background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Адмін

Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Суббота, 14 Декабрь 2019 18:05

3 нядзеля Адвэнту (15 снежня 2019 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак і сераду  ў 10.00 і 18.00, у аўторак і чацвер Рараты ў 6.30. У наступную нядзелю – звычайна: 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца ў нашай парафіі 20 і 21 снежня, пятніца і субота. Ужо зараз заплануем свой час, свае абавязкі, каб у гэтых днях не толькі прыступіць да споведзі, але і выслухаць кожны дзень рэкалекцыйную навуку. Споведзь будзе распачынацца з 9.00 і 17.00, а Святая Імша ў 10.00 і 18.00. Найбольш святароў будзе спавядаць у пятніцу вечарам.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца паводле раскладу. У суботу сустрэча студэнскай і працуючай моладзі пасля рэкалекцыйнай Святой Імшы ў 18.00 Катэхеза для дарослых у сераду пасля Святой Імшы на 18.00

Наведванне хворых адбудзецца 18 снежня з 9.00. Адрасы запісваем у сакрыстыі.

Просьба да мужчын, каб сабрацца ў аўторак на 10.00 для пабудовы стаенкі на вуліцы і ў касцёле.

У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, свечкі дабрачыннай арганізацыі CARITAS і календары на новы 2020 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.

Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашага касцёла.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Суббота, 07 Декабрь 2019 17:55

2 нядзеля Адвэнту (8 снежня 2019 г.)

Перыяд Адвэнту з’яўляецца непасрэднай падрыхтоўкай да святаў Божага Нараджэння.  Каб годна сустрэць Езуса Хрыста ў таямніцы Яго Нараджэння, трэба належна падрыхтаваць уласныя сэрцы, ачысціць і ўпарадкаваць сумленне, аднавіць веру і ажывіць прагненне жыцця ў з’яднанні з Панам Богам.

У часе Адвэнту адбываюцца спецыяльныя ватыўныя святыя Імшы пра Найсвяцейшую Панну Марыю, званыя Раратнімі. Найчасцей гэтыя Святыя  Імшы адбываюцца яшчэ да ўсходу сонца, калі на небе бачна апошняя ранішняя зорка. Таму раратнія Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў аўторак і чацвер у 6.30.

Варта абраць адну з пастановаў на адвэнт прыходзіць да касцёла не толькі па нядзелях і на Рараты, але нават кожнага дня.

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 10.00 і 18.00, у аўторак і чацвер Рараты ў 6.30, у суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю – звычайна: 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца паводле раскладу. Катэхеза для дарослых у сераду пасля Святой Імшы на 18.00

Рэпетыцыя хора для дзяцей адразу пасля святой Імшы на 10.00 у парафіяльным доме, а для дарослых і моладзі пасля Святой Імшы на 18.00.

У гэтым годзе ўрачыстасць абавязковая Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі пераносіцца з нядзелі 8 снежня на панядзелак 9 снежня. Прыпамінаем, абавязковая ўрачыстасць азначае, што гэта дзень святы і мы абавязаныя прыняць удзел у Святой Імшы, а таксама належыць устрымацца ад неабавязковай працы.

З 14 на 15 снежня ў Мінскай Архікатэдры адбудзецца начное чуванне моладзі. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі. Выезд 14 снежня ў 18.30 і вяртанне раніцай 15 снежня. Кошт 5 руб.

Наведванне хворых адбудзецца 18 снежня з 9.00. Адрасы належыць запісаць у сакрыстыі.

Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца ў нашай парафіі 20 і 21 снежня, пятніца і субота на 3 тыдні Адвэнту.

У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, ліхтарыкі і свечкі на Рараты, таксама свечкі дабрачыннай арганізацыі CARITAS. Маем календары на новы 2020 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.

Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашага касцёла.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Суббота, 30 Ноябрь 2019 16:52

1 нядзеля Адвэнту (1 снежня 2019 г.)

Перыяд Адвэнту з’яўляецца непасрэднай падрыхтоўкай да святаў Божага Нараджэння. Ужо праз няпоўны месяц мы будзем перажываць радасць ад прыйсця ў свет Сына Божага, які стаўся чалавекам, каб праз сваю муку, смерць і ўваскрасенне здзейсніць справу адкуплення і адчыніць для нас усіх брамы да вечнага жыцця. Каб годна сустрэць Езуса Хрыста ў таямніцы Яго Нараджэння, трэба належна падрыхтаваць уласныя сэрцы, ачысціць і ўпарадкаваць сумленне, аднавіць веру і ажывіць прагненне жыцця ў з’яднанні з Панам Богам.

