background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Адмін

Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Воскресенье, 11 Март 2012 19:53

скрынка малітвы

 

ПАВАЖАНЫЯ НАВЕДВАЛЬНІКІ VILEJKA.CATHOLIC.BY!

Магчыма, маеце пэўныя складаныя справы, цярпенні духоўныя ці фізічныя, можа жадаеце падзякаваць Богу за атрыманыя дары…  А не ведаеце як гэта зрабіць….

Запрашаем Вас далучыцца да нашай скрынкі інтэнцый.

Проста напішыце сваю малітоўную просьбу ў форме, пададзенай унізе.

 

Вашыя просьбы не будуць апублікаваны ў інтэрнэце,

але будуць прачытаны ў супольнасці Касцёла.

У кожную нядзелю мы абяцаем маліцца ў інтэнцыях атрыманых намі праз гэтую інтэрнэт-скрынку Гадзінкамі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Дзевы Марыі а 9.20  перад абразом Маці Божай Вастрабрамскай, які знаходзіцца ў галоўным алтары нашай святыні.

Заахвочваем і Вас, каб далучаліся да супольнай малітвы.

 

 

Форма для падання просьбы аб малітве

Воскресенье, 11 Март 2012 19:27

Функцыі міністранта

 

У залежнасці ад выконваемай функцыі сярод Літургічнай Службы Алтара можна выдзеліць:

КАНДЫДАТ(АСПІРАНТ) - Асоба, якая рыхтуецца стаць міністрантам. Да яго асноўных абавязкаў залічваецца перад усім паступовае пазнанне літургіі, літургічных прадпісанняў. Аспірант можа выконваць пэўныя функцыі падчас літургічнага дзеяння, але пад апекай старэйшых міністрантаў.

 

МІНІСТРАНТ – асоба якая скончыла курс падрыхтоўкі і была ўрачыста прынятая да міністранскай службы. Сярод такіх міністрантаў можна вылучыць:

Міністрант-харыст - галоўным заданнем з’яўляецца паслуга пры званках падчас літургічнага дзеяння, таму ён павінен ведаць, дзе і калі трэба карыстацца літургічнымі званкамі.

Міністрант мітры і пастарала - міністранты адказныя за епіскапалія – сімвалы ўлады біскупа падчас пантыфікальнай Імшы(Урачыстая
Св. Імша з удзелам біскупа). Трымаюць мітру і пастарал. Падчас працэсіі ідуць за цэрыманіярам, калі яго няма – за біскупам.

Міністранты святлаасобы адказныя за нясенне свечак падчас працэсій ( на ўваход, працэсіі з Евангеллем, чытання Евангелля, Эўхарыстычнай працэсіі, працэсіі ў сакрыстыю). Павінен ведаць: як трэба хадзіць са свечкай; што сімвалізіруе святло. Да абавязкаў адносіцца належная падрыхтоўка свечак перад літургічным дзеяннем і клопат пра іх падчас літургіі.

 

МІНІСТРАНТ КНІГІ

Міністрант Крыжаміністрант, заданнем якога з’яўляецца нясенне Крыжа падчас як падчас рознага тыпу працэсій, так і падчас літургіі і набажэнстваў. Асаблівы перыед для гэтага міністанта - Перыед Вялікага Посту. Павінен ведаць тэорыю і практыку нясення Крыжа, а таксама сімволіку крыжа як аднаго з найважнейшых закаў веры ў Хрыста.

Міністрант кнігі і мікрафона – міністрант адказны за належную падрыхтоўку, падаванне і трыманне літургічных кніг. Міністрант кнігі зазначае неабходныя тэксты ў лекцыянарыі, Евангеліяру, Імшале. Падрыхтоўвае лекцыянарый, кнігу малітвы вернікаў, рытуал, Імшал перад літургіяй. Дапамагае святару падчас Св. Імшы пры Імшале. Клапоціцца аб належнай пашане для літургічных кніг. Павінен ведаць: назвы літургічных кніг, умець карыстацца літургічным календаром і ўсімі літургічнымі кнігамі.

