background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Суббота, 21 Декабрь 2013 22:23

Падрыхтываць свае сэрцы да Нараджэння Хрыста

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

     На працягу двух дзён у нашай парафіі адбываліся адвэнтовыя рэкалекцыі, якія праводзіў пробашч парафіі Святога Духа ў Барысаве кс. Аляксей Раманчук. Час рэкалекцый даецца нам для паяднання з Панам Богам у Сакраманце Споведзі і аднаўлення сваёй духоўнасці дзякуючы рэкалекцыйным навукам.  У гэтыя дні многія парафіяне ачысцілі свае сэрцы падчас споведзі. 

     У сваіх навучаннях ксёндз-рэкалекцыяніст разважаў аб тым, якім павінен быць сапраўдны хрысціянін. Першая навука была прысвечана падрыхтоўцы да  споведзі. Разважанні датычыліся ўмоў споведзі і захоўвання Божых запаведзяў. Асаблівая ўвага звярталася на выкананне 1-ай запаведзі : “ Не май іншых багоў апроч мяне.”  Наступнай тэмай для разважанняў была навука аб сучаснай жанчыне, якой яна павінна быць : хрысціянка – жонка,  хрысціянка –маці.  Сэрца жанчыны Бог напоўніў пэўнымі ласкамі,  і яны павінны вучыцца карыстацца імі. У суботнюю раніцу мы вучыліся любіць Пана Бога і бліжняга, давяраць Пану Богу, быць  Яму вернымі. Кс.Аляксей разважаў таксама аб малітве, падкрэсліваючы важнасць сумеснай малітвы ў сям’і.  Апошняе навука   была прысвечана паставе мужчыны – хрысціяніна. Калі сутнасць жаночай натуры – пяшчотнасць, любоў, то мужчынскай – мужнасць, адвага. Ксёнд Аляксей заклікаў мужчын не баяцца праяўляць сваю веру,  любіць і шанаваць сваіх жонак, быць прыкладам  для  дзяцей, выхоўваць сваіх сыноў,  маліцца за жонак і дзяцей. “Будзьце  мужнымі” – паўтараў кс. Аляксей за апосталам Паўлам. 

     Час рэкалекцый праляцеў вельмі хутка. Захаваем жа ў сэрцах тое, чаму навучаў нас Пан Бог праз  кс. Аляксея, а калі захаваем, то гэта абавязкова прарасце ў нашых сэрцах і дасць плёны.

Прочитано 1069 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии