background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

1 звычайная нядзеля (7 студзеня 2018 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: ад панядзелка да суботы ў 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Паводле традыцыі ў паслякалядным часе адбываецца душпастырская візітацыя нашых сем’яў, так называная каляда. У гэтым годзе яна распачнецца з 8 студзеня.

Каляда — гэта перш за ўсё падзяка Богу за атрыманыя ласкі ў мінулым годзе і малітва аб апецы ў наступным, а таксама магчымасць асабістага знаёмства са святаром. У Каталіцкім Касцёле да душпастырскага візіту абавязвае кананічнае права, якое прадпісвае наведванне сем’яў для пашырэння веры і аказання неабходнай духоўнай дапамогі. Для таго, каб дадзеная рэлігійная падзея прайшла належным чынам, неабходна стварыць адпаведныя ўмовы: засцяліць стол белым абрусам, на якім будуць знаходзіцца крыж, альбо абраз і свечка. Асаблівасцю душпастырскай сустрэчы з’яўляецца тое, што ў ёй павінна ўдзельнічаць уся сям’я. Таму сям'я абавязана даведацца, у які дзень і ў якую гадзіну святар наведае дом, каб усе члены сям’і маглі ў гэты час быць дома. Душпастырская візітацыя адбудзецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе – падцвердзіць запрашэнне. Урокі рэлігіі распачнуцца пасля калядных канікул з 13 студзеня.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Душпастырская візітацыя

08-13.01.18


Панядзелак з 12.00 альбо 17.00

Вул. Гагарына 8, 10/1, 10/3, 12,12/1, 12/2, 12/2а, 12/3, 12/4

 

 

 

Аўторак з 12.00 альбо 17.00

Вул. Гагарына 14, 14/1,16, 16/1, 16/2, 16/3, 9, 11, 13, 15, 17, 19, 23, 25, 27

 

 

Серада з 12.00 альбо 17.00

Вул. Чапаева 2, 60, 62, 64, 72, 74

 

 

Чацвер з 12.00 альбо 17.00

Вул. Талстога 12, 13А, 36, 38, 40, 49, 51, 53, 55, 59

 

 

Пятніца з 12.00 альбо 17.00

вул. Камарова 5, 6, 9, 13

Вул. Чырвонаармейская, Вадап’янава, Сацыялістычная, Горкага, Пушкіна, Маркава, Астроўскага, Камсамольская,Чайкоўскага,

 

 

Субота з 12.00

Піянерская, Партызанская, Садовая, зав.Лугавы, вул.і зав.Зялёны, Стаўкі, Наберажная, вул. 1 Мая 39, 45, 47,

З 16.00

вул. 1 Мая 57, 63, 67, 72, 74, 75, 76, 77, 81а, 85, 87, 97, 97Б, 105В, 105Г

 

 

 

Прочитано 327 раз