background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Суббота, 27 Октябрь 2012 10:39

Аўтаматыка і праблема любові

Автор  кс. Андрэй
Оцените материал
(1 Голосовать)

 

 

Кожны чалавек, мэтай якога з’яўляецца дасканаленне ў любові, мае несмяротную душу, створаную Богам, якая выяўляецца праз пасрэдніцтва цела ў своеасаблівай «майстэрні» існуючага свету. Дзякуючы сваёй цялеснасці кожны з нас уваходзіць у кантакт з іншымі людзьмі, развіваецца і ўсё больш прыпадабняецца да Стварыцеля.

Калі гаварыць яшчэ больш канкрэтна, душа праз розум (а менавіта — праз кару галаўнога мозга) павінна кіраваць мысленнем і паводзінамі чалавека.I паколькі гэтыя працэсы грунтуюцца на свабодзе асобы, то кожны з нас нясе за іх адказнасць. Менавіта пры дапамозе кары галаўнога мозга душа чалавека кантактуе са светам, успрымае свет і прымае рашэнні адносна паводзінаў кожнага чалавека.

 

Дзякуючы гэтаму ўвесь чалавек — душа, псіхіка і цела — можа развівацца і дасканаліцца ў любові. Але чалавечы мозг мае яшчэ субкартыкальныя цэнтры. Яны таксама кіруюць нашым целам, але дзейнічаюць аўтаматычна. Яны адказваюць за тыя функцыі нашага цела, пра якія нам не трэба думаць, якія рэалізуюцца самі па сабе. Яны дзеляцца на два віды: свядомыя функцыі (напрыклад, дыханне) і несвядомыя функцыі (напрыклад, сэрцабіцце).

 

Першыя функцыі — свядомыя — аўтаматызаваныя, але мы пэўным чынам можам уплываць на іх ход. Напрыклад, дыханне. Дзякуй Богу, што гэтая сфера нашага жыцця аўтаматызаваная. Калі б было інакш, калі б нам бесперапынна трэба было памятаць, як рабіць удых і выдых, то мы памерлі б адразу, як толькі ляглі спаць. На шчасце, спім мы ці глядзім тэлевізар, аўтамат дзейнічае і нават сам адпаведна рэгулюецца. Калі пасля нейкага намагання нашым лёгкім неабходна больш кіслароду, аўтамат сам уключае паскарэнне, і мы пачынаем пыхкаць, як лакаматыў у хуткім цягніку.

 

Але ў працу гэтага аўтамата мы можам умешвацца. Успомнім свой апошні візіт да ўрача, калі мы падхапілі прастуду. Што тады урач казаў нам рабіць? Менавіта перайсці на ручное кіраванне дыханнем. «Дыхайце! Не дыхайце! Дыхайце! Не дыхайце! Цяпер дыхайце хутка, а цяпер — павольна. Цяпер дыхайце гучна, а цяпер — ціха». I сапраўды, мы можам умешвацца ў нашую «паветраную аўтаматыку», але абмежавана. Немагчыма выключыць гэтую дыхальную машынку больш, чым на некалькі хвілін. А калі б хтосьці, не дай Божа, упёрся, што зможа даўжэй, ён рызыкуе больш не прывесці ў рух гэты аўтамат.

 

Крыху інакш адбываецца з сэрцам. Гэта таксама аўтамат. I дзякуй Богу, што аўтамат, бо калі б нам прыйшлося думаць пра кожны яго ўдар, доўга мы не пражылі б. Розніца паміж дыханнем і сэрцам заключаецца ў тым, што на працу сэрца мы не можам паўплываць. Ніхто з нас неў стане паўплываць на сваё сэрца так, каб яно перастала біцца хаця б на некалькі секунд. Як спыніць сэрца, нават больш, чым на некалькі секунд, можна ўбачыць у крымінальных фільмах. Аднак толькі актам волі гэта ўчыніць немагчыма.