 

МІНІСТРАНТ АЛТАРА

Міністрант вадыпадчас літургічнага дзеяння падае святару кацялок з асвечанай вадой і крапідла для пакраплення вернікаў ці асвячэння рэчаў. Адказны за кацялок і крапідла – за іх выгляд і чысціню.

Міністрант кадзіла - Турыфірарый і Навікулярый - выконвае сваю паслугу пры кадзільніцы і лотцы(навікуле). Турыфірарый падае святару кадзільніцу(калі нямя дыякана) ці сам выконвае акаджэнне палчас літургічнага дзеяння. Да непасрэдных заданняў м.к. належыць: адпаведнае падрыхтоўка кадзільніцы і лоткі; распальванне вуглёў; ведаць значэнне і выкарыстоўванне акаджэння падчас літургічнага дзеяння.

Міністрант алтара Міністрант алтара адказны за падрыхтоўку алтара падчас Эўхарыстыі, асабліва ахвярных дароў і літургічных параметраў. Прыслугоўвае, калі няма дыякана, каля святара пры алтары са стараны келіха. Павінен ведаць: што такое алтар, віды літургічных параметраў.

 

МІНІСТРАНТ БОЖАГА СЛОВА

Лектар і кантарміністрант, які выконвае літургічныя чытанні, выключаючы Евангелле. Л. можа несці Евангеліяр падчас працэсіі(калі няма Д.), чытаць заклікі падчас Малітвы вернікаў, чытаць антыфоны, спяваць спеў паміж чытаннямі. Павіненны мець добрую дыкцыю. Літургічным адзеннем з’яўляецца альба падперазаная паясом ці комжа.

 

 ЦЫРЫМАНІМАЙСТАР - Найвышэйшы стопень міністранцкага служэння. Павінен умець выконваць любую функцыю падчас літургіі. Ц. адказны за падрыхтоўку і прабег літургічнага дзеяння.

 

 

кс. Андрэй Кеўліч

Воскресенье, 11 Март 2012 19:24

Фармацыйныя сустрэчы

 

Усіх, хто жадае служыць Пану Богу падчас набажэнстваў пры алтары, сардэчна запрашаем на фармацыйныя сустрэчы, якія адбываюцца:

 Для кандыдатаў: ў кожную суботу а 15:45.

 Для міністрантаў – па аўторках – а 18.00.

 Сустракаемся каля ўваходу ў сакрыстыю. Адказны за правядзенне заняткаў – кс. Андрэй (мтс 80298809919).

 

Суполка Літургічная Служба Алтара парафіі Ўзвышэння Святога Крыжа г. Вілейкі - http://vkontakte.ru/club31505153.

Інтэрнет-старонка міністрантаў нашай парафіі http://vialeyka.blogspot.com

 

 

Воскресенье, 11 Март 2012 14:01

Галоўная

Хвала Хрысту!

Шчыра вітаем на інтэрнет-старонцы нашай парафіі. Спадзяёмся, што гэты праект паслужыць на славу Божую і карысць для нас, людзей. 

кс. Аляксандр Барыла

пробашч

Воскресенье, 11 Март 2012 13:54

Парафіяльны хор

Касцёльны спеў выконвае сваю сапраўдную функцыю толькі тады, калі выражае аўтэнтызм таго, што цэлебруецца, і дапамагае удзельнічаць у Літургіі ў тым, што цэлебруецца і таму, хто цэлебруе. Спеў і музыку твораць ritus (жэсты цэлебрацыі) і preces (тэксты абрадаў) у перспектыве дзеяння распарадчыкаў.

G. Liberto

Хор нашай парафіі быў заснаваны ў верасні 2003 года і атрымаў назву “Angeli”, што ў перакладзе з лацінскай мовы азначае “Анёлы”.

