background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Катэхеза

Катэхеза (32)

Подкатегории

Катэхеза дарослых

Катэхеза дарослых (18)

 

Прыярытэт евангелізацыі і катэхізацыі дарослых знаходзіць сваё абгрунтаванне ў мэтах душпастырства  і выхавання. Аб гэтым сведчаць аб першапачатковая  традыцыя Касцёла і крыніцы хрысціянскай практыкі  евангелізацыйна-катэхетычнай. Чалавек дарослы з'яўляецца першым і асноўным атрымальнікам, а таксама прадметам жыцця і народа Божага

 

 

K. Misiaszek SDB,    Katecheza dorosłych 

 

 

Катэхеза для дарослых – гэта сустрэчы для тых, хто не баіцца шукаць адказаў на пытанні....

 

Сустракаемся па нядзелях у касцёле ў 17.40 (перад Эўхарыстыяй а 18.00)

Просмотр материалов ...
Пятница, 14 Сентябрь 2012 19:51

Элементы адказнага бацькоўства

Автор

Неабходна, каб сужэнцы прызналі свае абавязкі перад Богам і адно перад адным, перад сям'ёй і грамадствам, з належным захаваннем парадку рэчаў і іерархіі каштоўнасцяў.

Пятница, 14 Сентябрь 2012 11:49

Адказнае бацькоўства - што гэта такое?

Автор

Адказнае бацькоўства 

азначае адказнасць 

за сужэнцаза дзяцей, а таксама за Касцёл і народ

Пятница, 14 Сентябрь 2012 11:34

Хрысціянская сям'я - мэты і заданні

Автор

 

З сакрамэнтальнага сужэнства ўзнікае сям'я. Пасля заключэння сакрамэнту Сужэнства муж і жонка павінны забыць пра існаванне слова «я». Цяпер найбольш адпаведным для іх выразам будзе «мы». Сям'я з'яўляецца адной цэлай супольнасцю, якая злучана моцай Божай. Сям'я - гэта супольнасць асобаў, для якіх уласцівым спосабам існавання - сумеснага існавання - з'яўляецца «камунія»: communio personarum. У гэтым праяўляецца таксама, з улікам усёй бытавой дыспрапорцыі, падобнасць да Боскага «Мы» (...). Сям'я бярэ пачатак з такой сужэнскай супольнасці, якую Другі Ватыканскі Сабор называе «Саюзам». У гэтым саюзе мужчына і жанчына «узаемна аддаюцца адно аднаму і прымаюць адно аднаго» [1].  Касцёл - гэта супольнасць Божага люду, якая складаецца з паасобных сакрамэнтальных сем'яў. Сям'я - гэта Хатні Касцёл, сямейны Касцёл, Касцёл у мініяцюры. Сям'я як актыўная і жывая клетка веруючых людзей удзельнічае ў будаўніцтве паўсюднага Касцёла. Праз добрае хрысціянскае жыццё, праз штодзённае выкананне запаведзяў Божых хрысціянская сям'я становіцца відавочным знакам паяднання Хрыста - Бога з людзьмі.

 

Хрысціянская  сям'я павінна выканаць чатыры асноўныя задачы:

- Ствараць супольнасць асобаў.

- Служыць жыццю.

- Удзельнічаць у развіцці грамадства.

- Удзельнічаць у жыцці і місіі Касцёла[2].

 

Пералічаныя задачы з'яўляюцца вельмі важнымі і актуальнымі для ўсіх сакрамэнтальных сем'яў, якія складаюць партыкулярны Касцёл на Беларусі.

 

Матэрыял паводле Божая візія сужэнства і сям’і. сінадальная душпастырская дапамога для нарачоных, Мінск 1998

 


[1]Ян Павел ІІ Ліст да сем'яў 7, пар. KDK 48

[2]FC 17

Пятница, 23 Март 2012 06:00

Падрыхтоўка да сужэнства

Автор

“Сужэнская любоў - знак вечнай Любові, якая нас стварыла, і ласка якой асвятляе жаданне мужчыны і жанцыны ўзаемна прысвяціць сябе ў сужэнскім жыцці.”

Бэнедыкт XVI

 

 

Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць наступным пакаленням новае жыццё як плён узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові Бога Творцы. Ад пачатку гісторыі чалавецтва сужэнства з’яўлялася святым саюзам, а Хрыстус нават   узвысіў яго да годнасці сакрамэнту.

У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына заключаюць саюз для   супольнага жыцця, а таксама атрымліваюць Божую ласку для належнага   выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання патомства.

 

У нашай парафіі падрыхтоўка да сакраманту сужэнства адбываецца падчас індывідуальных сустрэч з адказнай асобай. Цыкл уключае ў сабе 7 спатканняў, падчас якіх нарачоныя пазнаюць навучанне Касцёла адносна сужэнства і сям’і.

Зацікаўленых просім звяртацца ў канцэлярыю парафіі. Атрымаць дадатковую інфармацыю можна таксама па тэлефонах: +375296197611 (кс. Аляксандр); +375298809919 (кс. Андрэй)

 

Запрашаем пазнаёміцца:

Некаторыя адказы на пытанні аб сужэнстве.

Планаванне сям'і.

Страница 3 из 3