 

Дзякуй Богу, што ў нашым целе столькі аўтаматыкі, бо інакш нам сапраўды было б цяжка жыць. Уяві сабе такую сітуацыю: ты сядзіш са сваёй сімпатыяй у кавярні, расказваеш штосьці незвычайна захапляльнае, але раптам заўважаеш, што твой суразмоўца думкамі недзе далёка. «Што з табой?» — пытаешся ты. «Нічога, нічога. Расказвай далей. Ведаеш, проста я цяпер прапіхваю па страваводзе ежу з тонкай у тоўстую кішку, а таксама разважаю над тым, колькі інсуліну павінна выдзяліць для гэтага падстраўнікавая залоза. Можа, ты мне штосьці параіш наконт гэтага?». Зразумела, было б трагічна, калі б падчас самай «гарачай» сустрэчы нам трэба было б яшчэ кантраляваць свой працэс стрававання.

 

На шчасце, Пан Бог даў нам шмат аўтаматыкі, таму мы можам забыцца пра многія працэсы нашага цела і ўволю глядзець футбольныя матчы, ездзіць на ровары і слухаць аповеды сваёй сімпатыі ў кавярні. Зразумела, мы можам рабіць гэта да таго часу, пакуль нейкі наш аўтамат не пачне барахліць, і тады надзейная нервовая сістэма далікатна паінфармуе нас: аварыя ў кішках! I вось, злёгку бледныя, мы кажам нашай сяброўцы: «Прабач, але мне трэба на хвіліну выйсці», а пасля неяк доўга нас не відно за столікам у кавярні. А калі хатнія спосабы падвядуць, то нам даводзіцца прасіць урача, каб ён вярнуў наш аўтамат у стан нармальнай работы.

 

Такім чынам, нашым целам кіруе кара галаўнога мозга. Яна ўплывае на ўчынкі, за якія мы нясём поўную адказнасць (прыбраць кватэру ці не, перапрасіць кагосьці ці не, з’есці пяты пончык ці не і г. д.). У нашым целе ёсць аўтаматы, якія мы можам кантраляваць (напрыклад, дыханне), і тыя, якія абсалютна не залежаць ад нашай волі (напрыклад, сэрцабіцце, страваванне і г. д).

У жывёлаў адбываецца падобнае, але толькі калі гаворка ідзе пра аўтаматыку. Бо жывёлы, у якіх няма душы, не маюць такой свабоды, якой адораны чалавек. Яны не пакліканы да любові і таму не маюць розуму, які даў бы ім магчымасць прымаць маральныя рашэнні, за якія яны неслі б адказнасць. Жывёламі цалкам кіруе аўтамат, які мы называем інстынктам. Ён нашмат болыш развіты, чым у людзей, і дзейнічае так цудоўна, што нам часам можа здавацца, што жывёлы таксама прымаюць свабодныя рашэнні, што яны, як людзі, таксама могуць любіць, і што яны, як кожны з нас, адказныя. Але гэта не так.

 

Жывёлы сапраўды ў некаторых сваіх паводзінах падманліва на- гадваюць чалавека. Сабакі могуць радавацца, сумаваць, яны здольныя абараняць свайго гаспадара і нават тужыць па ім, але гэта не любоў, гэта — дасканала сканструяваны інстынкт, які робіць жывёлу такой падобнай да чалавека. Людзі захапляюцца коцікамі, сабачкамі, малпачкамі і часам кажуць: «Як ён глядзіць, як галаву апускае, як просіць — зусім, як чалавек». Людзі любяць жывёлаў тым больш, чым болыш яны падобныя ў сваіх паводзінах на чалавека. Ці хтосьці з нас, напрыклад, чуў пра сяброўства чалавека і мухі, ці пра тое, каб нехта палюбіў гліста? Але ж гэта таксама жывыя істоты, і яны таксама маюць сваю «інстынктыўную мудрасць».

