background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

24 звычайная нядзеля (17 верасня 2017 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак і чацвер у 18.00, у аўторак, сераду і пятніцу ў 9.00, у суботу складковая за памерлых у 10.00, у наступную нядзелю: у 10.00, 12.00 і 18.00.

Заняткі па рэлігіі (катэхеза) распачалася 16 верасня. Наступныя заняткі ў суботу. З раскладам катэхез можна пазнаёміцца на дзвярах касцёла.

У наступную нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00 адбудзецца арганізацыйнае спатканне для пілігрымаў, якія накіроўваюцца ў Фаціму. Прысутнасць абавязковая.

Вядома, што не кожны зможа прыняць удзел у пілігрымцы ў Фаціму. Але мы, як пілігрымы, павязём малітвы за нашую парафію, павязём таксама вашыя інтэнцыі. Хто жадае, можа пераказаць асаблівыя просьбы, інтэнцыi, якія будуць прачытаныя ў санктуарыях Люрда і Фацімы. Люрд (6 кастрычніка) – гэта вядомы Марыйны санктуарый, дзе многія і многія атрымліваюць ад Бога ласку аздараўлення душы і цела. У Фаціме, у месцы аб’яўленняў Маці Божай, адбудзецца адна Святая Імша аб здароўе і Божае благаславенне (9 кастрычніка), другая за памерлых (10 кастрычніка). Інтэнцыі трэба напісаць на лісточку, зазначаючы ў якім санктуарыі жадаеце, каб яна была зачытаная, і іх трэба прынесці ў сакрыстыю да 2 кастрычніка.

2 кастрычніка – дзень ушанавання Анёлаў Ахоўнікаў. Таму, 1 кастрычніка ў нядзелю ў 10.00, адбудзецца Святая Імша за дзяцей з нашай парафіі і іх благаславенне. Пасля Святой Імшы ў дворыку парафіяльнага дома адбудзецца пачастунак дзяцей і праграма для іх.

Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

 

Прочитано 47 раз