background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Воскресенье, 27 Январь 2013 18:58

Катэхеза IX Сутнасць Святой Імшы

Автор  кс. Андрэй
Оцените материал
(0 голосов)

Дарагія браты і сёстры, падчас сённяшняга нашага спаткання прапаную паразважаць над тым, што з’яўляецца сутнасцю Святой Імшы, Эўхарыстыі.


 

І – нібы ведаем адказ… Ведаем аб тым, што Эўхарыстыя - адзін з сакрамантаў Касцёла, г.зн. адзін са знакаў дзейнасці Хрыста ў Касцёле. Ведаем таксама, што Эўхарыстыя з'яўляецца самым істотным з сакрамантаў і паўнатой хрысціянскага пасвячэння, распачатага хрышчэннем і бежмаваннем.


Цэнтральнае месца, якое ў жыцці Касцёла займае Эўхарыстыя, яднаецца з мноствам яе значэнняў і непасрэднаю сувяззю з пасхальнаю таямніцаю Хрыста. Гэта крыніца і вяршыня ўсяго хрысціянскага жыцця.


Усе сакраманты - гэта знакі ўдзелу тых, што паверылі ў Хрыста, у Яго смерць і змёртвыхпаўстанне. Усе сакраманты - знакі дзейнасці ўмілаванага Пана ў Касцёле - ва ўсёй супольнасці і ў кожным з яе членаў.


Аднак… Нажаль вельмі часта ў нашым жыцці здараюцца розныя недарэчнасці, якія мы нават прывыклі так ці інакш … апраўдваць… Адным з прыкладаў менавіта такіх “глюкаў” нашага духоўнага жыцця з’яўляецца называнне м. ін. Эўхарыстыі акрэсленнем “аплатак”, альбо, як давялося чуць (праўда, толькі 1 раз у жыцці), “маленькім баранкам”. Гэтыя словы не толькі не дапамагаюць нам усвядоміць сутнасць святой Імшы, але наадварот – перашкаджаюць нам у гэтым.


Што ж такое Эўхарыстыя, у чым яе сутнасць? І чаму яна займае такое важнае месца ў жыцці Касцёла?


Адказваючы коратка, Эўхарыстыя - гэта Цела і Кроў Хрыстова, гэта рэальная прысутнасць Пана пад постаццю хлеба і віна.  


Назва «эўхарыстыя» паходзіць з грэцкай мовы і азначае «падзяка». Яна ўказвае на сувязь паміж эўхарыстычнаю вячэраю і габрэйскаю пасхальнаю вячэраю.

 

Святая Імша - Ахвяра Хрыста


У Катэхізісе Каталіцкага Касцёла чытаем, што Эўхарыстыя:

Гэта ахвяра Цела і Крыві Пана Езуса, якую Ён устанавіў, каб увекавечыць ажно да свайго прыйсця ахвяру Крыжа, даручаючы такім чынам Касцёлу ўспамін сваёй смерці і ўваскрасення.


Наш Збаўца падчас Апошняй Вячэры ў тую ноч, калі быў здраджаны, устанавіў эўхарыстычную Ахвяру свайго Цела і Крыві, каб у ёй на вякі, да свайго прыйсця, умацаваць Ахвяру Крыжа і такім чынам даручыць Касцёлу — сваёй умілаванай абранніцы — успамін сваёй Мукі і Уваскрасення: сакрамэнт міласэрнасці, знак еднасці, повязь любові, пасхальную гасціну, «на якой спажываецца Хрыстус, на якой душа напаўняецца ласкай і нам даецца задатак будучай славы.


Ахвярны характар Эўхарыстыі выяўляецца ў саміх словах яе ўсталявання: "Гэта ёсць Цела Маё, якое за вас будзе выдана" і " Гэты келіх ёсць Новым Запаветам у Крыві Маёй,  якая за вас будзе праліта. " (Лк 22, 19-20). Падчас Святой Імшы Хрыстос дае тое самае Цела Сваё, якое аддадзена Ім за нас на Крыжы, тую самую Кроў Сваю, якая "за многіх праліта для пакідання грахоў" (Мц 26, 28).