У часе Адвэнту адбываюцца спецыяльныя ватыўныя святыя Імшы пра Найсвяцейшую Панну Марыю, званыя Раратнімі. Найчасцей гэтыя Святыя  Імшы адбываюцца яшчэ да ўсходу сонца, калі на небе бачна апошняя ранішняя зорка. Таму раратнія Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў аўторак і чацвер у 6.30. Кожная Раратняя Імша будзе распачынацца ўрачыстым уваходам з адвэнтовымі ліхтарыкамі. Таму заахвочваем кожнага, як дзяцей, моладзь, так і дарослых, падрыхтаваць ліхтарык для раратніх Імшаў. Трэба забяспечыць свечкі, каб воск не капаў на падлогу, альбо найлепш для дзяцей зрабіць электрычны. Добра выкарыстоўваць знічы, бо гэта бязпечна і лягчэй занесці адвэнтавае святло ў свой дом.

Варта абраць адну з пастановаў на адвэнт прыходзіць да касцёла не толькі па нядзелях і на Рараты, але нават кожнага дня. У нашым касцёле ў буднія дні (апрача дзён, калі маем Рараты) будуць адбывацца дзве Святыя Імшы - раніцай і вечарам.

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 10.00 і 18.00, у аўторак і чацвер Рараты ў 6.30, у суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю – звычайна: 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Сёння пасля Святой Імшы ў парафіяльным доме адбудзецца сустрэча для бацькоў тых дзяцей, якія рыхтуюцца да 1 Святой Камуніі першы і другі год навучання.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца паводле раскладу. Катэхеза для дарослых у сераду пасля Святой Імшы на 18.00

Рэпетыцыя хора для дзяцей адразу пасля святой Імшы на 10.00 у парафіяльным доме, а для дарослых і моладзі пасля Святой Імшы на 18.00.

У гэтым годзе ўрачыстасць абавязковая Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі пераносіцца з нядзелі 8 снежня на панядзелак 9 снежня. Прыпамінаем, абавязковая ўрачыстасць азначае, што гэта дзень святы і мы абавязаныя прыняць удзел у Святой Імшы, а таксама належыць устрымацца ад неабавязковай працы.

З 14 на 15 снежня ў Мінскай Архікатэдры адбудзецца начное чуванне моладзі. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі. Выезд 14 снежня ў 18.30 і вяртанне раніцай 15 снежня. Кошт 5 руб.

Наведванне хворых адбудзецца 18 снежня з 9.00. Адрасы належыць запісаць у сакрыстыі.

Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца ў нашай парафіі 20 і 21 снежня, пятніца і субота на 3 тыдні Адвэнту. Ужо зараз запрашаем запланаваць свой час, свае абавязкі, каб у гэтых днях не толькі прыступіць да споведзі, але і выслухаць кожны дзень рэкалекцыйную навуку.

З сёняшняя дня ў парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, ліхтарыкі і свечкі на Рараты, таксама свечкі дабрачыннай арганізацыі CARITAS. Маем календары на новы 2020 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.

Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашага касцёла.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Понедельник, 25 Ноябрь 2019 08:44

34 звычайная нядзеля (24 лістапада 2019 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні: ад панядзелка да пятніцы ў 10.00 і 18.00, у суботу у 10.00, за памерлых, у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. На гэтым тыдні у суботу свята св. Андрэя Апостала.

У наступную нядзелю распачнём Адвэнт, перыяд, які падрыхтуе нас да Божага Нараджэння. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00. Дзяцей чакаем на Святую Імшу ў 10.00. Разам распачнём падрыхтоўку да Божага Нараджэння, выходзячы Езусу Хрысту на сустрач. Што гэта азначае, будзе больш дакладна растлумачана ў наступную нядзелю і на занятках па рэлігіі.

У наступную нядзелю, падчас Святой Імшы на 10.00, будзе ўрачыста асвечаны адвэнтавы вянок і аплаткі на вігілійны стол. З наступнай нядзелі можна будзе набываць аплаткі, шматлікія святочныя рэчы і календары на 2020 год.

Заняткі па рэлігіі адбудуцца для дзяцей і моладзі ў суботу згодна з раскладам, а для дарослых у сераду пасля Святой Імшы на 18.00.

