Версия для печати
Среда, 26 Сентябрь 2012 17:22

Малітва ў сям’і

Автор  кс. Андрэй
Оцените материал
(0 голосов)

 

 

“Я буду маліцца і сэрцам, і думамі…”

Янка Купала

 

Інтэнсіўны рытм жыцця сучасных сем'яў ускладняе практыку малітвы, а часам нават пазбаўляе яе. Раніцаю ўсіх хутка ўцягвае працоўны вір і няма часу, каб засяродзіцца, ну, а вечарам стомленыя члены сям’і сядаюць перад тэлевізарам і, цалкам вычарпаныя, кладуцца ў ложак або засынаюць у крэсле…[1] І вось тут і узнікае праблема малітвы, на якую мы “проста” не знаходзім час…

 

Трэба знайсці час для малітвы. Чаму гэта так важна? У першую чаргу, гэта неабходна для таго, каб утрымацца на належным узроўні чалавечнасці, без якой няма ні асабістага, ні сямейнага шчасця. Падчас малітвы нараджаецца імпульс да практыкавання бескарыслівай любові. Чалавеку, які не моліцца, не хапае сілы супраціўляцца цяжкасцям і спакусам, каб пераадольваць эгаізм і адкрыцца на тое, каб аказваць іншым бескарыслівую любоў. А без яе няма чаго і марыць пра стварэнне ўдалай сям'і. Пра малітву, таксама як пра любоў і прыязнасць, неабходна клапаціцца.

 

3-за недахопу малітвы ў чалавеку замірае і вера. Бог знікае з яго поля зроку, і ўрэшце погляды такога чалавека становяцца павярхоўнымі і абмежаванымі. Таму ўмоманты рэфлексіі, асабліва калі гэта роздум над цярпеннямі, няшчасцямі і трывогамі, адчуваецца ўнутраная спустошанасць. I наадварот: зусім па-іншаму выглядае жыццё, у тым ліку і сямейнае, калі яно свядома пражываецца разам з Хрыстом.

 

Малітва прадухіляе ўзнікненне шматлікіх сямейных праблемаў і дапамагае ў іх вырашэнні. Адбываецца гэта, між іншым, таму, што малітва сцішае чалавека ўнутры і супакойвае яго нервы, якія заўсёды з'яўляюцца дрэнпым дарадцам. Паддаючыся раздражненню, члены сям'і робяць мноства памылак, кажуць шмат балючых словаў, здзяйсняюць учынкі, якія ў выніку аддаляюць іх адно аднаго. I наадварот, унутрана сцішаны чалавек можа спакойна зірнуць на сябе і блізкіх. Ён у стане аб'ектыўна ацаніць рэчаіснасць. Значыць, не будзе з дробязяў рабіць праблемы. Ён будзе ўсведамляць, што рэчы, якія яго раздражняюць, — глупства, што ёсць болыш важныя справы, што сапраўднымі каштоўнасцямі, пра якія трэба клапаціцца, з'яўляюцца любоў і сямейныя адносіны.

 

Малітва дапамагае вырашаць сямейныя праблемы, таму што дзякуючы ёй чалавеку лягчэй задумацца і прызнаць сваю памылку, а гэта — пачатак у выпраўленні зла. А калі праблема, цяжкасць носіць зацяжны характар, то малітва дае сілы вытрываць. Яна падбадзёрвае прыгнечанага праблемамі чалавека, узмацняе яго волю, бароніць ад расчаравання, напаўняе надзеяй, змушае да дзеяння.

 

Таму неабходна дбаць пра індывідуальную малітву і малітву ў сям'і. Розныя хатнія і пазахатнія заняткі павінны саступіць перад супольным кантактам з Богам. Таму што, калі гаворка ідзе пра малітву, то гэта тое, што сапраўды важнае ў нашым жыцці.

 

Умовы добрай малітвы

Малітва — гэта размова з Богам.[2] Можна сапраўды ўвайсці ў кантакт з Богам, а можна проста прамаўляць словы асноўных малітваў, без засяроджання, без намагання ўнікнуць у іх сэнс і зразумець іх змест, проста так, абы хутчэй, абы выканаць хрысціянскі абавязак. Яшчэ горш, калі мы не ведаем асноўных малітваў, або катэхізіса. Але – “няведанне закона не вызваляе ад адказнасці”, і ў такім выпадку мы павінны выкарыстоўваць дапаможныя матэрыялы: малітоўнікі, такія як “Ойча наш..”, “Нястомна маліцеся…”, якія мы можам набыць амаль што ў кожным касцёле.

 

Каб добра маліцца, трэба наследаваць самаго Хрыста. У Евангеллі гаворыцца, што Езус «раніцай, устаўшы вельмі рана, выйшаў і пайшоў у пустыннае месца, і там маліўся» (Мк 1, 35). Спачатку мы павінны засяродзіцца — знешне і ўнутрана:

• знешне — значыць, адмовіўшыся ад усялякіх іншых заняткаў, прыняўшы належную паставу: седзячы, стоячы або ўкленчыўшы;

• унутрана — значыць, адхіліўшы ў думках усе іншыя справы. Цяпер важныя толькі Бог і я, а на ўсё іншае прыйдзе свой час.