Удзельнікі хора «Angeli»:

Аўсейчык Ганна — кіраўнік хора,

Шаблыка Вераніка,

Грынько Яўгенія,

Пешкур Таццяна,

Пятніцкая Аліна,

Жалабковіч Вераніка,

Барценева Ксенія,

Мікуліч Вікторыя,

Жалабковіч Алеся,

Смажанкова Вікторыя,

Грынько Яна,

Трон Анастасія,

Герновіч Ганна,

Пяшко Кацярына,

Свяршчэвіч Крысціна,

Голуб Юлія,

Кузняцова Кацярына,

Герко Алена,

Дурко Кацярына,

Галомзік Яўгенія.

Церах Вераніка,

Васькевіч Марыя,

Чабрыцкая Кацярына,

Раманюк Святлана,

Крупенчык Кацярына,

Плюсніна Эльвіра,

Васілевіч Віталіна,

Глеб Рамуальда,

Божко Аксана,

Уладыка Ганна,

Пенталь Галіна,

Крупенчык Святлана,

Несцяровіч Алена,

Крупенчык Ірына,

Емельянава Марыя,

Курыловіч Ларыса,

Крупенчык Валянціна,

Церах Таццяна,

Герко Ганна,

Юркевіч Валянціна

Пятніцкая Алена

Скабей Аліна,

Аляшкевіч Галіна,

Кузьменкоў Уладзімір,

Балаш Юзаф,

Смажанкова Надзея,

Радзевіч Іна,

Радзевіч Дзіяна,

Кірый Святлана,

Паслед Анастасія,

Буслаўская Кацярына,

Ясэпкіна Маргарыта,

Пятніцкая Яна,

Фірс Ангеліна,

Броўка Анастасія.

Наш хор ужо запісаў два кампакт дыскі: “Радасная вестка” (калядныя песні) ды “Анёлаў хор благаслаўляе Пана”. «Angeli» шчыра ўдзячныя за дапамогу ў стварэнні дыска ўсім вернікам парафіі ў Вілейцы, а таксама выдавецтву Мінска – Магілёўскай архідыяцэзіі «Pro Christo» за падрыхтоўку да друку афармлення дыска.

Рэпетыцыі для ўдзельнікаў хора адбываюцца:

Нядзеля 11.00 – сустрэча з самымі малодшымі удзельнікамі хора

Нядзеля 18.00(пасля Святой Імшы)сустрэча з дарослымі.

Серада 18.00 сустрэча з моладдзю

 

 

Воскресенье, 11 Март 2012 13:50

Нашы Душпастыры

Сардэчна запрашаем пазнаёміцца з нашымі душпастырамі

 

Пробашч - кс. Аляксандр Барыла

ProbashchНарадзіўся ў Глыбокае 11.08.1976г. Сакрамант Хросту прыняў у тым жа годзе з рук кс. Юзафа Францкевіча. Скончыў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю ў 1999г. Дэкрэтам кардынала Казіміра Свёнтка з 3 студзеня 2001 года быў прызначаны вікарыем Архікатэдральнага касцёла ў г. Мінску. Дэкрэтам ад 13 сакавіка 2003 г. прызначаны выконваючым абавязкі пробашча парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы і выконваючым душпастырскую апеку над парафіяй у Вязыні. З 2007г. – дэкан Вілейскага дэканата. На працягу многіх гадоў з’яўляўся дыяцэзіяльным душпастырам супольнасці “Хатні Касцёл”.


 

 

 

Святары, якія працавалі ў нашай парафіі:

кс. Ян Венукевіч

кс. Адольф Снежка-Блохі

кс. Уладзіслаў Патоцкі.

кс. пралат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі

кс. Юрый Касабуцкі

кс. Алег Мурзіч

кс. Павел Адамовіч

кс. Аляксандр Фамяных

кс. Міхал Бубен
кс. Андрэй Кеўліч

кс. Валеры Даўгуль

кс. Уладзіслаў Лазар

кс. Юзаф Сярпейка

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Ганарымся пакліканнямі да святарства і законніцкага жыцця з нашай супольнасці:

