background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Среда, 26 Сентябрь 2012 12:47

Сям'я як хатні Касцёл

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

 

 

Сям’я як хатні Касцёл… Пад гэтым выразам мы, зразумела, не маем на ўвазе Касцёл ні як будынак, ні як установу, але як жывую супольнасць, як зносіны людзей з Богам: людзей, адзіных у Айцу праз Сына ў Духу Святым. У гэтым сэнсе ўсе мы закліканы «стаць Касцёлам», але яшчэ ў большай меры гэта адносіцца да сям'і. Бо менавіта ва ўлонні сям'і чалавек нараджаецца і ўзрастае ў веры, вучыцца адкрываць і любіць  Бога.[1]

 

Сям’я выяўляе і здзяйсняе супольнасны і сямейны характар Касцёла, як Божай сям’і, у якой кожны паводле ўласнай ролі рэалізуе святарства хросту, прычыняецца да таго, каб сям’я стала супольнасцю ласкі і малітвы, школай чалавечых і хрысціянскіх цнотаў, месцам першага абвяшчэння веры дзецям. [2]

 

Сужэнскі саюз, які стаў малым Касцёлам, павінен і зешнімі праявамі сведчыць пра сваю прыналежнасць да Хрыста. Узорам для яго можа быць святыня, дэкор якой нагадвае пра заўсёдную Божую прысутнасць і дапамагае людзям наблізіцца да Хрыста.[3]

 

Усё часцей у памяшканнях, асабліва маладых сем'яў, назіраецца недахоп рэлігійных сімвалаў, а калі нешта і ёсць, то толькі маленькі крыжык, ледзь заўважны, змешчаны над дзвярыма ці ў кутку, нібы гаспадары саромеюцца вобліка Збаўцы або бянтэжацца ад яго. Тым часам на цэнтральнай сцяне павінен знаходзіцца крыж, абраз, у кутку — фігура Маці Божай, кніга Святога Пісання і свечка. Добра было б над Бібліяй размясціць маленькую каляровую лямпачку, якая ўказвае на тое, што гэтая Кніга дае нам Божае святло, якое рассейвае цемру гэтага свету. Безумоўна, дома — у малым Касцёле — недапушчальна размяшчаць неадпаведныя выявы і фотаздымкі, асабліва парнаграфічныя, што, на жаль, здараецца.

 

Рэлігійную атмасферу ў нашым доме стварае таксама хрысціянскае прывітанне пры ўваходзе ці выхадзе з дому.

 

Езус Хрыстус сказаў: «Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх».[4] Наш клопат пра рэлігійны дэкор і хрысціянскі побыт у доме не мелі б сэнсу без хатняй літургіі. Выраз «у імя Маё» азначае, што сямейная сустрэча павінна мець рэлігійны характар. Рэлігійны дэкор таксама не меў бы сэнсу, калі б гэтая хатняя літургія не садзейнічала б таму, што члены сям'і дзякуючы ёй клапоцяцца пра святыню сваіх сэрцаў.[5]

 

Як у парафіяльнай святыні за літургію адказвае святар, так за хатнюю літургію адказваюць бацька і маці. У першую чаргу бацькі выконваюць святарскую ролю ў адносінах да саміх сябе, стараючыся ўзаемна дапамагаць адно аднаму ў дасягненні найвышэйшага шчасця — збаўлення.[6]

 

У дачыненні да дзяцей бацькі падзяляюць паміж сабою святарскую ролю ўласцівым для сябе чынам: бацька фармуе ўнутраную паставу дзіцяці, уздзейнічаючы на яго розум і волю; маці ўплывае на яго пачуццёвы свет і фармуе яго. Таму жанчына звычайна не ў стане адна належным чынам выхаваць дзіця, бо не заўсёды ўмее ставіць перад ім высокія патрабаванні. Бацькі з'яўляюцца святарамі ў адносінах да дзяцей перадусім тады, калі іх вера пранікае ў кожную сферу жыцця. Аднак, каб для гэтага ім хапала духоўных сілаў, неабходна развіваць ў сям'і хатнюю літургію, увесці ў штодзённае жыццё сям'і малітву.[7]

 


[1] Артуро Каттанео, БРАК: ДАР И СЛУЖЕНИЕ. Заметки о том, как подготовиться к браку и о том, как сохранить его молодость, у: http://www.agnuz.info/tl_files/library/books/kattaneo_brak/index.htm.

[2]Кампендый Катэхізіса Каталіцкага Касцёла350.

[3]Б. Сайнок, Пакліканыя да любові, с. 93.

[4]Мц 18, 20.

[5]Артуро Каттанео, БРАК: ДАР И СЛУЖЕНИЕ. Заметки о том, как подготовиться к браку и о том, как сохранить его молодость, у: http://www.agnuz.info/tl_files/library/books/kattaneo_brak/index.htm.

[6]Б. Сайнок, Пакліканыя да любові, с. 94.

[7]Б. Сайнок, Пакліканыя да любові, с. 94.

Прочитано 29267 раз Последнее изменение Среда, 26 Сентябрь 2012 13:03
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии