background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Четверг, 29 Август 2013 13:07

Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне

Автор 
Оцените материал
(2 голосов)

З 19 па 24 жніўня ў Санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбыліся рэкалекцыі для дзяцей і моладзі нашай парафіі. Гэта летняе мерапрыемства ўжо стала традыцыйным і заўсёды адбываецца перад пачаткам новага навучальнага года. Таму кожны, хто хоць раз ужо ўдзельнічаў у гэтых рэкалекцыях, плануе свой летні адпачынак менавіта такім чынам, каб абавязкова атрымалася паехаць яшчэ раз. Чаму так?

Бо гэта не проста добры адпачынак у цудоўнай кампаніі, гэта штосьці большае…

Асаблівы дух перажывання рэкалекцый надае месца, дзе яны адбываюцца – Санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Менавіта ў гэты куточак нашай Радзімы ўжо не адно стагоддзе імкнуцца людзі з розных мясцін, каб памаліцца перад цудоўным абразом Маці Божай.

Каля 40 дзяцей і моладзі з нашай парафіі мелі магчымасць правесці пяць дзён побач з цудоўным абразом нашай Нябеснай Матулі ў ціхім Будславе, які моцна адрозніваецца ад мітуслівага і гучнага падчас фэсту.

Дзеці і моладзь розных узроставых груп разам праводзілі час на розных набажэнствах і малітвах, разам бавіліся і ўзрасталі не толькі духоўна, але і фізічна, бо кожны дзень пачынаўся з пункта праграмы “У здаровым целе – здаровы дух” або зарадкі. Гэта быў цудоўны час для лепшага пазнавання сябе і сваіх бліжніх, а самае галоўнае, час для пазнавання Бога і ўзрастання ў любові да Яго.

Фота Кацярыны Пешко

 

 

 

Прочитано 1419 раз Последнее изменение Суббота, 31 Август 2013 11:25
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии