background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

21 звычайная нядзеля (27 жніўня 2017 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

21 ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ


На гэтым тыдні Святая Імша:

У панядзелак, сераду і пятніцу ў 18.00, у аўторак і чацвер у 9.00.

У суботу, складковая за памерлых, у 10.00.

У наступную нядзелю: у 10.00, 12.00 і 18.00



На гэтым тыдні:

У панядзелак успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла.

У аўторак успамін Мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля.Урачысты пачатак новага школьнага і катэхетычнага года адбудзецца 3 верасня падчас Святой Імшы на 10.00. Падчас Святой Імшы адбудзецца асвячэнне школьных прыналежнасцяў, а таксама школьнікам і студэнтам будзе ўдзелена благаславенне.


20 жніўня на афіцыйным сайце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі CATHOLIC.BY былі апублікаваныя персанальныя змены ў парафіях Мінска – Магілёўскай архідыяцэзіі. Кс. Юзаф Сярпейка завершае сваё служэнне ў нашай парафіі і з 5 верасня распачынае служэнне ў якасці вікарыя ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны ў Магілёве. З 10 верасня ў нашай парафіі распачынае служэнне ў якасці вікарыя кс. Аўгуст Калясінскі. Кс. Юзафа і кс. Аўгуста агарнём малітвай, каб на новых месцах святарскага служэння, яны здолелі многіх і многіх людзей прывесці да Бога і Касцёла.


Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы, якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Прочитано 171 раз