background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

12 звычайная нядзеля (23 чэрвеня 2019 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні Святая Імша: У панядзелак, ва ўрачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля, у 12.00 і 18.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У сераду ў 9.00.

У пятніцу, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста, у 12.00 і 18.00. У суботу, ва ўрачыстасць абавязковую святых Апосталаў Пятра і Паўла, складковая за памерлых у 10.00 і ў 18.00.  У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Пілігрымка ў Будслаў распачнецца 3 ліпеня і скончыцца ўрачыстасцямі ў Будславе 6 ліпеня. Варта пашукаць магчымасці, каб прыняць удзел у пілігрымцы. Запісвацца ў пілігрымку можна ў сакрыстыі. Арганізацыйнае спатканне ў нядзелю 30 чэрвеня пасля Святой Імшы на 10.00.

Арганізоўваецца паездка ў Будслаў і на аўтобусе. Выезд у пятніцу, 5 ліпеня, у 17.00 і вяртанне пасля заканчэння галоўнай Святой Імшы 6 ліпеня. Аўтобус застаецца ўвесь час у Будславе, таму будзе магчымасць і начлегу. Кошт 10 руб.

Пілігрымы з Маладзечна і Смаргоні прыбудуць у Вілейку вечарам 2 ліпеня. Нашая парафія павінна будзе забяспечыць начлег для іх. Колькасць пілігрымаў можа быць больш за 220. Просьба сабрацца каля касцёла ў 19.00 і прыняць пілігрымаў да сябе

Дзякую за складзеныя ахвяраванні на рамонт касцёльнага даху і прашу аб далейшую падтрымку гэтага праекта.

Дзякую за ўсе ахвяры на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

Прочитано 159 раз