background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Суббота, 30 Март 2013 07:15

Вялікая Пятніца – Літургія Мукі Пана.

Автор 
Оцените материал
(2 голосов)

У цэнтры Вялікай Пятніцы знаходзіцца смерць Збавіцеля на Крыжы.


Крыж – знак любові Бога да чалавека. Ён з’яўляецца вяршыняй, вытокам, нашым збаўленнем і пачаткам усялякага дабра. Ён нас, прыніжаных, узвысіў. Ён далучыў нас да супольнасці сыноў і дачок Божых. Ён нас, заблуканых, вывеў на гасцінец, і праз Яго мы пазналі праўду. Крыж учыніў так, што цяпер мы не кланяемся дрэвам і камяням, а аддаём пашану толькі Богу. Крыж вызваліў нас з няволі грахоў. Праз крыж зямля стала небам. Крыж адкрывае нам праўду. Ён паяднаў нас з Богам. Ён вырваў нас з усялякіх злачынстваў. Крыж знішчыў злосць д’ябла. Калі ўзвысіўся крыж, заяснела чысціня, і свет любові. Крыж вярнуў супакой нашаму жыццю. Гэтыя разважанні пра крыж знаходзім у святога Яна Хрызастома.


А 15 гадзіне мы сабраліся ў святыні на супольную малітву Вяночкам да Божай Міласэрнасці, а пасля – на разважанне Крыжовага Шляху Хрыста.


У 19 гадзін распачалася Літургія Мукі Пана, падчас якой мы ядналіся з Хрыстом, які памёр за нас, разважаючы Ягоную Муку, адаруючы Яго Крыж – сімвал перамогі над грахом і смерцю, яднаючыся з Ім у святой Камуніі.


Літургія Слова: Чытанне Мукі Пана, гамілія і паўсюдная малітва:

 




Фотарэпартаж: Яўгенія Галомзік, Дзяніс Канецкі, Андрэй Мандрык


 

Прочитано 2181 раз Последнее изменение Вторник, 02 Апрель 2013 08:49
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии