background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Вторник, 10 Май 2016 11:45

Асвячэнне адбудаванага Касцёла ў Куранцы

Автор 
Оцените материал
(4 голосов)

Наступным пунктам пастырскай візітацыі стаў аграгарадок Вілейскага раёну Куранец.

Яшчэ ў ХVI стагоддзі тут была зарэгістраваная першая парафія, пазней была пабудаваная святыня. Пасля вайны Касцёл быў знішчаны, а на яго падмурку пабудувалі калгасную кантору. У 2010 г. была зарэгістраваная парафія пад тытулам Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла, а ў 2012 г., пасля аб’яднання двух мясцовых калгасаў, дзяржава перадала католікам будынак, які стаіць на месцы былога касцёла. Дом быў у дрэнным стане, але вернікі распачалі адбудову з акту даверу гэтай справы Божай Маці ва ўрачыстасць НПМ Маці Касцёла. Дзякуючы шчырай працы кс. Аляксандра Барыла і парафіян Куранецкай парафіі, падтрымцы і малітве шматлікіх ахвярадаўцаў, за чатыры гады  атрымалася адбудаваць Божы Дом.

А 16 гадзіне вернікі сустрэлі Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча на прыступках новапабудаванага Касцёла і ўручылі ключ ад святыні з просьбай яе асвячэння. Арцыбіскуп Тадэвуш звярнуўся да прысутных са словамі: “Калісьці былі часы, калі Касцёлы зачынялі, сёння мы адчыняем гэты Божы Дом, але няхай не знойдзецца такая рука, якая асмеліцца яго калі-небудзь закрыць”. Пасля гэтага іерарх адкрыў дзверы, і парафіяне Куранца і шматлікія госці, якія ў гэты гістарычны дзень наведалі парафію, сабраліся на Св. Імшу. Напачатку Эўхарыстыі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніў абрад асвячэння вады, якой акрапіў сцены Касцёла і ўсіх прысутных.

Падчас гаміліі Мітрапаліт узгадаў часы бязбожжа і барацьбы з верай. “Касцёл быў, ёсць і будзе! Бо Касцёл – гэта Езус Хрыстус. Сённяшняе набажэнства – гэта знак таго, што Касцёл жыве”, – адзначыў іерарх. Мітрапаліт разважаў пра Святыя Сакрамэнты, у якіх прысутнічае і дзейнічае сам Езус Хрыстус і пра Касцёл, які з’яўляецца Сакрамэнтам паўсюднага збаўлення. Іерарх адзначыў, што Езус  заўсёды будзе чакаць Куранецкіх вернікаў тут, у гэтым месцы спаткання з Тым, Хто прывядзе нас да збаўлення.

Напачатку Эўхарыстычнай Літургіі быў урачыста асвечаны алтар і запаленыя свечкі, як знак прысутнасці Езуса. Пасля ўдзялення Св. Камуніі абдылося перанясенне Найсвяцейшага Сакрамэнта ў табэрнакулюм, у якім цяпер заўсёды будзе прысутны Езус.

Напрыканцы св. Імшы вернікі выказалі словы падзякі для арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і ксяндза-пробашча Аляксандра Барыла. Словы прывітання для Мітрапаліта і ўсіх прысутных прамовіла ад імя раённага савету дэпутатаў прадстаўнік дзяржаўнай улады, Радзевіч Наталья. Ксёндз-пробашч звярнуўся са словамі шчырай падзякі да арцыбіскупа, парафіянаў Куранца і ўсіх дабрадзеяў, якія матэрыяльна, фізічна і малітоўна падтрымлівалі справу адбудовы Божага Дому.

На заканчэнне ўрачыстасці быў прачытаны і падпісаны дэкрэт аб асвячэнне новапабудаванага Касцёла ў аг. Куранец. Арцыбіскуп развітаўся з Куранецкімі вернікамі і пажадаў, каб сярод шматлікіх дарог у іх жыцці заставалася тая, якая вядзе да Езуса і збаўлення.

Увечары арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў з пастырскай візітацыяй і сустрэўся з вернікамі парафій Нараджэння НПМ у в. Вязынь і Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў в. Ілля.

 


Аўтар фота – Ягор Шырочын

Прочитано 2962 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии