background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

2 нядзеля Вялікага Посту (17 сакавіка 2019 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак, сераду і чацвер у 10.00 і 18.00.

У аўторак – урачыстасць абавязковая св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Прыпамінаем, што ўрачыстасць абавязковая наказвае нам прыняць удзел у Святой Імшы і не выконваць тую працу, якую можам перанесці на іншы дзень.

У пятніцу Святая Імша ў 10.00, вечарам у 18.45 – Святая Імша і ў 19.30 – Крыжовы Шлях. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб у гэты вечаровы час сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.

У суботу Святая Імша ў 10.00 (складковая за памерлых).

У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша з удзелам дзяцей і моладзі, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, і ў 18.00 – Святая Імша.

Дадаткова у Вялікім Посце праводзяцца набажэнствы кожны дзень:

8.30 – Ружанец, 9.00 і 17.20 – Крыжовы Шлях, 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці.

У сераду ў 17.30 і ў пятніцу замест Ружанца ў 8.30 – Песні Жальбы.

Вялікапосныя рэкалекцыі адбудуцца з 10 па 12 красавіка.

Катэхеза для дарослых: у сераду пасля Святой Імшы на 18.00 у парафіяльным доме, а для дарослых перад Бежмаваннем у гэты сам час у касцёле.

Заняткі па рэлігіі для дзяцей і моладзі ў суботу, 16 сакавіка, згодна з раскладам.

З 30 на 31 сакавіка ў Мінскай Архікатэдры адбудзецца начное чуванне моладзі. Чуванне пройдзе на тэму «Грэх зневаляе, Крыж вызваляе». Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі. Выезд 30 сакавіка ў 18.30 і вяртанне раніцай наступнага дня. Кошт 5 руб.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Прочитано 141 раз