background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Важнае

Важнае (254)

Жыццё парафіі
 

“Небходна вяртанне да літары Сабору, г. зн. да яго тэкстаў… бо у іх знаходзіцца сапраўдная спадчына ІІ Ватыканскага Сабору” - зазначыў Пантыфік, ўрачыста распачынаючы Год Веры ў Касцёле.

Четверг, 11 Октябрь 2012 11:48

14.10.2012 - катэхеза для дарослых

Автор

 

Сардэчна запрашаем на катэхезу дарослых - нядзеля, 17.40(касцёл)

11 кастрычніка 2012 г. падчас XIIIЗвычайнага Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі для пераказу хрысціянскай веры, у 50-ю гадавіну пачатку Другога Ватыканскага Сабору і 20-ю гадавіну абвяшчэння Катэхізіса Каталіцкага Касцёла папа Бенэдыкт XVI распачне Год веры, які завершыцца ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету, 24 лістапада 2013 г.

Вторник, 02 Октябрь 2012 12:01

Абнаўленне ў раздзеле "Кнігі"

Автор

У раздзеле Кнігі  нашага сайта знойдзем: Кодэкс Права Кананічнага, Катэхізіс Каталіцкага Касцёла і інш.

 

 

Сацыяльныя сеткі: дзверы праўды і веры; новыя прасторы для евангелізацыі” – так гучыць тэма Сусветнага дня сацыяльнай камунікацыі на 2013 г. “Адным з самых значыных выклікаў для евангелізацыі сёння з’яўляецца той, які паходзіць з лічбавага асяродзя. І на гэты выклік хоча звярнуць увагу тэма, якую, у кантэксце Года веры, выбраў папа Бэнэдыкт XVI для 47-га Сусветнага дня сацыяльнай камунікацыі”, - адзначаецца ў спецыяльным паведамленіі апублікаваным 29 верасня. Падкрэсліваецца, што элементы для разважання – “шматлікія і важныя”. “У час калі тэхналогія намагаецца стаць злучальнай тканню многіх чалавечых досведаў, такіх як адносіны і веды, неабходна спытаць саміх сябе: ці можа яна дапамагчы людзям сустрэць Хрыста ў веры? Не дастаткова больш павярхоўнай адаптацыі мовы, але неабходна быць здольнымі прадстаўляць Евангелле, як адказ на вечнае пытанне чалавека аб сэнсе і веры”, - адзначаецца ў паведамленні. Звяртаецца ўвага на тое, што гаворка не ідзе пра тое, каб выкарыстоўваць інтэрнэт як “сродак” евангелізацыі, але евангелізаваць усведамляючы, што жыццё сучаснага чалавека выражаецца таксама ў лічбавым асяродку. Адзначаецца, што неабходна лічыцца з тым, што развіццё і вялікая папулярнасць сацыяльных сетак, паўплывалі на “акцэнтуалізацыю дыялогавага і інтэрактыўнага стыля камунікацыі і адносін”.
 
Падкрэсліваецца, што Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі – адзіны сустветны дзень устаноўлены ІІ Ватыканскім Саборам і адзначаецца ў многіх краінах свету ў нядзелю перад Урачыстасцю Спалання Духа Святога. Спецыяльнае пасланне Папы будзе па-традыцыі апублікавана ва ўспамін св. Францішка Сальскага, апекуна журналістаў.

 

Апостальскі Нунцый у Беларусі наведаў некаторых зняволеных.

 

"Праслаўляць Бога праз спорт. Незвычайныя сустрэчы ў Вілейцы" - менавіта такую назву мае артыкул партала Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі аб спартыўных сустрэчах, арганізаваных у нашай супольнасці. Пазнаёміцца з ім можна тут

Среда, 26 Сентябрь 2012 08:21

Катэхеза для дарослых у нашай парафіі

Автор

Плануем у наступным месяцы ў нашай парафіі распачаць тзв. катэхезу дарослых. Гэта быў бы цыкл катэхез па 15 хвілін перад вячэрняй Эўхарыстыяй а 18 гадзіне( арыентацыйна - пачатак дзесьці каля 17.40). Больш падрабязная інфармацыя будзе пададзена крыху раней. Абмеркаванне тэматыкі сустрэч - тут

"Горад, у якім мы жывём" - менавіта такую назву мае выстава нашага парафіяніна, мастака-жывапісца Эдуарда Мацюшонка, якая распачнецца 28 верасня. 

 

 

Вялейскі мастак-жывапісец Эдуард Мацюшонак нарадзіўся  7 сакавіка 1958 года ў в. Мнюта-2 Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. 