Калі мы молімся пры дапамозе малітоўных формулаў, напрыклад, малітву «Ойча наш», прамаўляйма словы малітвы з разуменнем, звяртаючы ўвагу на іх сэнс. Справа не ў колькасці сказаных словаў, а ў іх сэнсе. Таму давайце пастараемся зрабіць усё, каб асобныя выразы малітвы «Ойча наш» сталі словамі нашай малітвы. Малітва з выкарыстаннем формулаў лягчэйшая, аднак па магчымасці варта маліцца ўласнымі словамі. Падчас такой малітвы чалавек гаворыць пра тое, што адчувае, чым жыве[3].

 

Кантакт з Богам у сям'і не павінен абмяжоўвацца ранішняй і вячэрняй малітвай. Гаворка ідзе пра тое, каб усё нашае жыццё: праца, змаганні, няўдачы, радасці, навука, былі спробай няспыннага задавання Богу пытання: «Што Ты хочаш, каб я тут і цяпер зрабіў?»[4]

 

Супольная малітва ў сям'і

Праз малітву Бог уваходзіць у сямейную супольнасць. Ён сам тлумачыць незразумелае, развязвае заблытанае, узвышае прыніжанае, узмацняе аслаблае, асвячае, ачышчае грэшнае. Ён абараняе ад спакусаў, захоўвае ад няшчасцяў, вырашае канфлікты, узмацняе вернасць добрым рашэнням..[5]

 

Сведчанне:«Калі я зрываўся і ўпадаў у роспач, а сужэнскі крызіс станавіўся болыш глыбокім, у мяне раптам з'явілася ўпэўненасць, што толькі ў супольнай малітве, прамоўленай разам і ў адной інтэнцыі, мы можам знайсці сілы, каб вытрываць і дайсці да паразумення. Так і адбылося. Мы ўвялі ў сямейнае жыццё супольную малітву, а па меры падрастання нашых дзяцей па чарзе далучалі іх да яе ў адпаведным узросце. Зразумела, апрача малітвы, трэба было даволі-такі шмат папрацаваць над сабою. Патрэбны былі ўзаемнае самаадрачэнне і ахвярнасць. Трэба было падрыхтавацца да прыняцця вынікаў малітвы і быць гатовымі супрацоўнічаць з ласкаю».

 

Супольная малітва — гэта найлепшы ўрок размовы з Богам, які мы можам даць дзецям.[6]

Для сямейнай малітвы неабходна прызначыць адпаведны час. Трэба збірацца тады, калі гэта толькі магчыма. Ідэальна было б маліцца ўсёю сям'ёю штодзённа раніцаю і вечарам. Аднак у жыцці большасці нашых сем'яў супольная малітва на пачатку дня амаль немагчымая, бо члены сям’і ў розны час прачынаюцца і адыходзяць на працу або ў школу. Такім чынам, застаецца вячэрняя малітва. Пасля некалькіх дзён яе практыкавання варта сумесна вызначыць пастаянны час для сямейнай вячэрняй малітвы, каб і адсутныя члены сям'і маглі яднацца з тымі, хто моліцца.[7] Варта таксама выкарыстоўваць час спажывання пасілкаў  - падзякаваць Усемагутнаму Стварыцелю за атрыманыя дары і папрасіць Яго благаслаўлення. Вядома, не ўсё проста ў нашым жыцці, але хаця б адзін пасілак(магчыма, вячэра?) павінен быць сумесным.

 

Як павінна выглядаць такая супольная малітва? Гэта залежыць ад членаў сям'і. Таму трэба падумаць, якія формы малітвы найболыш адпавядаюць абоім сужэнцам і дзецям.[8] Добра, калі ў супольнай малітве застанецца таксама час на асабісты кантакт з Богам. Малітва павінна быць звязана з жыццём, таму вечарам нельга забывацца пра рахунак сумлення, асабліва звяртаючы ўвагу на нядбайнасці і правіны, якія датычацца ўсёй сям'і.[9]

 

Сямейны ўдзел у святой Імшы

Шчаслівы той, хто ўдзельнічае ў святой Імшы разам з усёй сямейнай супольнасцю; хто разам са сваімі малітвамі прыносіць сумесныя сямейныя просьбы; хто з уласнаю ахвяраю штодзённага жыцця прыносіць супольны дар усёй сям'і, каб скласці яго разам з Хрыстоваю Ахвяраю Богу, Нябеснаму Айцу.

