background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Адмін

Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: Ад панядзелка да пятніцы ў 10.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Працягваецца душпастырская візітацыя. У гэтым годзе складацца з двух частак: першая, асвячэнне дома, благаслаўленне сям’і і, другая, на наступны дзень Святая Імша ў 18.00 за сем’і, якія пражываюць на гэтых вуліцах. З пятніцы і суботы пераносяцца на панядзелак. Калі сям’я не будзе мець магчымасці запрасіць святара ў дом, то благаслаўленне зможа атрымаць на заканчэнне Святой Імшы ў касцёле. Перад Святой Імшой будзе карысна прыступіць да Споведзі. Душпастырская візітацыя пройдзе па адрасах пазамінулага года. Папраўкі ў адрасы можна ўнесці каля кніжнага кіоска.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу. Катэхеза перад Бежмаваннем для дарослых адбудзецца 9 лютага ў 18.00.

Рэпетыцыя хора для дзяцей і моладзі пасля Святой Імшы ў 10.00 у парафіяльным доме, для дарослых пасля Святой Імшы ў 18.00.

Збор сродкаў на адбудову Магілёўскай катэдры.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання святыні.

 

Душпастырская візітацыя

24.01-29.01.22

Панядзелак з 12.00 альбо 17.00

Валынца, Волкава, Касманаўтаў, Мірная, Заслонава, Маякоўскага, Жоўткі, Церашковай, Мікалаева, Некрасава, Дабравольскага, Сонечная,Будаўнікоў, Зубовіча, Асенняя, зав. 1 Прамысловы,                      8 сакавіка

Аўторак

З 11.00

Чыжэвічы

З 12.00

Вязынь

З 17.00

Вул. Георгіеўская

Серада

З 12.00

Муляры, Лыцавічы

З 16.00

Вул. Гарадзішчанская, Вілейская, Куранецкая, Снежкаўская, Гістарычная, Крывіцкая, зав. Крывіцкі, Свабоды, Рогача

Чацвер

З 12.00

Куранец

З 16.00

Цветочная, Хвойная, Звёздная

Вёскі: Карвелі, Снежкава, Бутрымава

Пятніца

 

З 12.00 альбо ў суботу з 14.30

Ізбіно

З 16.00

Любань

Субота

З 12.00

Шылавічы, Бараўцы, Асіпавічы, Гліннае, Каловічы, Більцэвічы

з 15.00

Макаўе

 

З 18.00

Вілейка (прапушчаныя адрасы)

 

 

 

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: Ад панядзелка да пятніцы ў 10.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Працягваецца душпастырская візітацыя. У гэтым годзе складацца з двух частак: першая, асвячэнне дома, благаслаўленне сям’і і, другая, на наступны дзень Святая Імша ў 18.00 за сем’і, якія пражываюць на гэтых вуліцах. З пятніцы і суботы пераносяцца на панядзелак. Калі сям’я не будзе мець магчымасці запрасіць святара ў дом, то благаслаўленне зможа атрымаць на заканчэнне Святой Імшы ў касцёле. Перад Святой Імшой будзе карысна прыступіць да Споведзі. Святар будзе наведваць кватэры выкарыстоўваючы маску і антысептык. Душпастырская візітацыя пройдзе па адрасах пазамінулага года. Папраўкі ў адрасы можна ўнесці каля кніжнага кіоска.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу. Катэхеза перад Бежмаваннем для дарослых адбудзецца 9 лютага ў 18.00.

Рэпетыцыя хора для дзяцей і моладзі пасля Святой Імшы ў 10.00 у парафіяльным доме, для дарослых пасля Святой Імшы ў 18.00.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання святыні.

 

Душпастырская візітацыя

17.01-22.01.22

Панядзелак з 15.00 альбо 17.00

Вул. Кастрычніцкая

Аўторак з 12.00 альбо 17.00

вул. 17 верасня, вул. Савецкая,

Наберажная, пл. Свабоды, зав. Школьны, Молакава, Ходзькі,  Інтэрнацыянальная, Дзяржынскага Шубіна,

Прывакзальная

Серада з 12.00 альбо 17.00

Незалежнасці 2, 2/1, 2/2, 2/4, 2/4А, 2/4Г, 4, 6,

 