1973 г. – скончыў Суклінскую 8-гадовую школу

1973-1977 гг. – вучоба ў Віцебскім станка-інструментальным тэхнікуме

1977-1979 гг. – служба ў войску

1979-1984 гг. – вучоба ў Віцебскім педінстытуце (мастацка-графічны факультэт)

з 1984 года – з сям’ёй жыве і працуе ў Вялейцы ў СШ №2 (цяпер гімназія №1 “ЛОГАС”) настаўнікам сусветнай мастацкай культуры і выяўленчага мастацтва

з 1998 года – кіруе ў гімназіі студыяй выяўленчага мастацтва “ВЯСЁЛКА”

з 1986 года – пачынае актыўную творчую дзейнасць; прымаў удзел у рэспубліканскіх маладзёжных выставах (г. Менск), у Рэспубліканскай мастацкай выставе “Экалогія” (г. Мінск), у выставе, прысвечанай 100-годдзю В. Стрэмінскага (г. Вялейка)

у 1989 г. – прыняты ў Маладзёжнае аддзяленне пры Саюзе мастакоў СССР

Персанальныя выставы

1986, 1992, 2000, 2004 гг. – г. Вялейка

1987 г. – г. Менск, Палац Прафсаюзаў

1989 г. – г. Петрапаўлаўск-Камчацкі, агітацыйнае судна “Карчагінец”

1994 г. – г. Гютэрслоў, Германія (Дні Беларусі ў Германіі)

1997 г. – г. Вілейка, адкрыццё Выставачнай залы ім М. Сілівановіча

2005 г. – г. Глыбокае

2005 г. – г. Мядзел

2006, 2007 гг. – г. Паставы

З 1984 года ў Вялейцы працуе гарадская студыя выяўленчага мастацтва, якой кіруе ўсе гэтыя гады Э. Мацюшонак.

Жыццёвае крэда“Кожнае імгненнеяк і душанепаўторнаеБеражы гэта”.

 

Матэрыял паводле vialejka.org

Пятница, 14 Сентябрь 2012 12:21

Сёння - свята Узвышэння Святога Крыжа

Автор

 

14 верасня - асаблівы дзень для нашай парафіі. 

Пятница, 14 Сентябрь 2012 12:07

І-Брэвіярый online

Автор

 

iBreviary Pro Terra Santa нарэшце даступны ў найноўшай версіі для мабільных тэлефонаў і планшэтных андроідаў.
Понедельник, 20 Август 2012 19:20

Рэкалекцыі ў Лебедзева

Автор

6-9 жніўня 2012г. адбыліся рэкалекцыі для міністрантаў у Лебедзеве, у якіх прынялі ўдзел і нашыя парафіяне Аляксандр Бяліцкі і Уладзіслаў Балаш. 

Сёння, 21 ліпеня, прыпадае першая гадавіна смерці шаноўнага Кадынала Казіміра Свёнтка. 

 

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

«Цэнтр падрыхтоўкі катэхетаў»

аб’яўляе набор навучэнцаў на 2012/2013 навучальны год

 

Дакументы прымаюцца кожную пятніцу

з 1 чэрвеня да 25 жніўня 2012г. у курыі з 10.00 да 13.00

г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а

тэл.: +375 17 203 68 44; + 375 29 616 08 72

e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

 

Дакументы, неабходныя для паступлення:

- заява (напісаная ўласнаручна);

- біяграфія (напісаная ўласнаручна);

- рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;

- копiі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;

- 2 фотаздымкi (3х4);

- копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі

  або iншыя дакументы аб адукацыi;

- копiя пашпарта;

- медыцынская даведка (форма 086).

 

Прымаюцца асобы ад 18 да 50 гадоў.

 

Навучанне працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень).

Заняткі праводзяцца ў 2-ую і 4-ую суботу месяца.

Форма навучання – завочная.

Уступны экзамен адбудзецца

25 жніўня а 10 гадзіне ў курыі.

 

Пачатак заняткаў 8 верасня 2012г.

 

 

Четверг, 05 Июль 2012 11:00

VI Нацыянальная пілігрымка сем’яў

Автор

Рада па справах сям’і пры епіскапаце Беларусі разам з душпастырствам сем’яў Гродзенскай дыяцэзіі запрашае на VI Нацыянальную пілігрымку сем’яў у санктуарый Маці Божай Гудагайскай. Пройдзе яна 14 ліпеня.

 

Сёння, 4 ліпеня, распачалася пілігрымка вялейскіх каталікоў да санктуарыя Маці Божай ў Будславе.