 

bardonau

кс. Кірыл Бардонаў

 Дыякан Кірыл Бардонаў нарадзіўся 19 жніўня 1987 года ў Вілейцы. У 2005 годзе скончыў Вілейскую гімназію №1 “Логас” і ў тым жа годзе паступіў у Міждыяцэзіяльную Вышэйшую Духоўную Семінарыю імя Святога Тамаша Аквінскага ў Пінску. 14 лістапада 2010 года ў Маладзечне арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам быў пасвячаны ў дыяканы. У 2011 годзе скончыў навучанне ў семінарыі ў Пінску і абараніў магістэрскую працу ў Люблінскім Каталіцкім Універсітэце імя Яна Паўла ІІ. У тым самым годзе скіраваны на дыяканскую практыку ў архікатэдральную парафію ў Мінску і прызначаны сакратаром Мітрапалітальнай курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 

susza

кс. Раман Суша

 Нарадзіўся 6 чэрвеня 1990 г. у Кіеве. Сакрамэнт Хросту атрымаў ў 1990 г. у Вілейцы, сакрамэнт Канфірмацыі ў 2005 г. Скончыў Вілейскую гімназію №1 “Логас” у 2008 г. З 2008 года навучаўся ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Дыяканскае пасвячэнне атрымаў з рук Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча 7 снежня 2013 г. Пасвечаны ў прэзбітэры 21 чэрвеня 2014 г.

 

 

pasza tron

дк. Павел Трон

Нарадзіўся 15 снежня 1989г. у Вілейцы. Сакрамэнт Хросту ў маі 1990г. у Крывічах. Базавую адукацыю атрымаў у 2006г. і паступіў у Вілейскі ДПТК, які паспяхова скончыў ў 2009г. У тым жа годзе распачаў фармацыю ў Міждыяцэзіяльнай Вышэйшай Духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Дыяканскае пасвячэнне атрымаў з рук кс. бп. Юрыя Касабуцкага 25 кастрычніка 2015 г.

 

 

 

bratAchrem

 

 

 

 

а. Андрэй Ахрэм, францішканін 

 

i nbsp;

Воскресенье, 11 Март 2012 13:49

Маргарыткі

Апостальскі рух “Маргарытка”

Святарства — гэта асаблівы дар Пана Бога, які ў сваёй любові і вернасці адорвае абраную ім душу пакліканнем і вядзе да святарскіх пасвячэнняў. 

Святарства – гэта дар, які ўплывае на жыццё кожнага католіка. Дзякуючы дару святарства мы можам прымаць такі неабходны сапраўднаму хрысціяніну Хлеб Жыцця. Праз пасрэдніцтва святароў мы прымаем сакрамэнты паяднання і намашчэння хворых. Святар знаходзіцца разам з намі калі мы аплакваем нашых блізкіх. Ён радуецца з намі падчас шлюбу, калі мы перапоўнены любоўю і надзеяй, ён разам з намі падчас Першай святой Камуніі.

Каталіцкі Касцёл ва ўсе вякі заклікаў хрысціянскую супольнасць падтрымліваць малітваю святароў, якія, як сказана ў Святым Пісанні, з народа ўзяты і для яго пастаўлены. Вернікі, уступаючы ў гэты апостальскі рух, бяруць на сябе абавязак да канца свайго жыцця маліцца за канкрэтнага Божага абранніка. Святар жа, за якога складваецца такая малітва, у сваю чаргу моліцца за гэтых асобаў.

Чаму “Маргарытка”? Маргарытка — белая кветка, якая сімвалізуе прастату, чысціню і прагу ахвяравання, — выбрана як сімвал духоўнай дапамогі святарам і асобам законным. Сем пялёсткаў кветкі сімвалізуюць сем дзён тыдня. Сем асобаў, злучаных у адну «Маргарытку», ахвяруюць па адным дні ў тыдзень за святара альбо законную сястру, выбіраюць форму малітвы, якая ім больш адпавядае, і моляцца ўсё жыццё. Асноўнай малітвай ў гэтым руху з’яўляецца вяночак да Духа Святога.

Мэтай апостальскага руху «Маргарытка», з’яўляецца малітоўная падтрымка святароў і выражэнне любові і пашаны да сакрамэнту святарства А сутнасцю яго з’яўляецца штодзённая малітва за канкрэтнага святара.