Чацвер з 12.00 альбо 17.00

Незалежнасці 6/1, 8/1, 8/2, 10/1, 10/2, 10/3, 1416/1, 16/2, 18, 20, 22

    Пятніца з 12.00 альбо 17.00

 

Порса,

вул. Лаўрыновіча, Новая, Зарэчная, Яблыневая, Юбілейная,Маладёжная, Заазёрная, Сільвановіча, Альперовіча, Радніковая, Каляды, Любанская Жалігоўскага;

в. Івонцавічы

           Субота з 12.00 і 15.00

З 12.00

вул. Стаханаўская, Зав. Гідрабудаўнікоў, зав. Берагавы, Асланава, Купалы, Коласа

З 15.00

Казея, Каралёва, зав. Каралёва, Купрыянава, Кашэвога, Касмадзем’янскай, Чкалава, Васточная, зав. Васточны,

зав. 2 Васточны,

Чарняхоўскага, зав. Чарняхоўскага, Меліяратараў,

 

 

 

 

 

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: Ад панядзелка да пятніцы ў 10.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.

У гэтым годзе душпастырская візітацыя распачнецца з 10 студзеня і будзе складацца з двух частак: першая, асвячэнне дома, благаслаўленне сям’і і, другая, на наступны дзень Святая Імша ў 18.00 за сем’і, якія пражываюць на гэтых вуліцах. Калі сям’я не будзе мець магчымасці запрасіць святара ў дом, то благаслаўленне зможа атрымаць на заканчэнне Святой Імшы ў касцёле. Перад Святой Імшой будзе карысна прыступіць да Споведзі. Святар будзе наведваць кватэры выкарыстоўваючы маску і антысептык. Душпастырская візітацыя пройдзе па адрасах пазамінулага года. Папраўкі ў адрасы можна ўнесці каля кніжнага кіоска.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца 15 студзеня.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання святыні.


 

Душпастырская візітацыя

10-15.01.22

 

Панядзелак з 12.00 альбо 17.00

Вул. Гагарына 8, 10/1, 10/3, 12,12/1, 12/2, 12/2а, 12/3, 12/4

Аўторак з 12.00 альбо 17.00

Вул. Гагарына 14, 14/1,16, 16/1, 16/2, 16/3

 

Серада з 12.00 альбо 17.00

Вул. Гагарына 9, 11, 13, 15, 17, 19, 23, 25, 27;

Вул. Чапаева 2, 22

Чацвер з 12.00 альбо 17.00

Вул. Чапаева 60, 62, 64, 72, 74;

Вул. Камарова

Пятніца з 12.00 альбо 17.00

Вул. Талстога

Субота з 12.00

Вул. Чырвонаармейская, Вадап’янава, Сацыялістычная, Горкага, Пушкіна, Маркава, Астроўскага, Камсамольская,Чайкоўскага, Піянерская

 

З 15.00

Партызанская, Садовая, зав.Лугавы, вул і зав.Зялёны, Стаўкі, Белавароціца,

 вул. 1 Мая

 

 


Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: У панядзелак, аўторак і сераду ў 10.00 і 18.00. У чацвер, урачыстасць абавязковая Аб’яўлення Пана, альбо традыцыйная назва – Трох Каралёў. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца абрад благаслаўлення крэйды, золата, кадзіла і вады. Крэйдай пазначым дзверы нашым дамоў і кватэр. У пятніцу і суботу Святая Імша толькі ў 10.00. У суботу, молімся за памерлых. У наступную нядзелю ўрачыстасць Хросту Пана. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне вады і акрапленне на ўспамін намі прынятага Хросту.

Каляда з’яўляецца неад’емнай часткай душпастырства ў парафіі. Дзякуючы душпастырскай візітацыі навязваецца больш цесная сувязь з касцёлам і святарамі. Веруючы чалавек перастае быць ананімным у парафіяльнай сям’і і чуецца адказным за духоўнае жыццё ўсёй супольнасці. У гэтым годзе душпастырская візітацыя распачнецца з 10 студзеня і будзе складацца з двух частак: першая, асвячэнне дома, благаслаўленне сям’і і, другая, на наступны дзень Святая Імша ў 18.00 за сем’і, якія пражываюць на гэтых вуліцах. Калі сям’я не будзе мець магчымасці запрасіць святара ў дом, то благаслаўленне зможа атрымаць на заканчэнне Святой Імшы ў касцёле. Перад Святой Імшой будзе карысна прыступіць да Споведзі. Святар будзе наведваць кватэры выкарыстоўваючы маску і антысептык. Душпастырская візітацыя пройдзе па адрасах пазамінулага года. Папраўкі ў адрасы можна ўнесці каля кніжнага кіоска.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца пасля школьных зімовых канікул 15 студзеня.

