Версия для печати
Среда, 11 Сентябрь 2013 03:25

Стану дэпутатам – пойдзеш маліцца ў касцёл!

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Пасля Другой сусветнай вайны касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы напаткала тая ж доля, што і шмат іншых: святыню зачынілі, а потым прыстасавалі пад склад. Але вернемся ў 1978 год… Менавіта гэты год стаў “пераломным” у лёсе нашай святыні. У той час першым сакратаром гаркома партыі ў Вілейцы з'яўляўся Булгак Вадзім  Антонавіч. Дзякуючы ініцыятыве гэтага чалавека Вілейскі касцёл нейкім цудоўным чынам трапіў у Рэспубліканскую праграму рэстаўрацыі.

У праграму была ўключана лічаная колькаць помнікаў, сярод якіх былі Мірскі замак, Замак Радзівілаў у Нясвіжу і, на шчасце, наш касцёл.   Гэта азначала, што дзяржаўныя ўлады прызнавалі значнасць і каштоўнасць касцёла як помніка архітэктуры і пачалі выдзяляць на яго аднаўленне сродкі.У планах уладаў было адкрыць у Вілейцы Дом мастацтваў імя Н. Ю. Сілівановіча.  У справе вынясення склада і аднаўлення святыні  ўдзельнічаў амаль увесь горад. Ад арганізацый выдзяляся прадстаўнікі, праводзіліся суботнікі. Пасля даследвання стану самога будынка спецыялісты зрабілі вынік: пашкоджанасць многіх элементаў вагалася ад 80 да 100 % (напрыклад, дах). Як успамінаюць сведкі тагачасных прац, касцёл был скрозь пакрыты рыштаванні. Працаёмкасць заключалася ў тым, каб умацаваць сцены шляхам абмазвання кожнай цаглінкі смалой! З Каўнуса была прывезена новая чарапічная кроўля, якую пакрылі меддзю. Пасля гэтага распачаўся наступны этап – была створана водная камунікацыя, падключана ацяпленне, у касцёле з'явіліся батарэі, была зроблена электрычная развязка. Нарэшце можна было  абсталёўваць будынак мэбляй. Люстры для Вілейскага касцёла замаўляліся ў Пецярбургу (дарэчы адна з такіх жа люстраў была выраблена для касцёла Святога Роха на Залатой Горцы ў Мінску). Лаўкі везлі з Барысава. У 1988 годзе пасля сур’езнай рэстаўрацыі сцен (1986-1987гг) вілейскі край убачыў Дом мастацтваў. На працягу двух гадоў у ім гучала свецкая музыка, прыязджалі розныя выканаўцы, арганізоўваліся выставы. Але лёс святыні не вырашалі тыя людзі, якім гэта так хацелася. Бог меў Свае планы і цікавае разгортванне гэтай гісторыі.

Як успамінаў кс. пралат Эдмунд Даўгіловіч (у той час ён служыў ў навакольных парафіях – Альковічы, Касцяневічы, Даўгінава і шмат інш.), аднойчы яго запрасіў на сустрэчу да сябе І.М. Каратчэня, першы сакратар Вілейскага гаркома партыі.  На поўным сур’ёзе ён звярнуўся да святара: “Хутка адбудуцца выбары, памаліся за мяне. Калі выбяруць мяне і я стану дэпутатам – пойдзеш маліцца ў свой касцёл”. Забягаючы наперад зазначым, што сп. Каратчэня не толькі сапраўды стаў дэпутатам, але дайшоў да дзяржаўнай службы ў Маскве. Але гісторыя не аб гэтым…Справа ў тым, што пасля выбараў Карачэні ў дэпутаты імгненна быў аддадзены загад аб вяртанні Вілейскага касцёла вернікам. Кс. Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі стаў першым пробашчам Вілейскай парафіі пасля так доўгага перапынку. 4 сакавіка 1990 года ён упершыню цэлэбраваў Святую Імшу ў адноўленым касцёле! А 6 чэрвэня біскуп Тадэвуш Кандрусевіч рэкансэкраваў касцёл і 265 вернікам удзяліў сакрамэнт канфірмацыі. Нарэшце ўсё стала на свае месцы.  Божае вярнулася Богу...


P. S. Кагосьці, магчыма, закране, што гаворка ідзе не пра касцел, а пра будынак. Так, людзі сапраўды аднаўлялі будынак! Не касцёл…Але ніхто б у той час не дазволіў аднаўляць касцёл. Гэта наша гісторыя, дакладней адзін з поглядаў на яе. Але менавіта дзякуючы нястомнай працы і ахвярнасці гараджан (і каталікоў, і праваслаўных), рэстаўратараў, будаўнікоў, сёння мы маем гэтыя сцены,  гэтае цудоўнае ўтульнае месца, дзе душа няспынна ўзносіцца ўвысь і  праслаўляе Бога!


Яўгенія Галомзік

Прочитано 1118 раз