background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

28 звычайная нядзеля (13 кастрычніка 2019 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу 10.00, як складковая за памерлых. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

На гэтым тыдні: У аўторак – успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла.  У чацвер – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка.  У пятніцу – свята св. Лукі, Евангеліста

Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.

Заняткі па рэлігіі адбываюцца па суботах. З раскладам катэхез можна пазнаёміцца на дошцы аб’яваў.

У сераду пасля вячэрняй Святой Імшы адбудзецца катэхеза для дарослых. У суботу ў 18.00 – сустрэча старэйшай школьнай, студэнскай і працуючай моладзі.

Запрашаем хлопцаў ад 7 год да службы пры алтары ў якасці кандыдатаў у міністранты. Яны стануць міністрантамі пасля адпаведнай падрыхтоўкі на заканчэнне навучальнага года.

Сёння пасля Святой Імшы на 10.00 – рэпетыцыя хора дзяцей, у 18.00 адбудзецца рэпетыцыя хора дарослых, школьнай і студэнцкай моладзі.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. 

Прочитано 69 раз