У наступную суботу ў 18.00 у парафіяльным доме адбудуцца АНДРЭЙКІ для дзяцей і моладзі. Гэта забаўляльная праграма з пачастункам перад пачаткам Адвэнта. Запрашаем.

У наступную нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00 адбудзецца сустрэча для бацькоў тых дзяцей, якія рыхтуюцца да 1 Святой Камуніі першы і другі год навучання.

У ноч з 14 на 15 снежня ў Мінскай Архікатэдры адбудзецца начное чуванне моладзі. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі. Выезд 14 снежня ў 18.30 і вяртанне раніцай 15 снежня. Кошт 5 руб.

У парафіяльных кіосках можна набываць календары на 2020 год, новы часопіс AVE MARIA.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні, таксама дзякую за спецыяльныя ахвяраванні на замену касцёльнага даху. 

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак у 10.00, аўторак у 18.00, серада ў 10.00, чацвер у 18.00, у пятніцу, ва ўспамін св. Цэцыліі, у 10.00 і 18.00. У суботу у 10.00, за памерлых. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

У пятніцу, ва ўспамін св. Цэцыліі, у 18.00 Святая Імша будзе ахвяроўвацца за хор „ANGELI”, а таксама за арганістаў і ўсіх тых, хто сваім голасам упрыгожвае літургію і праслаўляе Пана Бога.

Наступная нядзеля ўжо апошняя перад пачаткам новага літургічнага года і новага перыяда Адвэнта. Наступная нядзеля мае назву: Нядзеля Езуса Хрыста Валадара Сусвету. Традыцыйна ў Нядзелю Хрыста Валадара ва ўсіх касцёлах Беларусі збіраюцца ахвяраванні на ўтрыманне Духоўных Семінарый. Далучымся і мы да справы ўтрымання духоўных навучальных устаноў.

Заняткі па рэлігіі адбудуцца згодна з раскладам.

Катэхеза для дарослых  адбудзецца ў сераду ў 18.00. (УВАГА: у 18.00)

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні, таксама дзякую за спецыяльныя ахвяраванні на замену касцёльнага даху. 

Святая Імша на гэтым тыдні: ад панядзелка да пятніцы ў 10.00 і 18.00; у суботу у 10.00, за памерлых. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

На гэтым тыдні:

У аўторак свята св. Язафата, біскупа і мучаніка. У суботу успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Міласэрнасці (Маці Божай Вастрабрамскай)

Працяг заняткаў па рэлігіі адбудзецца пасля школьных канікул 16 лістапада.

Катэхеза для дарослых адбудзецца 13 лістапада у 18.30.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні, таксама дзякую за спецыяльныя ахвяраванні на замену касцёльнага даху. 

Святая Імша на гэтым тыдні: ад панядзелка да пятніцы ў 10.00 і 18.00; у суботу у 10.00, за памерлых. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

З 1 па 8 лістапада за 45 хвілін перад Святымі Імшамі адбываюцца выпамінкі, калі мы молімся за памерлых, вычытваючы іх імёны, а пасля адбываюцца Ютрань альбо Нешпары.

Наведванне могілак згодна з раскладам.

4 лістапада ў 18.00 адбудзецца Святая Імша за айца Андрэя Ахрэм у шостую гадавіну смерці.

Працяг заняткаў па рэлігіі адбудзецца пасля школьных канікул 16 лістапада.

Катэхеза для дарослых адбудзецца 13 лістапада.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні, таксама дзякую за спецыяльныя ахвяраванні на замену касцёльнага даху. 

Суббота, 26 Октябрь 2019 19:28

Расклад наведвання могілак

Расклад наведвання могілак (набажэнства за памерлых і асвячэнне магіл)

Субота, 2 лістапада

12.00 – Вілейка “Лясныя” (новыя камунальныя могілкі)

Нядзеля, 3 лістапада

11.30 – Вілейка (вул. Першамайская)

14.30 – Асцюковічы

16.00 – Ілля (старыя могілкі)

16.30 – Ілля (новыя могілкі)

Панядзелак, 4 лістапада

12.00 – Шклозавод (Партызанскі)

12.45 – Бязводнае, Цагельня

13.30 – Вязынь

15.00 – Касута

15.45 – Багданава

16.15 - Снежкава

Аўторак, 5 лістапада

12.00 – старыя каталіцкія могілкі (ГАРАДЗІШЧА)

12.30 – Вілейка (вул. Стаханаўская)

Чацвер, 7 лістапада

12.00 - Вілейка (Волкаўшчына)

13.00 – Куранец

14.00 – Любань

15.00 – Порса

16.00 – Асіпавічы

Пятніца, 8 лістапада

15.30 - Муляры, Ролічы

16.30 - Лыцавічы

Святая Імша на гэтым тыдні:  У панядзелак, аўторак, сераду і чацвер у 9.00 і 18.00.    Ружанцовыя набажэнствы пасля Святой Імшы.

