background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

Нядзеля Спаслання Духа Святога (20 мая 2018 г.)

Оцените материал
(1 Голосовать)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла, і ў чацвер, свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара, у 12.00 і 19.30. У аўторак, сераду і пятніцу ў 9.00 і 19.30.

У суботу, складковая за памерлых, у 10.00.

У наступную нядзелю, Нядзелю Найсвяцейшай Тройцы, у 10.00, 12.00 і 18.00.

Кожны будні дзень пасля Святой Імшы на 9.00 і вечарам у 19.00 будуць адбывацца маёвыя набажэнствы.

Тыдзень пасля Першай Святой Камуніі мае назву Белы. Першакамунійныя дзеці будуць прыходзіць у святочным адзенні, кожны дзень будуць удзельнічаць у Святой Імшы і прымаць Святую Камунію. Мы, як парафіяльная сям’я, пастараемся іх падтрымаць малітоўна, сваей прысутнасцю на Святой Імшы.

Катэхетычны год пры нашым касцёле завершыўся. Але прыпамінаем, што канікулы і адпачынак не могуць стаць часам без Бога. Таму, прыложым намаганні, каб дзеці і моладзь бывалі на нядзельных і святочных Святых Імшах. Таксама для іх пры нашым касцёле будуць праводзіцца розныя мерапрыемствы.

З 1 па 3 чэрвеня ў парафіяльным доме адбудуцца рэкалекцыі дзённага прабывання для дзяўчат. Запісацца на рэкалекцыі можна ў настаўніц па рэлігіі.

Прыпамінаем, што працэсія Божага Цела па вуліцах горада адбудзецца 3 чэрвеня ў 10.00. Варта ўжо сёння планаваць свой час, каб ніякія іншыя абавязкі не перашкодзілі нам у гэтай урачыстасці.

УВАГА ДА ПІЛІГРЫМАЎ ПА СВЯТЫХ МЕСЦАХ ПАЎНОЧНАЙ ПОЛЬШЧЫ:

У панядзелак пасля Святой Імшы на 19.30 адбудзецца арганізацыйнае спатканне. Прысутнасць пілігрымаў абавязковае, бо чакае важная інфармацыя.

Пастараемся ў панядзелак прынесці:

другую частку аплаты - 100 еўра;
пашпарт;
1 фота для візы ў Польшчу
спраўку з месца працы аб заработку за 3 апошнія месяцы ці ксеракопія пенсіённага пасведчання ( для пенсіянераў);

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. 

Прочитано 543 раз