 

Актывізаваўся рух у парафіі ў 2007 годзе. На працягу года арганізаваліся дзве малітоўныя групы “Маргарытка” – у жніўні парафіяне пачалі маліцца за пробашча кс. Аляксандра Барыла, а ў лістападзе – за ксяндза біскупа Кірыла Клімовіча, былога біскупа дапаможнага Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі. У кастрычніку 2008 года ў дзень прыміцыйнай св.Імшы кс. Аляксандра Фаміных, які служыў у парафіі ў якасці клерыка і дыякана, пачала маліцца яшчэ адна малітоўная група. А ў чэрвені 2009 года падчас прыміцыйнай св. Імшы кс. Паўла Адамовіча, які служыў раней нашай парафіі ў якасці дыякана, а затым вікарыя парафіі, склала абяцанні чарговая група парафіянаў. Разумеючы важнасць малітвы за святароў штодзённа ўзносяць малітвы ў іх інтэнцыі чатыры малітоўныя групы “Маргарытка”, давяраючы іх Марыі – Маці Святароў.

 

Заахвочваем нашых парафіянаў да ўдзелу ў апостальскім руху “Маргарытка”. Толькі ў малітоўнай еднасці і любові, насуперак выклікам сучаснага свету, разам са сваімі пастырамі мы зможам упэўнена крочыць да Нябеснага Валадарства.

  

матэрыял падрыхтавала Аляшкевіч Галіна

Воскресенье, 11 Март 2012 13:48

Легіён Марыі

       Легіён Марыі

 

“Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле ўсякаму стварэнню” (Мк 16,15) – гэты запавет Хрыста ўжо больш 90 год рэалізуецца ў Харызмаце Легіёну Марыі. Нашая супольнасць – гэта каталіцкі рух апостальства свецкіх асоб пад кіраўніцтвам духоўнага кiраўнiка.

Легіён Марыі заснаваў ірландзец Фрэнк Дафф (1899-1980) у 1921 годзе, за 44 гады да абвяшчэння Саборнага Дэкрэта аб Апостальстве свецкіх.

Аснова духоўнасці Легіёну - гэта:

- сувязь з Касцёлам як Містычным Целам Хрыста;

- сувязь з Марыяй, перажываемая ў духу Сапраўднага Набажэнства да НПМ св. Людовіка дэ Манфора;

- сувязь са Святым Духам.

Малітва і ўчынкі – гэта два галоўныя напрамкі Легіёну Марыі. Маючы сваёй мэтай службу другому чалавеку ў духу   і з дапамогай Марыі, Легіён хутка распаўсюдзіўся ў многіх краінах свету і зараз ён налічвае некалькі мільёнаў членаў руху.

У Беларусі першы прэзідыум Легіёна Марыі быў створаны ў 1994 г. у Баранавіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай. Легіянеры Марыі працуюць у парафіях Мінска, Віцебска, Магілёва, Гродна, Маладзечна, Смаргоні, Радашковічаў, Стаўбцоў, Глыбокага, Крывічоў, Бабруйска, Барысава, Жодзіна, Мазыра, Ліды і многіх іншых.

Прэзідыум Легіёна Марыі “Маці Божай Міласэрнасці” пры Вілейскім касцёле працуе з 2001 года. Ён налічвае 4 актыўных легіянераў і 8 дапаможных, якія штодзённа ў інтэнцыі прэзідыума моляцца на ружанцы і чытаюць спецыяльную малітву – Тэсэру.

Адзін раз у тыдзень актыўныя члены Легіёна Марыі пад кіраўніцтвам духоўнага кiраýнiка збіраюцца для сумеснай малітвы, каб скласці справаздачу аб рабоце на працягу тыдня і дамовіцца аб легіянерскай працы на наступны тыдзень.