 

Пра тое, што здараюцца выпадкі закаханасці не ў асобу, а ў аўтамат, сведчыць з’ява электроннай кветкі. Адна з камп’ютарных фірмаў стварыла праграму, якая заключаецца ў гадаванні кветкі. Электронную раслінку трэба рэгулярна паліваць, падразаць ёй лісцікі, перасаджваць у большы гаршчочак, і ўсё гэта неабходна рабіць у час і сістэматычна. Калі пра штосьці забудзешся, то можаш незваротна страціць сваю кветачку. I людзі гэта купляюць. У літаральным і пераносным сэнсе. Людзі апякуюцца сваімі кветачкамі, і паволі ў іх сціраецца пачуццё таго, што гэта не сапраўдная, а віртуальная кветка.

 

Гэта нясмелы, але істотны пачатак прадукцыі робатаў, якія падман- ліва нагадваюць жывёлаў і нават людзей. Сёння яшчэ можа і  немагчыма сканструяваць сабаку, які б бегаў і скакаў, як сапраўдны. Але, напрыклад, такі сціплы эксперымент з робатам, у якога б рабіліся вільготнымі вочы, калі на яго крыкнеш, напэўна, не стаў бы праблемаю для сучаснай інжынерыі. I таксама можна было б лёгка ашукацца, падумаць, што робат чуллівы, бо ён плача, калі на яго крычаць. I так паводзіць сябе сабака, калі бачыць свайго гаспадара. Ён радуецца, калі бачыць, што яго гаспадар усміхаецца (атрымлівае зрокавы імпульс і рэагуе на яго). Таксама рэагуе, калі чуе, як гаспадар пяшчотна вымаўляе яго імя, і махае хвосцікам (рэакцыя на слыхавы імпульс). Сабака «сканструяваны» настолькі дасканала, што можа нават адчуць настрой гаспадара і дапасавацца да яго, напрыклад, падціскаючы хвост пад сябе і апускаючы галаву. Гэта вельмі нагадвае смутак, але гэта не смутак у чалавечым, поўным значэнні гэтага слова. Звернем увагу: усё, што робіць сабака, ён робіць для таго, каб спадабацца свайму гаспадару, якога баіцца і ад якога спадзяецца атрымаць штосьці прыемнае, напрыклад, што той яго пагладзіць альбо накорміць.

 

Мы кажам, што сабака — сябра чалавека, але калі казаць болыш дакладна, ён з’яўляецца сябрам свайго гаспадара таму, што нешта з гэтага сяброўства атрымлівае: ежу, апеку і свой уласны кут. Хтосьці можа прывесці тут прыклад, як сабака ўратаваў зусім старонняга чалавека. Сапраўды, такія выпадкі здараліся, але заўсёды гэты сабака быў вывучаны таму, што чалавек «на яго баку», і ён інстынктыўна абараняў свайго.

 

Інстынкт жывёлаў — гэта часам проста фантастычны механізм, які можа пакіраваць жывёлай так, што ў канкрэтнай сітуацыі яна будзе паводзіць сябе «лепш, чым чалавек». Напрыклад, хтосьці з людзей можа пакінуць свайго сябра падчас якога-небудзь падарожжа ў краіне вечных маразоў, а сабака свайго гаспадара не пакіне, нават калі, застаючыся з ім, страціць сваё жыццё. I тады мы кажам: «Сабака лепшы за чалавека».

 

А ці можам мы сказаць: «Гэтая пральная машына лепшая за таго чалавека, бо яна мые без перапынку дзве гадзіны, прычым вельмі эфектыўна, а гэты чалавек нават пяці хвілін не жадае працаваць».

