background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Понедельник, 03 Февраль 2014 21:06

Чытанне духоўнай літаратуры: Просты сакрэт малітвы

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Мой сакрэт вельмі просты – маліся.

Апосталы прасілі Езуса, каб Ён навучыў іх маліцца. Яны бачылі Езуса, Які часта моліцца, бачылі, як Ён размаўляе тады са Сваім Айцом. Якімі павінны былі быць тыя гадзіны малітвы – распавядае нам пра гэта толькі гэта бясконцая любоў Езуса да Свайго Айца. “Ойча мой!” І Езус навучыў сваіх вучняў вельмі простаму спосабу размовы з самім Богам.

Малітва для таго, каб быць плённай, павінна выходзіць з сэрца і дасягаць сэрца Бога. Паглядзіце. Як Езус навучыў Сваіх вучняў маліцца.

Называйце Бога вашым Айцом, хваліце і праслаўляйце Яго Імя: “Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся Імя Тваё”.

Чыніце Яго волю, прасіце штодзённага хлеба: “Прыйдзі Валадарства Тваё. Будзь воля Твая, як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння”.

Прасіце прабачэння вашых уласных грахоў і ласку, каб прабачыць іншым, а таксама прасіце ласку выбаўлення ад зла, якое ёсць у нас і вакол нас: “І адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым. І не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога”.

Дасканалая малітва не залежыць ад колькасці слоў, але ад шчырасці і гарачыні таго прагнення, якое перапаўняла Сэрца Езуса.

У нашым жыцці ёсць радасныя і сумныя хвіліны, хваробы і цярпенні – гэта частка Крыжа.

Кожны, хто наследуе Езуса па-сапраўднаму, павінен таксама раздзяляць Яго цярпенне. І для гэтага патрабуем малітвы. Для гэтага патрабуем Хлеба Жыцця. Для гэтага патрабуем адарацыі. Для гэтага чынім пакуту.

Ускладняем малітву так, як ускладняем шмат рэчаў у нашым жыцці. Малітва – для цябе, для мяне, для ўсіх нас для таго, каб мы любілі Езуса сапраўднай любоўю. Такую сапраўдную любоў мы рэалізуем, выконваючы словы Езуса: “Любіце адзін аднаго так, як і Я палюбіў вас”.

Любоў – гэта плён актуальны для кожнай пары года. І гэты плён даступны для кожнай рукі. Усе могуць яго збіраць у любой колькасці.

Бог, вялікі ў Сваёй магутнасці, у Сваёй справе стварэння, калі прыйшоў Езус, стаў адным з нас – бо так палюбіў Бог свет, што даў нам Свайго Сына. Езус любіў Свайго Айца і хацеў, каб мы навучыліся маліцца і любіць адзін аднаго так, як Айцец палюбіў Яго.

“Люблю вас”, - паўтараў заўсёды, - “так, як і Айцец вас палюбіў, любіце Айца”. А Яго любоў была крыжом. Яго любоў была Хлебам Жыцця. Ён хоча, каб мы маліліся з чыстым сэрцам, з простым сэрцам, з пакорным сэрцам. “Калі не будзеце як дзеці, не здолееце навучыцца маліцца, увайсці да неба, убачыць Бога”. Быць малым дзіцём – азначае стаць адзіным з Айцом, любіць Айца, знайсці супакой каля Айца, нашага Айца.

 

Прыходжу да Цябе, Езу, на дотык Тваёй рукі перад пачаткам майго дня; няхай Твае вочы хвілінку спачнуць на маіх, каб я забраў з сабой да працы ўпэўненасць у Тваім сяброўстве. Напоўні мяне Сабой так, каб мне хапіла Цябе на пустыні свету. Няхай Твае благаслаўлёныя, сонечныя промні напоўняць мае думкі. Дай мне сілы для тых, хто мяне патрабуе.

Маці Тэрэза

 

Пераклад з кнігі „Modlitwa – źródło współczującej miłości” Matka Tereza z Kalkuty i Brat Roger z Taize

Прочитано 1632 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии