Вельмі радасная падзея для нашай парафіі адбылася сёння, 7 снежня. Наш парафіянін клерык Раман Суша з рук Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэуша Кандрусевіча атрымаў дыяканскае пасвячэнне ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Прадстаўнікі нашай парафіі, якія прысутнічалі на св.Імшы, горача віншавалі дыякана Рамана, жадаючы яму ўмацоўвацца ў веры, аддана выконваць дыяканскую паслугу, каб такім чынам годна падрыхтавацца да наступнай ступені ў яго духоўным жыцці – да сакраманту святарства. Былі і слёзы радасці, і ўспаміны, бо пакліканне дыякана Рамана зараджалася і сфармавалася на вачах нашых парафіян. Больш падрабязна аб гэтай падзеі можна прачытаць на catholic.by і на нашым сайце.
http://vilejka-kasciol.by/index.php/naviny/item/499-dyyakanskae-pasvyachenne-kleryka-ramana#sigProGalleria7b2cb63391