 

Усе жывёлы — гэта Божыя стварэнні, і ў некаторых сваіх паводзінах яны падманліва нагадваюць чалавека. Таму мы іх вельмі любім і часта да іх прывязваемся, аднак яны істотна ад нас адрозніваюцца. Яны не ведаюць, што такое любоў, адказнасць, ім не даводзіцца рабіць маральны выбар. Яны паступаюць так, а не інакш, бо такі ў іх інстынкт. Яны аналізуюць імпульсы і заўсё-ды рэагуюць на найбольш моцны з іх, на той, які ўрэшце з’яўляецца для іх найбольш карысным. Нават калі яны аддаюць жыццё за чалавека, гэта адбываецца таму, што найперш яны пачынаюць адносіцца да яго як да некага са сваёй зграі, І ўжо потым, згодна з інстынктам, яны гатовы змагацца за яго да апошняй кроплі крыві.

 

Ніколі не здаралася, каб сабака супрацьстаяў сваёй зграі (а таксама яго гаспадара і ўладальніка), калі зграя нападала на нейкую іншую жывёлу ці чалавека, не здаралася, каб сабака выяўляў сябе толькі тады, калі гэты напад быў несправядлівы і жорсткі.

 

Ці нехта чуў, каб сабака, якога нацкавалі на вязняў у канцлагеры і да якога добра ставіўся яго гаспадар-эсэсавец, адмовіўся выконваць каманду? Адмовіўся, бо прыйшоў да высновы, што гэта дрэнна і амаральна — кусаць слабых і нявінных людзей? Не, гэта немагчыма.

 

У той жа час у гісторыі вядомыя выпадкі, калі нават выхаваныя ў нянавісці да ворагаў нямецкія салдаты, да якіх рэжым ставіўся добра, адмаўляліся выконваць загад здзеквацца з вязняў, хаця ведалі, што за гэта іх чакае смерць. У гэтым заключаецца прынцыповая розніца паміж чалавекам і жывёлай, якая ніколі не знікне. Чалавек здольны як на вялікае злачынства, так і на гераізм альбо святасць. Сабака не здольны ні на першае, ні на другое. Ён слепа выконвае тое, чаму быў навучаны і што падказвае яму інстынкт, хаця, сапраўды, гэта можа нагадваць любоў альбо нянавісць.

 

Вельмі шматлюдзей сёння блытаюць прывязанасць да жывёлы з любоўю. Чаму апошнім часам такія адносіны становяцца настолькі распаўсюджанымі? Бо для многіх людзей сімпатыя да жывёлы замяняе любоў, да якой пакліканы чалавек. Так, вядома, што трымаць сабаку ў доме — справа адказная, звязаная з выдаткамі і немалымі затратамі сіл. Але гэта абсалютна непараўнальна з высілкамі любові да іншага чалавека, з адказнасцю, якую мы нясём за бліжняга.

 

Такім чынам, сабака ці кот дома нашмат больш «выгадны» за чалавека. Сабаку можна зачыніць у ванным пакоі, мужа — наўрад ці. Пры сабаку можна размаўляць пра ўсё, пры дзіцяці — часам нельга. Сабака, урэшце, не чапляецца, за выклю- чэннем, можа, тых хвілін, калі хоча ісці на выгул, але і тады яму можна адмовіць альбо хаця б скара- ціць выгул да некалькіххвілін. Аз дзіцем трэба хадзіцьу тэатр, адказваць на яго шматлікія пытанні, і яго нельга пакінуцьу знаёмых ці ў прытулку, калі едзеш на адпачынак. А калі ў нас ёсць сабака, мы, з аднаго боку, атрымліваем замяняльніктаго, чаго прагне нашае сэрца: у нас ёсць хтосьці, хто радуецца, калі бачыць нас, хто сумуе па нас, хто, магчыма, абароніць нас ад нападу злодзеяў, хто будзе глядзець на нас радасна ці сумна, да каго можна прытуліцца і каго можна пагладзіць, а ён у адказ нават лізне нас у руку.

