Святая Імша на гэтым тыдні: ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу, складковая за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю: у 10.00, з удзяленнем Сакрамэнту Бежмавання праз бп. Юрыя Касабуцкага і ў 18.00. Святой Імшы ў 12.00 – не будзе.
На гэтым тыдні: у аўторак свята св. Мацея, Апостала; у чацвер успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка.
У месяцы маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы. У часе набажэнства будзем узносіць малітвы да Езуса, прысутнага ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, праз заступніцтва Панны Марыі спяваючы Ларэтанскую Літанію. Заахвочваем прыходзіць на гэтыя набажэнствы.
На гэтым тыдні:
У аўторак у 18.45 - працы каля касцёла з кандыдатамі да Бежмавання.
У сераду ў 10.00 альбо 16.00 – экзамен для Першакамунійных дзяцей і моладзі.
У сераду ў 18.00 – кваліфікацыйная размова з кандыдатамі да Бежмавання, група дарослых.
У суботу ў 15.00 – 1 рэпетыцыя для дзяцей і моладзі Першакамунійнай урачыстасці.
У суботу ў 16.00 – генеральная рэпетыцыя урачыстасці Бежмавання
У суботу ў 17.00 – споведзь перад прыняццем Сакрамэнту Бежмавання
Дзякую за зложаныя ахвяраванні на рамонт касцёльнага даху і прашу аб далейшую падтрымку гэтага праекта. Дзякую за ўсе ахвяры на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!