background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Четверг, 12 Сентябрь 2013 10:28

2 гадзіны з рэстаўратарам

Автор 
Оцените материал
(3 голосов)

Ці заўважалі вы, якім незвычайным спосабам распісаныя сцены ў нашай святыні? Быццам сонечныя прамяні застылі ў выглядзе каляровых лапікаў сярод урачыстай размалёўкі на сценах і скляпеннях. Сапраўды сонечны наш касцёл, нават калі ўсё неба захмаранае.

 

І гэты цуд нам стварылі калісьці ў далёкія 80-я гады мастакі-рэстаўратары мінскай творчай майстэрні «Басталія»...

Мне пашанцавала спаткацца з цікавым чалавекам, адным з  рэстаўратараў нашай святыні, Фёдарам Аляксандравічам Сарокам.  Спадар Фёдар запрасіў мяне ў майстэрню і за кубачкам гарбаты мы вярнуліся ў часы аднаўлення нашага касцёла. Таму я прагну падзяліцца з чытачамі vilejka.by  такім каштоўным сведчаннем

1986 год.  Ператвораны ў гаспадарчы склад будынак касцёла набывае сваё новае прызначэнне – Дом мастацтваў імя Н. Ю. Сілівановіча. Як цяпер стала зразумелым, гэта быў адзін з магчымых на той час крокаў у захаванні святыні, да адкрыцця касцёла наперадзе былі яшчэ гады…

Дзяржаўная ўстанова «Белрэстаўрацыя» дасsлае ў Вілейку брыгаду мастакоў-рэстаўратараў, якія павінны былі даследваць роспісы і вырашыць праблему прыстасавання памяшкання былога склада пад Дома  мастацтваў…

 І вось яны, маладыя мастакі-рэстаўратары: Алег Хадыка, Уладзімір Ракіцкі, Мікола Залатуха, Фёдар Сарока, Пётр Прохараў і Сяргей Дзенісенка  сядзяць пад веснавым сонейкам  на лаўцы насупраць касцёла і разважаюць. Мастак-рэстаўратар ніколі не пачне працу, пакуль ў яго галаве не з'явіцца дакладны план дзеяння. Таму майстры вырашылі,  што не ўвойдуць у сярэдзіну, пакуль не вырашаць праблему “модуля раскроя”, гэта значыць якім чынам рабіць стык адноўленых роспісаў з тымі лапікамі захаванага роспіса пачатку ХХст. Гэтыя лапікі захаванага старажытнага роспіса  рэстаўратары  называюць словам  “Аўтар”.

Аўтарскі роспіс ніколі не павінен быць знішчаны яркасцю аднаўлення.  Аўтар павінен быць захаваным, і усялякае новаўвядзенне можа існаваць толькі ў падпарадкаванасці Аўтару… Кіруючыся асноўнымі прынцыпамі сваёй справы, рэстаўратары вырашалі мастацкую праблему сутыкнення розных часоў… Магчыма, ў гэты час і з’явіўся вобраз нашага сонечнага Храма, у якім гарманічна спалучаецца традыцыя і новае…   

Мне растлумачылі, што ў той веснавы дзень мастакі знайшлі “модуль раскроя”,  які праглядаўся ў перапляценні касцельных вокнаў. Далей была праца… Вось такі яны цікавы народ, гэтыя творчыя людзі.

Сцены святыні сапраўды патрабавалі сур'ёзнага аднаўлення, а працы – уважлівага разліку і майстэрства выканання. У многіх месцах паабсыпалася тынкоўка, быў страчаны роспіс... Але пры  аднаўленні роспісаў тымі ж фарбамі, якімі карыстаўся Аўтар,  сучасныя, больш яркія з-за сваёй навізны фарбы знішчаюць захаваўшыяся аўтарскія кавалачкі. Мастакі прыдумалі аднаўляць страчаны роспіс у шэрай гамме. Гэта тэхніка пісьма называецца “грызайль”. Цяпер у атачэнні адноўленага аўтарскія зазьзялі сонечнымі зайчыкамі. Такім чынам наш касцёл набыў свой сонечны настрой. 

У размове  са спадаром Фёдарам я даведалася шмат новых для мяне словаў. Напрыклад – “trattegio”. Менавіта так называюцца тыя палоскі, якімі прашыты сцены і скляпенні касцёла. Так майстры прашывалі ў адну плашчызну старое і новае - Аўтара і Рэканструкцыю. А вось у кожнай з гэтых палосак, як у расшчыліне мы можам бачыць той сапраўдны колер Аўтара, якім майстры распісвалі наш касцёл сто год таму.

 

 

Працы рэстаўратараў вяліся на працягу двух гадоў! Але мастакі не толькі працавалі. Два гады яны жылі ў гатэлі насупраць кінатэатра «Мір». Удзень працавалі, а вечарамі спявалі песні, пісалі вершы, сустракаліся з творчай інтэлігенцыяй Вілейкі, рыхтаваліся і ўдзельнічалі ў гарадскіх святах.

         Напрыканцы сваёй працы рэстаўратары пакінулі на сцяне справа ад алтара (цяпер там знаходзіцца абраз Езуса Міласэрнага) так званы «дзённік рэстаўратара», дзе яны размясцілі прыклады з якіх складаюцца асобныя элементы роспісу з іх арыгінальнымі радыўсамі і памерамі і г.д.Таму калі б цяпер зноў паўстала пытанне аднаўлення роспіса сцен, будучыя рэстаўратары ўжо б мелі правільныя арыенціры. 

 

Фота С. Глоба, 1988 год.

Пасля працы ў «Белрэстаўрацыі» мастакі перайшлі ў створаную іх настаўнікам Творчую майстэрню Алега  Уладзіміравіча Хадыкі, а пасля нарадзілася «Басталія» - майстэрня, якую сёння ўзначальвае  Фёдар Сарока, і якая працягвае справу аднаўлення помнікаў культуры  Беларусі. Прыгадваю толькі частку выкананых прац гэтай творчай групай: алтарныя скульптуры касцёла Св. Андрэя ў Слоніме, роспісы сабора Пятра і Паўла ў Мінску, алтар і роспісы капліцы Унебаўшэсця Найсвяцейшай Панны Марыі нясвіжскага замка Радзівілаў,  касцёл Св.Мікалая ў Геранёнах ….

Рэстаўрацыя – гэта не проста падфарбоўка, ці аднаўленне якога-небудзь страчанага кавалачка ляпніны .   Кожны новы праект – гэта творчы пошук. Фёдар Аляксандравіч падзяліўся меркаваннем, што калі рэстаўратар збіраецца распачаць новы праект, ён быццам робіць гэта ўпершыню, бо кожны касцёл, царква альбо замак унікальныя, і адзінага алгарытму яго пазнання не існуе.

         Лёс нашых рэстаўратараў склаўся по-рознаму, але ўсе яны дакладна займаюцца любімай справай, яны сапраўдныя прафісіяналы.

Калі я развітвалася з Фёдарам Алякандравічам, ён прыгадаў: «А гэта ж з Вілейскага касцёла была трансляцыя Божага нараджэння пару гадоў таму? Я глядзеў! Прыемна было…»

І сапраўды, для нас, парафіянаў, час рэстаўрацыйных прац – гэта толькі маленькі кавалачак гісторыі нашага касцёла, а для рэстаўратараў – гэта праца, творчасць… Гэта іх жыццё.


Яўгенія Галомзік

Прочитано 883 раз