 

А з іншага боку, мы маем у сто разоў менш клопатаў, чым з іншым чалавекам. Жывёла менш каштуе, менш патрабуе, менш умешваецца ў жыццё чалавека, не задае складаных пытанняў і, у крайнім выпадку, ад яе можна пазбавіцца. Таму многія сем’і не прымаюць у свой дом чарговае дзіця, а купляюць замест яго сабаку. Апраўданнем для гэтых людзей можа быць тое, што яны, магчыма, не зведалі сапраўднай любові, якой у глыбіні свайго сэрца так моцна прагнуць. I таму з такім энтузіязмам яны прымаюць яе замяняльнік у абліччы жывёлы. Напэўна, гэтыя людзі часта зведвалі варожасць ці нават нянавісць ад іншых людзей. Таму жывёлы здаюцца ім проста анёламі дабрыні, вернасці і добразычлівасці. Такія людзі ў адносінах да сваіх жывёлаў ужываюць словы «любоў», «сябра» і г. д. I няма іншага шляху для іх вызвалення ад гэтай ілюзіі, як паказаць, што такое сапраўдная любоў і сапраўднае сяброўства.

 

Аднак вернемся да жывёльнага інстынкту. Як было ўзгадана, ён незвычайна развіты, і ў многіх сферах ён непараўнальна больш дасканалы за інстынкт чалавека. Можна сказаць, што жывёльная аўтаматыка больш развітая, чым чалавечая. Зрэшты, гэта зразумела. Чалавек шмат праблемаў вырашае пры дапамозе розуму, а жывёле ў гэтых праблемах дастаткова інстынкту, і таму інстынкт яго павінен быць болыш развіты. Возьмем, напрыклад, вандраванне. Калі чалавек захоча на аўтамабілі паехаць у Афрыку, ён павінен запасціся картай і карпець над ёй гадзінамі, вызначаючы зручную для сябе трасу. Потым ён слухае радыё, неаднаразова карэктуе сваё падарожжа, прымаючы пад увагу навіны пра змену надвор’я. Цалкам інакш вырашаюць гэтую праблему буслы. Яны ўзлятаюць са сваіх сенажаццяў і... без аніякай карты, указальнікаў ці компасу ведаюць, куды трэба ляцець. Нават найлепшы пілот без карты і вымяральных прыбораў не трапіць, напрыклад, з Мінска ў Кіеў, а гэтыя «чырванадзюбы» без промаху трапляюць на іншы кантынент.

 

Калі чалавек знойдзе ў лесе нейкі падазроны грыб, ён аглядвае яго з усіх бакоў, аналізуе, узгадвае ўсе прыкметы адрознення грыбоў, прыдатных для ежы, і атрутных. I ўсё роўна, нягледзячы на гэтыя разумовыя намаганні, мы нярэдка чуем пра выпадкі атручвання грыбамі. А ці чулі вы калі-небудзь, каб у лесе атруціліся грыбамі якія-небудзь жывёлы? Ніколі! Ці ёсць у іх нейкія дапаможнікі для правядзення класіфікацыі? Канешне, не! Падыдзе дзік альбо алень, панюхае грыб, і аўтамат інстынкту кажа яму: «Не еш гэтага». Тое, што нам, людзям, даводзіцца часам моцна «разгрызаць» пры дапамозе розуму, жывёлы ведаюць ужо неяк аўтаматычна.

 

Але вернемся да нашай тэмы, а менавіта да сексуальнай цягі. У жывёлаў гэтая сфера жыцця цалкам аўтаматызавана. Настае адпаведны час, і самкі нейкімі колерамі, пахамі і падобнымі спосабамі прывабліваюць самцоў, якіх у гэты час таксама неяк цягне на «амуры». Тут няма ніякіх думак, маўляў, ці прыдатны гэта час, ці не занадта я стары і г. д. Штосьці «ўключылася», і яны пачынаюць дзейнічаць. Часам трэба яшчэ вытрымаць бітву за самку з канкурэнтам, пераканаць партнёршу ўтым, каб дапусціла да сябе, а калі аўтамат уключыцца, то няма ўжо пра што гаварыць — да працы!