Легіянеры распаўсюджваюць духоўную літаратуру і часопісы, як у касцёле, так і за яго межамі, раздаюць цудадзейныя медалікі Маці Божай Беззаганнага Зачацця і абразікі Езуса Міласэрнага, наведваюць анкалагічны шпіталь і дамы, дзе жывуць інваліды і састарэлыя людзі з мэтай дазнацца аб жадаючых паяднацца з Хрыстом праз Сакрамэнты Споведзі і Эўхарыстыі, вядуць размовы з людзьмі няверуючымі альбо сумняваючыміся у сваім акружэнні. На пахаваннях заахвочваюць прысутных да ружанцовай малітвы, размаўляюць аб жыцці вечным і неабходнасці быць падрыхтаваным да яго. Адным з абавязковых заданняў легіянераў з’яўляецца штодзённая малітва ў пэўных інтэнцыях.

У парафіі з дапамогай легіянераў створаны 5 груп па 9 чалавек, якія у ноч з чацвера на першую пятніцу месяца па чарзе адну гадзіну з 21.00 да 6.00 адаруюць Найсвяцейшае Сэрца Езуса. Легіянеры з радасцю адклікаюцца на любую просьбу святара, апякуюцца кніжным кіёскам і ўпрыгожваюць алтары кветкамі. На працягу 8 год з 2002 па 2010 г. дарослыя легіянеры апякаваліся дзіцячым, а потым моладзевым прэзідыумам Легіёна Марыі “Рыцары Марыі”.

У кастрычніку 2011 прэзідыум адзначычыў 10-годдзе сваёй дзейнасці. Многа працы выконваецца, а разам з тым многа яшчэ спраў перад намі, таму заахвочваем нашых парафіянаў далучацца да так важнай працы на хвалу Пана Бога. Заахвочваем і наша маладое пакаленне, каб аднавіць працу прэзідыума “Рыцары Марыі”.

Членамі Легіёна Марыі можа быць кожны католік, які вядзе сапраўднае хрысціянскае жыццё і гатовы з любові да Пана Бога і Маці Божай выконваць абавязкі, выцякаючыя з прыналежнасці да Легіёна Марыі.

Жадаючых быць слугамі Марыі ў справе збаўлення свету прэзідыум Легіёна Марыі “Маці Божай Міласэрнасці” запрашае на малітоўныя сустрэчы, якія адбываюцца ў парафіяльным доме кожную нядзелю а 8 гадзіне раніцы. Легіён Марыі дапаможа ўбачыць у бліжніх Хрыста і служыць Яму, узрастаць ў святасці і чыніць вялікія рэчы для Бога і для збаўлення душ.

Духоўнае кіраўніцтва:       пробашч парафіі кс. Аляксандр Барыла

                                            катэхетка Анна Аўсейчык

Старшыня:   Раіса Зяньчук   тэл. +375295772034

Інтэрнет-старонка Легіёна Марыі ў Беларусі www.legionmaryi.blog.tut.by

Прэзідыум “Маці Божай Міласэрнасці”

 

Воскресенье, 11 Март 2012 13:46

Аб катэхезе

“Заданне катэхізацыі актуальна для ўсіх людзей. Гэтая падрыхтоўка павінна быць гарманічнай і ахопліваць падрыхтоўку да жыцця не толькі ў матэрыяльным аспекце, але і ў духоўным. Чалавек мае не толькі цела, але і несмяротную душу. Таму патрэбна і духоўная фармацыя чалавека, каб ён пазнаў праўды веры і жыў імі. Толькі тады яго жыццё будзе адпавядаць Божаму плану. Мы пакліканы гаварыць пра нашу веру і сведчыць яе сваім чынамі, пакліканы навярнуць сучасных нам людзей, паказваючы ім аблічча Хрыста, дзейнічаючы разам з Ім і паводле Ягонага слова, служачы свету і асабліва патрабуючым.”

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі,

Апостальскі Адміністратар Пінскай дыяцэзіі

“Катэхізацыя вядзе да пазнання Езуса, які для кожнага верніка з’яўляецца Дарогай, Праўдай і Жыццём”

Біскуп Аляксандр Кашкевіч

Біскуп Гродзенскі