Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00. Толькі, як выключэнне, у аўторак у 18.00. У суботу, складковая за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
На гэтым тыдні:
У панядзелак - успамін св. Монікі
У аўторак - успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла.
У сераду - успамін Мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля.
Урачысты пачатак новага школьнага і катэхетычнага года адбудзецца 2 верасня, падчас Святой Імшы на 10.00. Адбудзецца асвячэнне школьных прыналежнасцяў, а таксама школьнікам і студэнтам будзе ўдзелена благаславенне.
26 ліпеня на афіцыйным сайце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі CATHOLIC.BY былі апублікаваныя персанальныя змены ў парафіях Мінска – Магілёўскай архідыяцэзіі. Кс. Аўгуст Калясінскі завершае сваё служэнне ў нашай парафіі і з 2 верасня распачынае служэнне, у якасці вікарыя, у парафіі Святога Духа ў Барысаве. З 9 верасня ў нашай парафіі распачынае служэнне, у якасці вікарыя, кс.Ігар Мутрук. Кс. Ігара і кс. Аўгуста агарнём малітвай, каб на новых месцах святарскага служэння яны здолелі многіх людзей прывесці да Бога і Касцёла. Пры выхадзе з касцёла сакрыстыяне будуць збіраць ахвяраванні, якія будуць пераказаныя кс. Аўгусту на пачатак яго працы ў Барысаве.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.