У пятніцу, 1 лістапада, урачыстасць абавязковая ЎСІХ СВЯТЫХ. Святая Імша ў 12.00 будзе цэлебравацца за жывых парафіянаў, аб дар святасці. У 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых. Святая Імша ў 18.00 за памерлых, імёны якіх пададзены на выпамінкі.

У суботу, 2 лістапада, Дзень задушны. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за нашых блізкіх памерлых. Святая Імша ў 10.00. У 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых. Святая Імша ў 18.00.

У наступную нядзелю: 9.20 – Ютрань за памерлых, 10.00 – Святая Імша і працэсія на могілкі па вуліцы 1 Мая, у 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых, у 18.00 - Святая Імша.

З 1 па 8 лістапада перад Святымі Імшамі будуць адбывацца выпамінкі, калі мы молімся за памерлых, вычытваючы іх імёны. Карткі з імёнамі памерлых належыць прынесці ў сакрыстую.

Наведванне могілак.

Будзем памятаць пра абавязак навядзення парадку на могілках, дзе пахаваныя нашыя блізкія родныя.

Каб годна пражыць дні ўспаміну памерлых верных, то варта пабыць у споведзі, каб мець магчымасць прыняць Святую Камунію і ахвяраваць за родных памерлых. Заахвочваем прыходзіць да Споведзі на працягу тыдня, не адкладваючы на самі ўрачыстасці.

4 лістапада ў 18.00 адбудзецца Святая Імша за айца Андрэя Ахрэм у шостую гадавіну смерці.

Працяг заняткаў па рэлігіі адбудзецца пасля школьных канікул 16 лістапада.

У сераду пасля вячэрняй Святой Імшы адбудзецца катэхеза для дарослых.

Сёння пасля Святой Імшы на 10.00 – рэпетыцыя хора дзяцей, у 18.00 адбудзецца рэпетыцыя хора дарослых, школьнай і студэнцкай моладзі.

Пры ўваходзе ў касцёл і парафіяльных кіосках распаўсюджваюцца лампады (знічы) на магілы памерлых. Зразумела, што не з’яўляемся рынкам альбо магазінам, а лампады не тавар. Заахвочваем набываць знічы, якія з’яўляюцца знакам ахвяраванняў і знакам малітвы Касцёла за тых памерлых, дзе гэтыя знічы будуць пастаўленыя. Распачаўшы замену касцёльнага даху парафія знаходзіцца ў вялікай фінансавай патрэбе. Набываючы знічы мы хоць крыху дапамагаем сваей святыні.

Дзякуючы ініцыяціве веруючых і шматлікім ахвярадаўцам быў заменены помнік на магіле кс. Дзекана Станіслава Жук у Касценевічах. У наступную нядзелю кс. Пётр Петрага здзейсніць яго асвячэнне.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Святая Імша на гэтым тыдні:  Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу 10.00, як складковая за памерлых. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.

Заняткі па рэлігіі адбываюцца па суботах. З раскладам катэхез можна пазнаёміцца на дошцы аб’яваў.

У сераду пасля вячэрняй Святой Імшы адбудзецца катэхеза для дарослых.

Сёння пасля Святой Імшы на 10.00 – рэпетыцыя хора дзяцей, у 18.00 адбудзецца рэпетыцыя хора дарослых, школьнай і студэнцкай моладзі.

Набліжаюцца ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін памерлых. Згодна з традыцыяй у месяцы лістападзе будуць адбывацца выпамінкі, калі мы молімся за памерлых, вычытваючы іх імёны. Пры выхадзе з касцёла знаходзяцца карткі на якіх належыць напісаць імёны памерлых. Пасля гэтыя карткі належыць прынесці ў сакрыстую.

Будзем памятаць пра абавязак навядзення парадку на могілках, дзе пахаваны нашыя блізкія родныя. Пастараемся навесці парадак і на магілах палеглых жаўнераў на могілках па вул. 1 мая.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.