background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

4 Велікодная нядзеля (12 мая 2019 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу, складковая за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю: у 10.00, з удзяленнем Сакрамэнту Бежмавання праз  бп. Юрыя Касабуцкага  і ў 18.00.  Святой Імшы ў 12.00 – не будзе.

На гэтым тыдні: у аўторак свята св. Мацея, Апостала; у чацвер успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка.

У месяцы маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы. У часе набажэнства будзем узносіць малітвы да Езуса, прысутнага ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, праз заступніцтва Панны Марыі спяваючы Ларэтанскую Літанію. Заахвочваем прыходзіць на гэтыя набажэнствы.

На гэтым тыдні:

У аўторак у 18.45 - працы каля касцёла з кандыдатамі да Бежмавання.

У сераду ў 10.00 альбо 16.00 – экзамен для Першакамунійных дзяцей і моладзі.

У сераду ў 18.00 – кваліфікацыйная размова з кандыдатамі да Бежмавання, група дарослых.

У суботу ў 15.00 – 1 рэпетыцыя для дзяцей і моладзі Першакамунійнай урачыстасці.

У суботу ў 16.00 – генеральная рэпетыцыя урачыстасці Бежмавання

У суботу ў 17.00 – споведзь перад прыняццем Сакрамэнту Бежмавання

Дзякую за зложаныя ахвяраванні на рамонт касцёльнага даху і прашу аб далейшую падтрымку гэтага праекта. Дзякую за ўсе ахвяры на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

 

 

 

 

 

 

Прочитано 79 раз
Другие материалы в этой категории: « 3 Велікодная нядзеля (5 мая 2019 г.)