У катоў гэта адбываецца ў сакавіку. Тады яны знікаюць з дому, гучна крычаць па начах, прывабліваюць і шукаюць адно аднаго, а потым... аўтамат выключыцца — і ўсё. I хаця б нават самая прыгожая котка шпацыравала перад якім-небудзь Філімонам, што ляжыць на падмурку, ён нават і вокам не павядзе, каб зірнуць на яе. А калі прыйдзе наступны сакавік, то з Філімонам ізноў пачынаюць адбывацца дзіўныя рэчы.

 

У сабачак таксама. Калі ў сучкі «ўключыцца» аўтамат, то ўся сям’я трымае варту і пільнуе на выгуле, каб не атрымалася якіх-небудзь дварнякоў. А потым ужо можна быць спакойнымі да наступнага разу. Дык вось, калі гэтыя пёсікі ўжо знойдуць адно аднаго, яны тады не разважаюць, ці патрэбны нейкія прэлюдыі, якую выбраць позу, хто нясе адказнасць за зачацце шчаняці, але адразу бяруцца за работу. I ніхто іх перад гэтым не вучыў, як пёсіку трэба ўскокваць на сучку. I напэўна гэтыя пёсікі не праходзілі ніякага курсу сексуальнага выхавання. Інстынкт ім кажа: «Размнажайся!», і яны дасканала ведаюць, што і як трэба рабіць.

 

А як гэта адбываецца ў чалавека? Ці ў яго сексуальная цяга таксама цалкам аўтаматызаваная? Не. Тут аўтаматыка дзейнічае толькі ў пэўнай ступені, астатнім кіруе розум. Прынамсі так павінна быць.

 

Каб не губляць часу на тэорыю, прывядзём канкрэтны прыклад. Уявіце сабе, што ў пакой уваходзіць малады, здаровы мужчына. Там ён бачыць маладую і прыгожую жанчыну.

 

Ён глядзіць на яе, на яе твар, на валасы, на зграбную фігуру, на доўгія ногі, і зрокавы імпульс пачынае аўтаматычна, незалежна ад яго волі, пабуджаць да дзеяння яго сексуальную сферу.

 

Жанчына нешта гаворыць яму вельмі цёплым голасам, і гэтыя словы таксама аказваюць на мужчыну немалое ўражанне. Тут дзейнічае слыхавы імпульс.

 

Калі прыгожая дама падае яму сваю далонь, мужчына адчувае пальцамі шаўкавістасць і далікатнасць яе скуры. I пачуццё дотыку рэгіструе чарговы імпульс.

 

А потым яшчэ да яго далятае цудоўны пах парфумаў, і пахавы імпульс дапаўняе агульную рэакцыю.

 

У людзей розныя тэмпераменты, г. зн. усе па-рознаму рэагуюць на ўспрыманне імпульсаў. Аднаго такая сітуацыя ніяк не ўзрушыць, а іншы ўжо можа быць распалены да крайняй ступені. Не адзін вельмі ўражлівы на жанчынаў мужчына пасля атрымання некалькіх такіх імпульсаў ужо праз некалькі хвілін, і нават хутчэй, можа быць вельмі моцна ўзбуджаны. Гэта значыць, што яго аўтамат пачне выдзяляць адпаведныя гармоны і настройваць арганізм «у кірунку» сексуальнай блізкасці. У чым гэта заключаецца, напэўна, нікому не трэба растлумачваць.

 

Такім чынам, на гэтым этапе ўсё адбылося аўтаматычна. Уявім сабе, што ў гэтага спадара ўвогуле не было намеру ўзбуджацца, але на працягу некалькіх хвілін гэта адбылося неяк само па сабе.

