background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

2 Велікодная нядзеля (28 красавіка 2019 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу, складковая за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю: у 10.00, 12.00 і 18.00.

На гэтым тыдні: У панядзелак, 29 красавіка, ушануем св. Кацярыну Сіенскую. У сераду, 1 мая, успамін святога Юзафа, рамесніка. У пятніцу, 3 мая, ушануем святых Філіпа і Якуба, Апосталаў.

У месяцы маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы. У часе набажэнства будзем узносіць малітвы да Езуса, прысутнага ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, праз заступніцтва Панны Марыі спяваючы Ларэтанскую Літанію. Заахвочваем прыходзіць на гэтыя набажэнствы.

Запрашаем моладзь прыняць удзел у начным чуванні ў Будславе, якое адбудзецца 7-8 мая.  Збіраемся на чыгуначным вакзале ў Вілейцы 7 мая ў 20.30, вяртаемся ранішнім цягніком наступнага дня. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі.

У наступную нядзелю, 5 мая, пасля Святой Імшы на 10.00 адбудзецца арганізацыйная сустрэча з кандыдатамі да Бежмавання (група дарослых і моладзі) і з бацькамі моладзі. Прысутнасць абавязковая.

Таксама 5 мая ў 16.30 адбудзецца арганізацыйная сустрэча  з удзельнікамі Міжнароднай парафіяды ў Варшаве і іх бацькамі.

Дзякую за зложаныя ахвяраванні на рамонт касцёльнага даху і прашу аб далейшую падтрымку гэтага праекта. Дзякую за ўсе ахвяры на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

Прочитано 90 раз