background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

ПІЛІГРЫМКА ДА МЕСЦА АБ’ЯЎЛЕННЯ МАЦІ БОЖАЙ У ФАЦІМЕ (ПАРТУГАЛІЯ)

Оцените материал
(0 голосов)

Маршрут пілігрымкі: Мінск – Ліхень – Кёльн – Парыж – Люрд – Санцьяга дэ Кампастэла – Фаціма / Фаціма – Барселона – Чэнстахова – Мінск

Час: 03-15 кастрычніка 2017 г.

Дадаткова аплочваецца: наведванне Лiсабона i Атлантычнага акiяна — 30 €, харчаванне не прадугледжанае праграмай.

У кошт увахoдзiць: праезд аўтобусам, апека суправаджаючага/праваднiка, тэматычныя экскурсii, пражыванне ў атэлях i дамах пiлiгрымаў турыстычнага класа, 10 сняданкаў  i 8 вячэр.

Пражыванне ў 2- і 4-асабовых пакоях. 10 начлегаў у атэлях і толькі 2 начныя пераезды!!!

 

ПРАГРАМА:

3.10, аўторак

Выезд з Беларусі (Вілейка). Святая Імша ў 03.30. Выезд у 04.00

Транзіт па Польшчы. Наведванне санктуарыя ў Ліхені (Св. Імша) (пры ўмове выканання графіка)

Начлег у атэлі (Слубіцэ), вячэра + сняданак.

4.10, серада

Транзіт па Германіі. Наведванне сабора ў Кёльне.

Начлег у атэлі, сняданак.

5.10, чацвер

Транзіт па Францыі. Прыезд у Парыж.

Наведванне Парыжа. Начны пераезд.

6.10, пятніца

Люрд. Святая Імша і малітва.

Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.

7.10, субота

Транзіт па Іспаніі.

Начлег у атэлі Санцьяга дэ Кампастэла, вячэра + сняданак.

8.10, нядзеля

Наведванне базілікі Св. Якуба Апостала. Прыезд у Фаціму.

Начлег у гатэлі, вячэра + сняданак.

9.10, панядзелак

Фаціма. Св. Імша. Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.

10.10, аўторак

Фаціма. Вольны час. Наведванне Лісабону і адпачынак на беразе Атлантычнага акіяна.

Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.

11.10, серада

Транзіт па Іспаніі. Начлег у атэлі (Сарагоса), вячэра + сняданак.

12.10, чацвер

Наведванне Барселоны (Саграда Фамілія, Каза Пэдрэра, …). Начны пераезд.

13.10, пятніца                                                                               

Транзiт Францыя—Iталiя. Падуя. Вячэра / начлег.                                   

14.10, субота

Сняданак. Пераезд у Чэнстахову. Начлег.

15.10, нядзеля

Сняданак. Наведване санктуарыя ў Чэнстахове, Святая Імша i малiтва.(2 гадзіны). Выезд 10.00. Наведванне гіпермаркета (каля Варшавы 1,5-2 гадзіны). Прыбыццё ў Вілейку апоўначы.

Узяць з сабою:

Парафіяльны спеўнік, Ружанец, Малітоўнік

Адзенне на халоднае і гарачае надвор’е. Купальнік для акунання ў Атлантычным акіяне.

Грошы для туалетаў і на харчаванне не прадуглежанае праграмай.

Вада. Сухія пайкі, арэшкі. (Мясныя і малочныя прадукты забароненыя на мяжы)    

Неабходныя лекі

Копія пашпарта

            Падрыхавацца:

       Пабыць у Споведзі

       Інтэнцыі ў кожным санктуарыі. Асноўныя: Люрд і Фаціма

Прочитано 174 раз