 

А калі ён яшчэ інтэнсіўна ўглядаўся ў гэтую жанчыну, спецыяльна прытрымліваў яе далонь у сваёй, калі сам падсоўваўся бліжэй, каб адчуваць пах вышэйзгаданых парфумаў, калі ў сваім уяўленні спрабаваў убачыць нябачныя для вачэй часткі яе бялізны альбо цела, то вынік можа быць дастаткова хуткім і моцным.

Тады арганізм кажа: «Я патрабую разрадкі напружання». Іншымі словамі: «Мне хочацца датыкацца, песціць, мець сексуальную блізкасць». I менавіта цяпер пачынае дзейнічаць розум, які часам вядзе дынамічны дыялог з целам і яго жаданнямі.

Розум кажа:

—      Гэта нармальна, што жанчына робіць на цябе ўражанне, што табе хочацца да яе дакрануцца, прытуліць да сябе, пацалаваць і нават мець з ёю сексуальную блізкасць, але ж ты яе зусім не ведаеш.

Цела на гэта спакойна адказвае:

—      Мы можам пазнаёміцца!

—      Так, — кажа розум. — Але яна цябе ўво-уле не кахае. Нават калі вы пазнаёміцеся, гэта будзе вельмі кароткае знаёмства.

—      А ці гэта так неабходна, каб ведаць адно ад- наго доўгі час? Самае галоўнае — каб было прыемна!

—      Але ў яе, можа, ёсць муж,дзеці, сям’я? Ці гэта будзе добра, калі між вамі нешта адбудзецца?

—      Дык муж і не павінен пра ўсё ведаць! Тут гаворка ідзе толькі пра маленькі скок у бок. Так, чыста дзеля спартыўнага інтарэсу.

—      Але калі ты нешта ёй прапануеш, яна можа абурыцца, нават накрычаць на цябе.

—      А, ці пан, ці прапаў! Яна ж мяне не заб’е, а паспрабаваць варта. Раптам атрымаецца?

—      Лепш ты адвядзі вочы, не глядзі на яе так, выйдзі з пакою, і напружанне пройдзе.

—      Добра, добра, зараз выйду, толькі яшчэ крыху пагляджу. Надта ж хочацца ўбачыць, як яна адрэагуе на мае правакуючыя словы.

 

Колькі такіх унутраных дыялогаў ад стварэння свету вядзецца ў чалавечым сумленні... Як яны завяршаюцца? Па-рознаму. Сапраўды, калі аўтамат жанчыны таксама рэагуе не толькі на чулыя словы, але і на моцныя зрокавыя, пахавыя, асязальныя імпульсы з боку мужчыны, і моцная воля, якой кіруе розум, мае ў яе сумленні не шмат чаго сказаць, акрамя шматлікіх разумовых аргументаў супраць фізічнага кантакту, то можа дайсці да дотыкаў, пацалункаў і ўрэшце да разрадкі напружання ў палавым акце.

 

Iпотым малады хлопец ці дзяўчына з апушчанай галавой кажуць святару, бацькам ці сябрам: «Мы на хвіліну страцілі розум, і гэтага было дастаткова». Страцілі розум. Ён перастаў кантраляваць нашыя паводзіны. Такая «страта розуму» можа давесці да распусты, да здрады і наватда насілля.

 

Гэты аўтамат у чалавека, у адрозненні ад жывёлаў, працуе ўвесь час. 3 1 студзеня да 31 снежня.

Ён можа дзейнічаць з большай або меншай сілай. Гэта ўжо залежыць ад тэмпераменту чалавека, ад канкрэтнай сітуацыі, ад стану здароўя, але гэты аўтамат дзейнічае няспынна. Пасля атрымання адпаведных імпульсаў ён сігналізуе нам пра гатоўнасць да дзеяння. Але ці будзе яно распачата, вырашае розум. I менавіта гэтае панаванне розуму над нашымі натуральнымі патрэбамі і жаданнямі мы называем культурай. Гэта датычыцца не толькі сферы сексу.