У парафіяльным кіёску можна набыць календары на новы 2022 год.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання святыні.

 

Понедельник, 27 Декабрь 2021 14:20

1 нядзеля Божага Нараджэння (26 снежня 2021 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: у панядзелак, аўторак, сераду і чацвер у 10.00 і 18.00. У пятніцу, 31 снежня, у 10.00. Ноччу запрашаем на сустрэчу новага 2022 года:

23.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта

00.00 - урачыстае благаславенне

00.05 – Святая Імша

У суботу, урачыстасць абавязковая Найсвяцейшай Панны Марыі Багародзіцы. Святая Імша ў 12.00, за памерлых, і ў 18.00. За 15 хвілін перад святой Імшой на 12.00 зачытаем імёны тых, чые пахаванні адбыліся ў нашай парафіі ў 2021 годзе.

У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Каляда з’яўляецца неад’емнай часткай душпастырства ў парафіі. Дзякуючы душпастырскай візітацыі навязваецца больш цесная сувязь з касцёлам і святарамі. Веруючы чалавек перастае быць ананімным у парафіяльнай сям’і і чуецца адказным за духоўнае жыццё ўсёй супольнасці. У гэтым годзе душпастырская візітацыя распачнецца з 10 студзеня і будзе складацца з двух частак: першая, асвячэнне дома, благаслаўленне сям’і і, другая, на наступны дзень Святая Імша ў 18.00 за сем’і, якія пражываюць на гэтых вуліцах. Калі сям’я не будзе мець магчымасці запрасіць святара ў дом, то благаслаўленне зможа атрымаць на заканчэнне Святой Імшы ў касцёле. Перад Святой Імшой будзе карысна прыступіць да Споведзі. Святар будзе наведваць кватэры выкарыстоўваючы маску і антысептык. Душпастырская візітацыя пройдзе па адрасах пазамінулага года. Папраўкі ў адрасы можна ўнесці каля кніжнага кіоска.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца пасля школьных зімовых канікул 15 студзеня.

У парафіяльным кіёску можна набыць календары на новы 2022 год.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання святыні.

 

 

Суббота, 18 Декабрь 2021 18:48

4 нядзеля Адвэнту (19 снежня 2021 г.)

На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак у 10.00 і 18.00, у аўторак і чацвер Рараты ў 6.45. Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца ў аўторак і сераду. Святая Імша ў 10.00 і 18.00, а магчымасць споведзі з 9.00 і 17.00. Ужо зараз заахвочваем запланаваць свой час, свае абавязкі, каб у гэтых днях не толькі прыступіць да споведзі, але і выслухаць кожны дзень рэкалекцыйную навуку. Трэба паклапаціцца, каб дзеці і моладзь таксама выспавядаліся перад урачыстасцю. У пятніцу раніцай яшчэ час адвэнту, Святая Імша ў 10.00.

Вечарам, калі на небе з’явяцца першыя зоркі, распачынаецца ўрачыстасць Божага Нараджэння. Вігілійная вячэра, якая адбываецца ў нашых сем’ях з'яўляецца кульмінацыйным момантам чакання Божага Нараджэння. Дзелячыся аплаткам дазволім Нованароджанаму Езусу ўнесці ў нашыя сем’і супакой, згоду, еднасць і святло Бэтлеемскай ночы. Пасля таго, як скончыцца вігілійная вячэра, уся сям’я па-старадаўняму звычаю накіроўваецца ў касцёл на Святую Імшу званую Пастэркай. У нашым касцёле Святая Імша Пастэрка адбудзецца ў 22.00.

У суботу, 25 снежня, урачыстасць Нараджэння Езуса Хрыста. Святая Імша ў 10.00, у 12.00 і ў 18.00 (з удзелам дзяцей). Святая Імша ў 10.00 будзе ахвяроўвацца Богу ў інтэнцыі благаславення Дзіцятка Езус і здароўя. Карткі з імёнамі можна прыносіць у сакрыстыю. Святая Імша ў 12.00 будзе ахвяраваная за памерлых.

