background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

22 звычайная нядзеля (3 верасня 2017 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак у 9.00, у аўторак і сераду Святой Імшы не будзе, у чацвер у 18.00, у пятніцу, свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00, у суботу, складковая за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю: у 10.00, 12.00 і 18.00

20 жніўня на афіцыйным сайце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі CATHOLIC.BY былі апублікаваныя персанальныя змены ў парафіях Мінска – Магілёўскай архідыяцэзіі. Кс. Юзаф Сярпейка завершае сваё служэнне ў нашай парафіі і з 5 верасня распачынае служэнне ў якасці вікарыя ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны ў Магілёве. З 8 верасня ў нашай парафіі распачынае служэнне ў якасці вікарыя кс. Аўгуст Калясінскі. Кс. Юзафа і кс. Аўгуста агарнём малітвай, каб на новых месцах святарскага служэння, яны здолелі многіх і многіх людзей прывесці да Бога і Касцёла.

12 верасня адбудзецца ўрачыстае ўстанаўленне Мінскага катэдральнага капітула. На гэтую ўрачыстасць шчыра запрашаю ад свайго імя. Выезд у Мінск адбудзецца заказным аўтобусам 12 верасня ў 15.00 ад касцёла.

Набліжаецца парафіяльная ўрачыстасць Узвышэнне Святога Крыжа. Святкаванне будзе адбывацца 13 і 14 верасня. Праграма будзе наступнай:

Серада, 13 верасня

9.00 – выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнта (адарацыю праводзіць Брацтва Жывога Ружанца)

10.00 – Святая Імша з навукаю

17.00 – выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнта (адарацыю праводзіць адарацыйная група Найсвяцейшага Сэрца Езуса, Легіён Марыі і малітоўная група Маргарытка)

18.00 – Святая Імша з навукаю

Чацвер, 14 верасня

11.00 – выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнта (адарацыю праводзіць Брацтва Жывога Ружанца)

12.00 – Святая Імша з навукаю

17.00 – выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнта (адарацыю праводзіць моладзь і дзеці)

18.00 – Адпустовая Святая Імша і працэсія з удзелам запрошанага духавенства

Заняткі па рэлігіі (катэхеза) распачнуцца 16 верасня. Да гэтага часу належыць запоўніць анкету ўдзельніка катэхізацыі і пераказаць у сакрыстыю, альбо да настаўніц рэлігіі.

Набіраецца група хлопцаў з 9 год для падрыхтоўкі іх да службы пры алтары ў якасці міністрантаў. Запісацца можна ў сакрыстыі.

Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Прочитано 123 раз