Версия для печати

3 нядзеля Вялікага Посту (24 сакавіка 2019 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні: У панядзелак, урачыстасць Звеставання Пана. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Духоўнае ўсынаўленне. Святая Імша ў аўторак, сераду і чацвер у 10.00 і 18.00.     У пятніцу Святая Імша ў 10.00, вечарам у 18.45 – Святая Імша і ў 19.30 – Крыжовы Шлях. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб у гэты вечаровы час сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення. У суботу Святая Імша ў 10.00 (складковая за памерлых).  У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша з удзелам дзяцей і моладзі, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, і ў 18.00 – Святая Імша.

Дадаткова у Вялікім Посце праводзяцца набажэнствы кожны дзень:

8.30 – Ружанец, 9.00 і 17.20 – Крыжовы Шлях, 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці.

У сераду ў 17.30 і ў пятніцу замест Ружанца ў 8.30 – Песні Жальбы.

Вялікапосныя рэкалекцыі адбудуцца з 10 па 12 красавіка.

Катэхеза для дарослых: у сераду пасля Святой Імшы на 18.00 у парафіяльным доме, а для дарослых перад Бежмаваннем у гэты сам час у касцёле.

Заняткі па рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца пасля школьных канікул у суботу, 6 красавіка, згодна з раскладам.

У наступную нядзелю, 31 сакавіка, пасля Святой Імшы і Крыжовага Шляху на 10.00 у парафіяльным доме адбудзецца арганізацыйная сустрэча з бацькамі тых дзяцей і моладзі, якія ў гэтым годзе прыступяць да Першай святой Камуніі.

У бліжэйшыя суботу - нядзелю ў Мінскай Архікатэдры адбудзецца начное чуванне моладзі. Чуванне пройдзе на тэму «Грэх зневаляе, Крыж вызваляе». Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі. Выезд у суботу, 30 сакавіка, у 18.30 і вяртанне раніцай наступнага дня. Кошт 5 руб. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі.

З 31 сакавіка плануецца арганізаваць кожную нядзелю аўтобус для пілігрымаў: Мінск – Маладзечна – Вілейка - Будслаў. Арганізатарам выступае касцёл святых Сымона і Алены ў Мінску. Аўтобус будзе спыняцца на плошчы ў Вілейцы ў 11.00. У Будславе Святая Імша ў 12.00, гадзіна для індывідуальнай малітвы і вяртанне назад. Кошт будзе залежыць ад колькасці пілігрымаў. Зацікаўленыя павінны запісвацца ў сакрыстыі.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Прочитано 309 раз