У наступную нядзелю ўрачыстасць абавязковая Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Святая Імша ў10.00, 12.00 і 18.00.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца пасля школьных зімовых канікул 15 студзеня.

Просьба да мужчын сабрацца заўтра ў 10.30, каб пабудаваць стаенкі ў касцёле і на вуліцы

Просьба да мужчын і жанчын нашай парафіі, сабрацца ў чацвер пасля Святой Імшы Раратняй (прыблізна ў 7.45), каб устанавіць ёлкі ў касцёле і адразу іх ўпрыгожыць. Дзякую за зразуменне!

Адвэнт – гэта час нашай духоўнай адновы, але таксама і час на ўчынкі міласэрнасці і дапамогі іншым. У касцёлах праводзяцца розныя акцыі, падчас якіх збіраюцца сродкі на падарункі дзецям і патрабуючым. Сёння пры выхадзе з касцёла сакрыстыяне будуць збіраць ахвяраванні, якія выкарыстаюцца на набыццё падарункаў для дзяцей нашай парафіі, якія рыхтаваліся да Божага Нараджэння прыходзячы на Святыя Імшы Раратнія. Шчырасцю свайго сэрца дапаможам зрабіць свята для нашых дзяцей!

Рэпетыцыя хора для дзяцей і моладзі сёння ў 17.00, а для дарослых пасля Святой Імшы на 18.00.

У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, знічы, свечкі на Рараты, календары на новы 2022 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання святыні.

Понедельник, 13 Декабрь 2021 20:32

3 нядзеля Адвэнту (12 снежня 2021 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 10.00 і 18.00, у аўторак і чацвер Рараты ў 6.45. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю: 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу, паводле раскладу.

Рэпетыцыя хора для дзяцей і моладзі сёння ў 17.00, а для дарослых пасля Святой Імшы на 18.00.

Наведванне хворых адбудзецца 17 снежня з 9.00. Адрасы належыць запісаць у сакрыстыі.

Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца ў нашай парафіі 21 і 22 снежня, аўторак і серада на 4 тыдні адвэнту. Ужо зараз заахвочваем запланаваць свой час, свае абавязкі, каб у гэтых днях не толькі прыступіць да споведзі, але і выслухаць кожны дзень рэкалекцыйную навуку.

У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, знічы, свечкі на Рараты, календары на новы 2022 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання святыні.

Суббота, 04 Декабрь 2021 22:01

2 нядзеля Адвэнту (5 снежня 2021 г.)

Перыяд Адвэнту з’яўляецца падрыхтоўкай да святаў Божага Нараджэння. Каб годна сустрэць Езуса Хрыста ў таямніцы Яго Нараджэння, трэба належна падрыхтаваць уласныя сэрцы, ачысціць і ўпарадкаваць сумленне, аднавіць веру і ажывіць прагненне з’яднання з Панам Богам.

У часе адвэнту адбываюцца спецыяльныя ватыўныя святыя Імшы пра Найсвяцейшую Панну Марыю, званыя Раратнімі. Найчасцей гэтыя Святыя  Імшы адбываюцца яшчэ да ўсходу сонца, калі на небе бачная апошняя ранішняя зорка. Таму раратнія Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў аўторак і чацвер у 6.45. У гэтым годзе, як выключэнне, дзяцей і моладзь чакаем на Святой Імшы Раратняй у нядзелю ў 18.00. Кожная Раратняя Імша будзе распачынацца ўрачыстым уваходам з адвэнтовымі ліхтарыкамі. Таму заахвочваем кожнага, як дзяцей, моладзь, так і дарослых, падрыхтаваць ліхтарык для раратніх Імшаў. Трэба забяспечыць свечкі, каб воск не капаў на падлогу, альбо найлепш для дзяцей зрабіць электрычны. Добра выкарыстоўваць знічы, бо гэта бяспечна і лягчэй занесці адвэнтавае святло ў свой дом.

Варта абраць адну з пастановаў на адвэнт прыходзіць да касцёла не толькі па нядзелях і на Рараты, але і кожны дзень. У нашым касцёле ў буднія дні (апрача дзён, калі маем Рараты) будуць адбывацца дзве Святыя Імшы - раніцай і вечарам.