 

Чалавека, якому нешта там свярбіць у носе і які пачынае зараз жа ў ім калупацца, мімаходам прыглядаючыся да субстанцыі, што засталася на канцы пальца, мы ўсе згодна назавём бескультурным. У яго была натуральная патрэба пачухаць у носе ці ўчыніць яго больш «праходным », і ён зрабіў гэта адразу ж, нягледзячы на акружэнне. Хтосьці, хто ў такой сітуацыі проста выходзіць у туалет альбо прынамсі карыстаецца хустачкай для носа, безумоўна прытрымліваецца асноўных правілаў культуры паводзінаў.

 

Такім чынам панаванне над нашай біялагічнай сферай, г. зн. рэфлексамі, якія могуць быць выкліканы голадам (калі хціва спажываем ежу), пахамі, якія можа выдзяляць нашае цела, водгукамі, якія часам чуюцца з нашых вуснаў (пазяханне), рэфлексамі чухання, калупання і г. д. — усё гэта нашая асабістая культура, якой з дзяцінства вучаць нас бацькі і выхавацелі. Зразумела, гэтае паняцце нашмат больш шырокае і датычыцца стылю паводзінаў з іншымі людзьмі. Яно датычыцца такіх пытанняў, як лексіка, пазіцыя цела, добразычлівасць у аказванні дапамогі слабейшым і старэйшым асобам. Гэта датычыцца і эратычных жаданняў, якія ў нас нараджаюцца.

 

Уявіце сабе, напрыклад, як з універсітэцкага будынку выходзіць пажылы прафесар: ён апрануты ў бездакорны плашч, у адной руцэ трымае скураны партфель, у другой — пар сон. Iраптам, убачыўшы на вуліцы сімпатычную студэнтку, кажа ёй: «Эй, лялька, а што, калі нам з табою крыху падурэць?». Ні адзін прафесар універсітэта, будучы пры сваім розуме і цвёрдай памяці (так — розум!) не будзе так сябе паводзіць. бо звычайна прафесары — гэта людзі з такім узроўнем культуры, які выключае вышэйзгаданыя паводзіны.

 

У той жа час мы можам назіраць такі стыль паводзінаў у тых, каму давялося пражыць сваё жыццё, як кажуць, пад піўным ларком. Якчаста такія спадары,убачыўшы прыгожую, маладую жанчыну, проста не могуць авалодаць сваім ўражаннямі (вынік імпульсаў, якія пасылае арганізму галаўны мозг). Іх рэакцыя праяўляецца часам менавіта ў такіх прымітыўных і вульгарных рэпліках. Часам гэта можа быць і фізічнае чапляннедажанчын альбо — неўадным выпадку — нават насілле. Так,нават пажылы прафесар у стане заўважыць прывабнасць цела прыгожай жанчыны, якая праходзіць побач з ім па вуліцы. Можа нават — між намі кажучы — ён крыху даўжэй будзе да яе прыглядацца, нават усміхнецца ёй. Але, напэўна, толькі такімі паводзінамі можа абмежавацца рэакцыя выхаванага мужчыны.

 

Панаванне розуму над сексуальнай сферай можна назваць культурай, але нельга не дадаць, што такое ўменне сведчыць пра развітую духоўнасць дадзенага чалавека, які ставіць праявы духа вышэй за жаданні цела.

 

Жаданні цела ён кантралюе і стрымлівае, а на «запуск» сферы сваёй сексуальнасці рашаецца толькі тады, калі гэта прынясе карысць яго душы.

 

 

Паводле Кс. П. Паўлюкевіч, Давайце пагаворым “ПРА ГЭТА” спакойна, Мінск 2006, с. 29-41. 

Прочитано 1361 раз Последнее изменение Суббота, 27 Октябрь 2012 10:51
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии