background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

13 звычайная нядзеля (30 чэрвеня 2019 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні Святая Імша: У панядзелак у 9.00. У аўторак, з удзелам пілігрымаў са Смаргоні, у 18.00 У сераду, з удзелам пілігрымаў з Маладзечна, Смаргоні і Вілейкі, у 8.00. У чацвер і пятніцу Святой Імшы не будзе. У суботу, складковая за памерлых у 18.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Будслаўскі Фэст адбудзецца ў пятніцу і суботу, 5-6 ліпеня. Галоўныя набажэнствы:

у пятніцу ў 18.00 – Святая Імша з удзелам пілігрымаў; 23.30 – працэсія з абразом Маці Божай; 00.00 – Святая імша Пастэрка;  у суботу ў  10.00 – Адпустовая Святая Імша з Эўхарыстычнай працэсіяй.

Пілігрымка ў Будслаў распачнецца 3 ліпеня і скончыцца ўрачыстасцямі ў Будславе 6 ліпеня. Варта пашукаць магчымасці, каб прыняць удзел у пілігрымцы. Запісвацца ў пілігрымку можна ў сакрыстыі. Пасля Святой Імшы на 10.00 – арганізацыйнае спатканне.

Арганізоўваецца паездка ў Будслаў і на аўтобусе. Выезд у пятніцу, 5 ліпеня, у 17.00 і вяртанне пасля заканчэння галоўнай Святой Імшы 6 ліпеня. Аўтобус застаецца ўвесь час у Будславе, таму будзе магчымасць і начлегу. Кошт 10 руб.

Пілігрымы з Маладзечна і Смаргоні прыбудуць у Вілейку вечарам 2 ліпеня. Нашая парафія павінна будзе забяспечыць начлег для іх. Колькасць пілігрымаў можа быць больш за 220. Просьба сабрацца каля касцёла ў 19.00 і прыняць пілігрымаў да сябе.

Удзельнікі Міжнароднай парафіяды ў Варшаве выезжаюць у пятніцу, 5 ліпеня, у 23.00 ад нашага касцёла.

Інтэнцыя для Брацтва Жывога Ружанца на месяц ліпень – аб Божае благаславенне, здароўе і хутчэйшую рэабілітацыю для Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

Дзякую за складзеныя ахвяраванні на рамонт касцёльнага даху і прашу аб далейшую сістэматычную падтрымку гэтага праекта.

Дзякую за ўсе ахвяры на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

Прочитано 111 раз