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак і пятніцу ў 10.00 і 18.00, у аўторак і чацвер Рараты ў 6.45. У сераду, ва ўрачыстасць абавязковую Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю: 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу, паводле раскладу.

Рэпетыцыя хора для дзяцей і моладзі сёння ў 17.00, а для дарослых пасля Святой Імшы на 18.00.

Наведванне хворых адбудзецца 17 снежня з 9.00. Адрасы належыць запісаць у сакрыстыі.

Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца ў нашай парафіі 21 і 22 снежня, аўторак і серада на 4 тыдні адвэнту. Ужо зараз заахвочваем запланаваць свой час, свае абавязкі, каб у гэтых днях не толькі прыступіць да споведзі, але і выслухаць кожны дзень рэкалекцыйную навуку.

У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, знічы, свечкі на Рараты, календары на новы 2022 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.

Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашага касцёла.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання святыні.

Перыяд Адвэнту з’яўляецца падрыхтоўкай да святаў Божага Нараджэння. Каб годна сустрэць Езуса Хрыста ў таямніцы Яго Нараджэння, трэба належна падрыхтаваць уласныя сэрцы, ачысціць і ўпарадкаваць сумленне, аднавіць веру і ажывіць прагненне з’яднання з Панам Богам.

У часе адвэнту адбываюцца спецыяльныя ватыўныя святыя Імшы пра Найсвяцейшую Панну Марыю, званыя Раратнімі. Найчасцей гэтыя Святыя  Імшы адбываюцца яшчэ да ўсходу сонца, калі на небе бачная апошняя ранішняя зорка. Таму раратнія Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў аўторак і чацвер у 7.00. У гэтым годзе, як выключэнне, дзяцей і моладзь чакаем на Святой Імшы Раратняй у нядзелю ў 18.00. Кожная Раратняя Імша будзе распачынацца ўрачыстым уваходам з адвэнтовымі ліхтарыкамі. Таму заахвочваем кожнага, як дзяцей, моладзь, так і дарослых, падрыхтаваць ліхтарык для раратніх Імшаў. Трэба забяспечыць свечкі, каб воск не капаў на падлогу, альбо найлепш для дзяцей зрабіць электрычны. Добра выкарыстоўваць знічы, бо гэта бяспечна і лягчэй занесці адвэнтавае святло ў свой дом.

Варта абраць адну з пастановаў на адвэнт прыходзіць да касцёла не толькі па нядзелях і на Рараты, але і кожны дзень. У нашым касцёле ў буднія дні (апрача дзён, калі маем Рараты) будуць адбывацца дзве Святыя Імшы - раніцай і вечарам.

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца:

у панядзелак, сераду і пятніцу ў 10.00 і 18.00, у аўторак і чацвер Рараты ў 7.00, у суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю – звычайна: 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу, паводле раскладу.

Бежмаванне

Рэпетыцыя хора для дзяцей і моладзі сёння ў 17.00, а для дарослых пасля Святой Імшы на 18.00.

Наведванне хворых адбудзецца 17 снежня з 9.00. Адрасы належыць запісаць у сакрыстыі.

Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца ў нашай парафіі 21 і 22 снежня, аўторак і серада на 4 тыдні адвэнту. Ужо зараз заахвочваем запланаваць свой час, свае абавязкі, каб у гэтых днях не толькі прыступіць да споведзі, але і выслухаць кожны дзень рэкалекцыйную навуку.

З сёняшняга дня ў парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, знічы, свечкі на Рараты. Маем календары на новы 2022 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.

Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашага касцёла.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання святыні.

 

Святая Імша ад панядзелка да суботы ў 10.00. У суботу Святая Імша за памерлых.

У наступную нядзелю распачнём Адвэнт, перыяд, які падрыхтуе нас да Божага Нараджэння. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Першая Святая Імша Раратняя з удзелам дзяцей адбудзецца ўжо ў наступную нядзелю ў 18.00. На Святую Імшу Раратнюю прыходзім з электрычнымі ліхтаракамі.

У наступную нядзелю будзе ўрачыста асвечаны адвэнтавы вянок і аплаткі на вігілійны стол. І з гэтага часу можна будзе набываць аплаткі на свята Божага Нараджэння.

Заняткі па рэлігіі адбываюцца па суботах, згодна з раскладам.        Можна набываць календары на новы 2022 год.

Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!