background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

26 звычайная нядзеля (29 верасня 2019 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу 10.00, як складковая за памерлых. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

На гэтым тыдні: У аўторак успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. У сераду, 2 кастрычніка, успамін святых Анёлаў Ахоўнікаў. Святая Імша ў 18.00 будзе цэлебравацца як складковая аб Божае благаславенне праз заступніцтва Анёлаў Ахоўнікаў. Інтэнцыі з просьбамі трэба пераказаць у сакрыстыю да пачатку Святой Імшы. На гэтую літургію запрашаем дзяцей нашай парафіі: ад немаўлятак да старэйшых. На прыканцы ім будзе ўдзеленае індывідуальнае благаславенне. У пятніцу - успамін св. Францішка Асізкага.

Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.

Заняткі па рэлігіі распачнуцца з бліжэйшай суботы 5 кастрычніка. З раскладам катэхез можна пазнаёміцца на дошцы аб’яваў і дзвярах касцёла.

Пасля 5 кастрычніка кожную сераду пасля вячэрняй Святой Імшы адбудзецца катэхеза для дарослых.

Запрашаем хлопцаў ад 7 год да службы пры алтары ў якасці кандыдатаў у міністранты. Яны стануць міністрантамі пасля адпаведнай падрыхтоўкі на заканчэнне навучальнага года.

Выезд у пілігрымку па святынях гродзеншчыны адбудзецца у сераду 3 кастрычніка ў 8.00. Збіраемся ў касцёле. Да заўтрашняга дня трэба ўнесці канчатковую аплату за ўдзел у пілігрымцы.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. 

Прочитано 266 раз