background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

26 звычайная нядзеля (1 кастрычніка 2017 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні Святая Імша:

У панядзелак, аўторак і чацвер у 9.00

У сераду і пятніцу ў 18.00

У суботу, складковая за памерлых, у 10.00.

У наступную нядзелю: у 10.00, 12.00 і 18.00

Наступныя заняткі па рэлігіі ў суботу 21 кастрычніка.

Пілігрымка ў Фаціму распачынаецца Святой Імшой 3 кастрычніка ў 3.30. (Ноч з панядзелка на аўторак.)

Вядома, што не кожны зможа прыняць удзел у пілігрымцы ў Фаціму. Але мы, як пілігрымы, павязём малітвы за нашую парафію, павязём таксама вашыя інтэнцыі. Хто жадае, можа пераказаць асаблівыя просьбы, інтэнцыя, якія будуць прачытаныя ў санктуарыях Люрда і Фацімы. Люрд (6 кастрычніка) – гэта вядомы Марыйны санктуарый, дзе многія і многія атрымліваюць ад Бога ласку аздараўлення душы і цела. У Фаціме, у месцы аб’яўленняў Маці Божай, адбудзецца адна Святая Імша аб здароўе і Божае благаславенне (9 кастрычніка), другая за памерлых (10 кастрычніка). Інтэнцыі трэба напісаць на лісточку, зазначаючы ў якім санктуарыі жадаеце, каб яна была зачытаная, і іх трэба прынесці ў сакрыстыю да 2 кастрычніка.

2 кастрычніка – дзень ушанавання Анёлаў Ахоўнікаў.

4 кастрычніка – успамін Святога Францішка Асізкага.

7 кастрычніка – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай

У часе маей непрысутнасці за парафію будзе адказваць кс. Кірыл Бардонаў. Яго нумар тэлефону будзе змешчаны на дзвярах касцёла.

Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. 

Прочитано 36 раз