background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Понедельник, 26 Август 2013 19:57

Урачыстасць, да якой мы рыхтаваліся!

Автор 
Оцените материал
(3 голосов)

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!

З вялікай радасцю прыгадваем вам, што набліжаецца  кульмінацыйны дзень святкавання 100-годдзя нашай святыні, а менавіта, фэст, які будзем адзначаць 14 верасня 2013 года. Да гэтай падзеі парафія актыўна рыхтавалася не адзін год.

Галоўнай, па-свойму гістарычнай падзеяй 2013 сталі парафіяльныя Місіі, на прыканцы якіх каля касцёла быў устаноўлены новы крыж, і на якім хутка з’явіцца фігура Езуса Хрыста і памятная табліца з інфармацыяй аб Місіях.

Апрача місій да значнага дня святкавання юбілею парафія рыхтавалася духоўна праз розныя малітвы і набажэнствы. Таксама ў гэтым годзе кожную нядзелю перад вячэрняй Св. Імшой адбываліся катэхезы для дарослых, а раз на тыдзень - Біблійныя спатканні, падчас якіх мы супольна чыталі і разважалі Божае Слова. У гэты ж час, а дакладней у студзені 2012 года, з’явіўся і наш парафіяльны сайт!

Былі праведзены працы па замене электраправодкі, вакол святыні з’явілася кованая агароджа, якая аб’яднала ў адзіны архітэктурны ансамбль 100-гадовы касцел і новы парафіяльны дом.  Была адрамантава сахрыстыя, а таксама адноўлены вітражы. Апошнія касметычныя рамонты ўнутры касцёла і на прыкасцёльнай тэрыторыі, вядуцца і да гэтага часу.

Зусім хутка нас чакае юбілейны трыдыум. Ужо цяпер шчыра запрашаем  парафіянаў, а таксама ўсіх жадаючых прыняць удзел у святкаванні юбілею нашай  святыні.

Таксама ў сувязі са святкаваннем юбілею на нашым сайце можна будзе знайсці цікавыя матэрыялы і інтэв’ю!

         Сачыце за інфармацыяйJ

Прочитано 814 раз
Другие материалы в этой категории: Увага! Праграма юбілейных урачыстасцяў. »