background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

23 звычайная нядзеля (10 верасня 2017 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак у 9.00 і 18.00, у аўторак толькі ў 9.00

Серада, 13 верасня

9.00 – выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнта (адарацыю праводзіць Брацтва Жывога Ружанца)

10.00 – Святая Імша з навукаю

17.00 – выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнта (адарацыю праводзіць адарацыйная група Найсвяцейшага Сэрца Езуса, Легіён Марыі і малітоўная група Маргарытка)

18.00 – Святая Імша з навукаю

Чацвер, 14 верасня

11.00 – выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнта (адарацыю праводзіць Брацтва Жывога Ружанца)

12.00 – Святая Імша з навукаю

17.00 – выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнта (адарацыю праводзіць моладзь і дзеці)

18.00 – Адпустовая Святая Імша і працэсія з удзелам запрошанага духавенства

У пятніцу, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай, у 9.00 і 18.00

У суботу, складковая за памерлых, у 10.00.

У наступную нядзелю: у 10.00, 12.00 і 18.00

12 верасня адбудзецца ўрачыстае ўстанаўленне Мінскага катэдральнага капітула. На гэтую ўрачыстасць шчыра запрашаю ад свайго імя. Выезд у Мінск адбудзецца заказным аўтобусам 12 верасня ў 15.00 ад касцёла. Перад пачаткам урачыстасці ўсім прыбыўшым з нашай парафіі у Мінск будуць раздадзеныя кніжачкі з інфармыцыяй пра катэдральную капітулу, біяграфія ўсіх святароў канонікаў і літургія ўстанаўлення капітулы. Гэтыя кніжачкі можна будзе атрымаць у катэдры ў нашых настаўніц па рэлігіі і ў Аляшкевіч Галіны.

Заняткі па рэлігіі (катэхеза) распачнуцца 16 верасня. Да гэтага часу належыць запоўніць анкету ўдзельніка катэхізацыі і пераказаць у сакрыстыю альбо да настаўніц рэлігіі. З раскладам катэхез можна пазнаёміцца на дзвярах касцёла.

Набіраецца група хлопцаў з 9 год для падрыхтоўкі іх да службы пры алтары ў якасці міністрантаў. Запісацца можна ў сакрыстыі.

Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. 

Прочитано 144 раз