Версия для печати

6 Нядзеля Вялікага Посту – Нядзеля Пальмовая (14 красавіка 2019 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

З сённяшняга дня распачынаецца Вялікі Тыдзень перад святам Пасхі. Апошнія тры дні перад Вялікаднем называюцца Пасхальным Трыдыумам. Набажэнствы ў гэтыя дні будуць у наступным парадку:

У Вялікі Панядзелак, у Вялікі Аўторак і Вялікую  Сераду ў 10.00 і 18.00. Большасць з парафіянаў ужо паспавядалася ў часе рэкалекцый. Але для тых, хто патрабуе споведзі, магчымасць паяднацца з Богам будзе ў панядзелак, аўторак і сераду за гадзіну перад Святой Імшой.

Вялікі Чацвер  19.00 – Св. Імша Вячэры Панскай.

Вялікая Пятніца -- дзень Мукі і Смерці Езуса. У гэты дзень нас абавязвае сціслы пост.

З 9.00 адарацыя пры цямніцы Пана.

15.00 –вяночак да Божай Міласэрнасці, Крыжовы Шлях.

19.00 – Літургія Мукі Панскай

Вялікая Субота

Гэта дзень ціхі і сціплы. Цела нашага Пана знаходзіцца ў магіле. На працягу дня ў касцёле адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту пры гробе Пана. Асвячэнне велікодных страваў: яйкі, хлеб, святочнае печыва, мяса і соль, адбудзецца ў 8.00, 9.00, 10.00, 11.00, 12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00  і пасля заканчэння Пасхальнай вігіліі.  На вёсках: 14.45 – Муляры, 15.00 – Лыцавічы. Пастараемся, каб стравы, якія будзем прыносіць для асвячэння знаходзіліся ва ўпрыгожаных кошыках.

21.00 – Пасхальная вігілія. У часе Пасхальнай урачыстай літургіі адбудзецца аднаўленне хросту, таму на гэтую частку нам спатрэбяцца свечкі. Таксама ў Вялікую Суботу прынясём з сабою ваду для асвячэння. Пасля вігілійнай Св. Імшы адбудзецца гадзіннае чуванне пры Найсвяцейшым Сакраманце, а пасля працяг адарацыі раніцай з 5.00.

Нядзеля Змёртвыхпаўствння Пана

7.00 – Рэзурэкцыйная працэсія вакол нашай святыні (Сёння пасля Святой Імшы дзяўчаткі павінны падыйсці да сваіх настаўніц па рэлігіі і падзяліць абавязкі на працэсію і таксама прымерыць белыя сукенкі) і ўрачыстая Велікодная Св. Імша (будзе цэлебравацца, як складковая за жывых, таму карткі з імёнамі належыць прынесці ў сакрыстыю).  Святая Імша ў 12.00 і 18.00 – для тых, хто не зможа быць раніцай на рэзурэкцыі.

Панядзелак у актаве Пасхі   Св. Імша ў 12.00 і 18.00.

Наведванне хворых і састарэлых нашай парафіі адбудзецца ў аўторак 16 красавіка з 8.00. Пастараемся, каб ніхто з нашых блізкіх родных не застаўся без споведзі на свята Пасхі. Адрасы хворых належыць запісаць у сакрыстыі.

Наступныя заняткі па рэлігіі для дзяцей і моладзі 27 красавіка, але вельмі шчыра запрашаем прыходзіць на літургію Пасхальнага Трыдуума.

Заўтра пасля Святой Імшы на 10.00 адбудзецца ўборка касцёла і касцёльнай тэрыторыі перад урачыстасцямі. Запрашаем усіх жадаючых і кандыдатаў да Бежмавання.

У Божае Імя мы распачынаем новы праект у жыцці нашай парафіі – рамонт касцёльнага даху. Час на месцы не стаіць і нашая святыня патрабуе рамонтаў, рамонтаў не простых. Бачым, што дах касцёла ў апошнім часе вельмі састарыўся, асабліва пасля урагану 2017 года. Пясчана – цэментная чарапіца была паложана на дах касцёла падчас рэстаўрацыі 80 –х гадоў і ўжо пачала разрушацца. Брусы, на якіх змешчана чарапіца,  прагніваюць,  і адбываецца дэфармацыя ўсяго даха. Зацёкаў няма, так як гістарычная касцёльная бляхоўка не знята,  і яна ратуе ад вільгаці.  Наш касцёл з’яўляецца помнікам архітэктуры. Таму рамонтныя працы павінны адбывацца з дазволу  Міністэрства Культуры і пад наглядам навуковага супрацоўніка. Механізм падрыхтоўкі дакументацыі ўжо запушчаны. Мэтазгодным будзе вярнуць пакрыццё касцёла да гістарычнага:  не цяжкой чарапіцай, пад якую першапачаткова не разлічаны будынак касцёла, а палімерным ацынкованым лістом.

Пакуль будуць весьціся дакументальныя працы (займаюць не адзін месяц) нам трэба распачаць збор фінансавых сродкаў і таксама пачаць набываць патрэбныя для рамонту матэрыялы. Напэўна, кожны разумее, што гаворка ідзе пра вельмі вялікія сродкі. Разлічываць на дапамогу з-за мяжы мы не можам, часы змяніліся і рамонты касцёла трэба будзе праводзіць сваімі сіламі.

Плануем выкананне рамонтных прац даху нашага касцёла на 2019 -2021 гады. Але працы будзем весці этапамі: сабралі сродкі, закупілі мэтэрыял – выканалі частку працы. Пасля збіраем сродкі на наступную. Як толькі збяром патрэбную суму грошай,  набудзем піламатэрыял, частку дахоўкі, будаўнічыя лясы. Магчыма, што восенню гэтага года ўжо будзе перакрыта алтарная частка.

Ахвяраванні будуць прымацца ў сакрыстыі, запісываючы іх у спецыяльную кнігу ахвярадаўцаў. У апошнюю нядзелю кожнага месяца будуць зачытвацца прозвішчы ахвярадаўцаў, альбо іх сем’яў і ў іх інтэнцыі будзе цэлебравацца Святая Імша. Прашу аб зразуменне важнасці справы і аб сістэматычную дапамогу. Зразумела, што адным разам мы не збяром патрэбныя сродкі, але пакрыху, месяц за месяцам, гэта будзе магчыма.

Вялікі дзякуй за вашыя малітвы, працу і ахвяры, якімі спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Прочитано 241 раз