Члены сям'і павінны дапамагаць адно аднаму браць супольны ўдзел у святой Імшы. Яны могуць рабіць гэта наступным чынам:

•       так арганізаваць час у святочны дзень, каб знайшлося адпаведнае месца для святой Імшы (па магчымасці, усіх членаў сям'і разам); Трэба адказаць на пытанне: “Дзе, у якім месцы я ў гэты дзень буду?”, а пасля гэтага даведацца, дзе ёсць бліжэйшая святыня. Трэба памятаць таксама, што кожную нядзелю па Беларускім Радыё трансліруецца Святая Імша з Архікатэдральнага касцёла ў Мінску. Удзел у Эўхарыстыі з'яўляецца сэрцам нядзелі.[10]

•       прыходзіць у касцёл крыху загадзя, перад святой Імшой, каб падрыхтавацца да яе;

•       удзельнічаць у супольных малітвах і літургічных спевах;    і

•       прымаць удзел у ахвяраванні хлеба і віна — сімвалаў нашых ахвяраў, праз якія павінна адбыцца ахвяраванне нас саміх. Нашая адданасць Богу павінна праявіцца ў братэрскай любові, асабліва сямейнай;

•       з жывою вераю ўдзельнічаць у Таямніцы Перамянення, калі хлеб становіцца Целам Пана, а віно — Яго Крывёю, што будзе «выдана», «праліта» за нашыя грахі;

•       разам прымаць святую Камунію, бо яна духоўна яднае ўсіх вучняў Хрыста, у тым ліку і сямейную супольнасць. Калі б здарылася, пгго натуральныя сямейныя сувязі аслаблі і нават пачалі рвацца, яны могуць быць вылечаныя і ўзмоцненыя духоўнай сувяззю, якая сыходзіць ад святой Камуніі. Дзякуючы поўнаму ўдзелу ў Эўхарыстыі мы можам сапраўды шмат пачарпнуць ад Бога і ўнесці ў нашую сям'ю;

•       жыць тым, што адтрымалі ад Пана ў Эўхарыстыі;

•       даваць магчымаць удзельнічаць ў святой Імшы тым, хто з-за неабходнасці даглядаць за малымі дзецьмі або за хворым членам сям'і не можа выйсці з дому.[11]

Асабліва важным для сямейнага перажывання Эўхарыстыі з'яўляецца ўдзел у святой Імшы, якая будзе цэлебравацца ў інтэнцыі кагосьці блізкага сям'і, асабліва за памерлых у гадавіну іх смерці. Гэта найлепшы спосаб аддзячыць ім за ўклад у сямейнае і грамадскае жыццё, дапамагчы ім поўнасцю «сплаціць» за ўчыненыя імі грахі перад Божай справядлівасцю. Таксама, калі сям'ю напаткае хвароба або няшчасце, просім, каб Той, чыя Ахвяра на Крыжы здзяйсняецца зноў і зноў, зменшыў цяжар нашага крыжа і дапамог змірыцца з ім. Многія вернікі просяць памаліцца на святой Імшы ў тыпова сямейных інтэнцыях — у гадавіну шлюбу, хросту дзіцяці, у дзень імянінаў ці нараджэння кагосьці з членаў сям'і.

 

Катэхізацыя

У пазнаванні праўдаў веры, у развіцці нашай малітвы, а таксама вырашэнню жыццёвых праблемаў вельмі дапамагае катэхізацыя. Чаму?- Бо на катэхезе мы маем магчымасць паглыбіць сваю духоўнасць, мы маем магчымасць вучыцца, як жыць з Богам, паводле Яго наказаў. У катэхезе павінны ўдзельнічаць як дзеці, так і моладзь, а таксама дарослыя.  

Бацькі абавязаны клапаціцца аб тым, каб іх дзеці ўдзельнічалі ў катэхізацыі, якая з'яўляецца неад'емным элементам добрага выхавання. Асаблівым клопатам бацькі павінны атуліць дзяцей, якія рыхтуюцца да першай споведзі і Першай святой Камуніі або да сакрамэнту канфірмацыі. Бацькі абавязаны далучыцца да гэтай падрыхтоўкі. Трэба заўсёды памятаць, што абавязак рэлігійнага выхавання дзяцей, а значыць, і падрыхтоўкі іх да прыняцця святых сакрамэнтаў, ляжыць перад усім на бацьках.[12]

 

Усё нашае жыццё можа і павінна стаць малітвай - зваротам праз Хрыста, з Хрыстом, у Хрысце...

 


[1]Б. Сайнок, Пакліканыя да любові, с. 94.

[2]Кожны моліцца інакш, у: http://ave-maria.by/archives/531

[3]Б. Сайнок, Пакліканыя да любові, с. 96-97.

[4]пар. Дз 9, 6

[5]Б. Сайнок, Пакліканыя да любові, с. 97-98.

[6]Ян Павел  II, "Familiaris Consortio" 60

[7]Б. Сайнок, Пакліканыя да любові, с. 99.

[8]Modlitwa w rodzinie razem czy osobno?,у: http://adonai.pl/rodzina/?id=118.

[9]Б. Сайнок, Пакліканыя да любові, с. 99.

[10]Я. Крэміс,Маральны абавязак святкавання нядзелі, media.catholic.by.

[12]ККК 2226; Клопат пра сям'ю: Катэхеза № 01 - Абавязкі бацькоў, у: http://www.kwasowka.grodnensis.by/2011-09-11-16-06-53/2012-01-03-17-06-40/851----01--

 

Прочитано 4044 раз Последнее изменение Среда, 26 Сентябрь 2012 17:39

Похожие материалы (по тегу)

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии