00.

У наступную нядзелю: 9.20 – Ютрань за памерлых, 10.00 – Святая Імша і працэсія на могілкі па вуліцы 1 Мая, у 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых, у 18.00 - Святая Імша.

З 1 па 8 лістапада перад Святымі Імшамі будуць адбывацца выпамінкі, калі мы молімся за памерлых, вычытваючы іх імёны. Карткі з імёнамі памерлых належыць прынесці ў сакрыстую.

Наведванне могілак.

Будзем памятаць пра абавязак навядзення парадку на могілках, дзе пахаваныя нашыя блізкія родныя.

Каб годна пражыць дні ўспаміну памерлых верных, то варта пабыць у споведзі, каб мець магчымасць прыняць Святую Камунію і ахвяраваць за родных памерлых. Заахвочваем прыходзіць да Споведзі на працягу тыдня, не адкладваючы на самі ўрачыстасці.

4 лістапада ў 18.00 адбудзецца Святая Імша за айца Андрэя Ахрэм у шостую гадавіну смерці.

Працяг заняткаў па рэлігіі адбудзецца пасля школьных канікул 16 лістапада.

У сераду пасля вячэрняй Святой Імшы адбудзецца катэхеза для дарослых.

Сёння пасля Святой Імшы на 10.00 – рэпетыцыя хора дзяцей, у 18.00 адбудзецца рэпетыцыя хора дарослых, школьнай і студэнцкай моладзі.

Пры ўваходзе ў касцёл і парафіяльных кіосках распаўсюджваюцца лампады (знічы) на магілы памерлых. Зразумела, што не з’яўляемся рынкам альбо магазінам, а лампады не тавар. Заахвочваем набываць знічы, якія з’яўляюцца знакам ахвяраванняў і знакам малітвы Касцёла за тых памерлых, дзе гэтыя знічы будуць пастаўленыя. Распачаўшы замену касцёльнага даху парафія знаходзіцца ў вялікай фінансавай патрэбе. Набываючы знічы мы хоць крыху дапамагаем сваей святыні.

Дзякуючы ініцыяціве веруючых і шматлікім ахвярадаўцам быў заменены помнік на магіле кс. Дзекана Станіслава Жук у Касценевічах. У наступную нядзелю кс. Пётр Петрага здзейсніць яго асвячэнне.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Прочитано 256 раз