background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

4 нядзеля Вялікага Посту (31 сакавіка 2019 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: у панядзелак, аўторак,сераду і чацвер у 10.00 і 18.00. У пятніцу ў 10.00, вечарам у 18.45 – Святая Імша і ў 19.30 – Крыжовы Шлях. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб у гэты вечаровы час сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.   У суботу Святая Імша ў 10.00 (складковая за памерлых).

У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша з удзелам дзяцей і моладзі, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, і ў 18.00 – Святая Імша.

Дадаткова у Вялікім Посце праводзяцца набажэнствы кожны дзень:

8.30 – Ружанец, 9.00 і 17.20 – Крыжовы Шлях, 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці.

У сераду ў 17.30 і ў пятніцу замест Ружанца ў 8.30 – Песні Жальбы.

Вялікапостныя рэкалекцыі адбудуцца з 10 па 12 красавіка.

Катэхеза для дарослых: у сераду пасля Святой Імшы на 18.00 у парафіяльным доме, а для дарослых перад Бежмаваннем у гэты сам час у касцёле.

Заняткі па рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца пасля школьных канікул у суботу, 6 красавіка, згодна з раскладам.

Сёння, пасля Святой Імшы і Крыжовага Шляху на 10.00 у парафіяльным доме адбудзецца арганізацыйная сустрэча з бацькамі тых дзяцей і моладзі, якія ў гэтым годзе прыступяць да Першай святой Камуніі.

Наведванне хворых і састарэлых нашай парафіі перад урачыстасцю Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста адбудзецца 16 красавіка з 8.30 да 17.00. Адрасы зворых трэба запісаць у сакрыстыі.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

 

Прочитано 73 раз