background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

25 звычайная нядзеля (24 верасня 2017 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, сераду і чацвер у 9.00; у аўторак у 18.00; у пятніцу, у свята Святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, у 12.00 і 18.00; у суботу, складковая за памерлых, у 10.00; у наступную нядзелю: у 10.00, 12.00 і 18.00

       Наступныя заняткі па рэлігіі ў суботу. З раскладам катэхез можна пазнаёміцца на дзвярах касцёла.

      Вядома, што не кожны зможа прыняць удзел у пілігрымцы ў Фаціму. Але мы, як пілігрымы, павязём малітвы за нашую парафію, павязём таксама вашыя інтэнцыі. Хто жадае, можа пераказаць асаблівыя просьбы, інтэнцыі, якія будуць прачытаныя ў санктуарыях Люрда і Фацімы. Люрд (6 кастрычніка) – гэта вядомы Марыйны санктуарый, дзе многія і многія атрымліваюць ад Бога ласку аздараўлення душы і цела. У Фаціме, у месцы аб’яўленняў Маці Божай, адбудзецца адна Святая Імша аб здароўе і Божае благаславенне (9 кастрычніка), другая за памерлых (10 кастрычніка). Інтэнцыі трэба напісаць на лісточку, зазначаючы ў якім санктуарыі жадаеце, каб яны былі зачытаныя, і іх трэба прынесці ў сакрыстыю да 2 кастрычніка.

      2 кастрычніка – дзень ушанавання Анёлаў Ахоўнікаў. Таму 1 кастрычніка, у нядзелю, у 10.00, адбудзецца Святая Імша за дзяцей з нашай парафіі і іх благаславенне. Пасля Святой Імшы ў дворыку парафіяльнага дома адбудзецца пачастунак дзяцей і праграма для іх.

Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

 

Прочитано 105 раз