Устанаўліваючы сакрамант Эўхарыстыі, Езус апярэджвае і ўключае ў яе ахвяру Крыжа і перамогу ўваскрасення. У той жа час Ён аб’яўляецца як сапраўднае ахвярнае Ягнё, што было прадбачана ў плане Айца перад стварэннем свету, пра што чытаем у Першым пасланні св. Пятра (пар. 1, 18-20). Змяшчаючы ў гэтым кантэксце свой дар, Езус выяўляе збаўчы сэнс сваёй смерці і ўваскрасення, таямніцы, якая становіцца рэчаіснасцю гісторыі і ўсяго сусвету. Устанаўленне Эўхарыстыі сапраўды паказвае, як тая смерць, сама па сабе гвалтоўная і недарэчная, стала ў Езусе найвышэйшым дзеяннем любові і канчатковага вызвалення чалавецтва ад зла.


Місія, дзеля якой Езус прыйшоў да нас, цалкам здзяйсняецца ў Пасхальнай таямніцы. З вышыні крыжа, адкуль прыцягвае ўсіх да сябе (пар. Ян 12, 32), перш чым «аддаць Духа», Ён кажа: «Збылося!» (Ян 19, 30). У Пасхальнай таямніцы адбываецца нашае сапраўднае вызваленне са зла і смерці. Пры ўстанаўленні Эўхарыстыі Езус сам казаў аб «новым і вечным запавеце», заключаным у Яго пралітай крыві (пар. Мц 26, 28; Мк 14, 24; Лк 22, 20).


Кожны раз падчас цэлебрацыі св. Імшы, святар заклікае наблізіцца да алтара: «Вось Ягнё Божае, вось той, хто бярэ на сябе грахі свету. Благаслаўлёныя пакліканыя на вячэру Ягоную». Езус з’яўляецца сапраўдным пасхальным Ягнём, які дабравольна ахвяраваў сябе за нас, рэалізуючы такім чынам новы і вечны запавет. Эўхарыстыя змяшчае ў сабе гэтую радыкальную навіну, якая наноў прапаноўваецца нам у кожнай цэлебрацыі.


Ахвяра Хрыста і ахвяра Эўхарыстыі - адзінае ахвярапрынашэнне


"Гэта адна і тая ж ахвяра, гэта Той жа, які прыносіць Сябе сёння ў служэнні святароў. Хто тады Сам прынёс Сябе ў ахвяру на Крыжы. Толькі адрозніваецца форма прынашэння "; "і паколькі ў гэтай боскай ахвяры, якая здзяйсняецца падчас Імшы, Той жа Хрыстос, "які прынёс Сябе адзін раз у крывавую ахвяру" на ахвярнік Крыжа, прысутнічае і прыносіцца ў ахвяру бяскроўную (...) ахвяра гэта сапраўды з’яўляецца ахвярай ўміласціўлення". – зазначылі Айцы Трыдэнцкага Сабору.


Эўхарыстыя – таксама ахвяра Касцёла.


Касцёл, якая з’яўляецца Целам Хрыста і ўдзельнічае ў ахвяры сваёй Галавы. Разам з Ім яна цалкам прыносіцца ў ахвяру і злучаецца з Яго хадайніцтвам перад Айцом за ўсіх людзей.


У Эўхарыстыі ахвяра Хрыста становіцца ахвярай кожнага чальца Яго Цела. Жыццё вернікаў, іх слава, іх пакуты, іх малітва, іх праца злітыя разам з жыццём, хвалой, пакутамі, малітвай і працай Хрыста і з Яго самай дасканалай ахвярай, і ў гэтым яны атрымліваюць новую добрую якасць - Ахвяра Хрыста, якая прысутнічае на алтары, дае магчымасць усім пакаленням хрысціян далучыцца да яе прынашэння. – чытаем у Катэхізісе Каталіцкага Касцёла.


Увесь Касцёл злучаны з ахвярай і хадайніцтвам Хрыста.


Рымскі Пантыфік, выконваючы ў Касцёле служэнне св. Пятра, злучаны з кожным здзяйсненнем Эўхарыстыі, у якім ён памінаецца як знак і слуга адзінства Сусветнага Касцёла. Мясцовы біскуп заўсёды адказны за Эўхарыстыю, нават калі Літургія здзяйсняецца святаром; яго імя прамаўляецца для таго, каб паказаць на ўзначальванне ім асобнай лакальнага Касцёла, сярод прэзбітэрства і з дапамогай дыяканаў. Супольнасць падчас святой Імшы моліцца таксама за ўсіх святароў, якія прыносяць Эўхарыстычную Ахвяру для яе і разам з ёю.


Праз служэнне прэзбітараў здзяйсняецца гэтая духоўная ахвяра хрысціян, у яднанні з ахвярай Хрыста, адзінага Пасрэдніка нашага, якая прыносіцца іх рукамі ад імя ўсяго Касцёла ў Эўхарыстыі бяскроўна і таямніча, пакуль не прыйдзе Сам Пан. – чытаем у дэкрэце пра служэнне і жыццё прэзбітэраў «Presbyterorum Ordinis» ІІ Ватыканскага Сабору.


З ахвярай Хрыста злучаюцца не толькі тыя чальцы Ягонага Цела, якія знаходзяцца яшчэ тут, на зямлі, але і тыя, хто ўжо ў славе нябеснай: Касцёл здзяйсняе Эўхарыстычнае Ахвярапрынашэнне ў зносінах з Найсвяцейшай Дзевай Марыяй і памінаючы Яе разам з усімі святымі. У Эўхарыстыі Касцёл разам з Марыяй як бы стаіць ў падножжа Крыжа, злучаны з ахвярай і хадайніцтвам Хрыста.


Эўхарыстычная Ахвяра прыносіцца таксама за памерлых вернікаў "якія спачылі ў Хрысце і яшчэ не цалкам ачысціліся", каб яны маглі ўвайсці ў святло і свет Хрыста.


Святы Айцец Бенедыкт ХVI у сваёй паслясінадальнай адгартацыі Sacramentum Caritatis звяртаецца да ўсіх нас са словамі:


Эўхарыстыя з’яўляецца вытокам кожнай формы святасці, і кожны з нас пакліканы да паўнаты жыцця ў Духу Святым. Колькі святых учынілі сапраўдным уласнае жыццё дзякуючы сваёй эўхарыстычнай пабожнасці! Ад св. Ігнацыя з Антыёхіі да св. Аўгустына, ад св. Антонія, абата, да св. Бэнэдыкта, ад св. Францішка Асізскага да св. Тамаша Аквінскага, ад св. Клары з Асізі да св. Кацярыны Сіенскай, ад св. Пасхаля Байлона да св. Пятра Юліана Эймарда, ад св. Альфонса Марыі Лігуоры да благаслаўлёнага Караля дэ Фуко, ад св. Яна Марыі Віянэя да св. Тэрэзы з Лізьё, ад св. Піо з П’етрэльчыны да благаслаўлёнай Тэрэзы з Калькуты, ад благаслаўлёнага Пэрджорджыя Фрасаці да благаслаўлёнага Івана Мерца. Згаданы толькі некаторыя з вялікага мноства, чыя святасць заўсёды знаходзіла свой цэнтр у сакрамэнце Эўхарыстыі.


Таму неабходна, каб у Касцёле ў гэтую найсвяцейшую таямніцу верылі, аддана яе цэлебравалі і інтэнсіўна ўдзельнічалі ў ёй. Дар, які Езус робіць з сябе ў сакрамэнце – успаміне Яго мукі, сведчыць, што вынік нашага жыцця залежыць ад удзелу ў трынітарным жыцці, якое ў Ім даецца нам канчатковым і дзейсным чынам.


Цэлебрацыя і адарацыя Эўхарыстыі дазваляе нам наблізіцца да любові Бога і далучыцца да яе асабіста аж да з’яднання з умілаваным Панам. Ахвяраванне жыцця, еднасць з усёй супольнасцю вернікаў і салідарнасць з кожным чалавекам – гэта неад’емныя аспекты «logiké latreía», духоўнага культу, святога і прыемнага Богу (пар. Рым 12, 1), у якім уся наша канкрэтная чалавечая рэчаіснасць пераменена на хвалу Бога.”

 

 

 

Літаратура:

КАТЕХИЗИС КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИ, у: http://cathmos.ru/files/docs/vatican_documents/cce4/content.htm.

Паслясінадальная Апостальская адгартацыя Sacramentum Caritatis, у: http://catholic.by/2/libr/docs/docssection/100784.html.

Bóg nie jest okrutnym satrapą. Msza Święta jako ofiara, у: http://www.liturgia.pl/artykuly/Bog-nie-jest-okrutnym-satrapa-Msza-Swieta-jako-ofiara.html.

Eucharystia jako Ofiara, у: http://msza.net/i/om08.html.

Co to jest Msza św.?, у: http://rzymskikatolik.blox.pl/2008/09/Co-to-jest-Msza-sw.html.

PRZEWODNIK DLA ZNIECHĘCONYCH SPOWIEDZIĄ I MSZĄ ŚWIĘTĄ, у: http://mateusz.pl/ksiazki/pdzsims/.

ks. Bogdan Ferdek, Ofiara Mszy świętej, у: http://www.nowezycie.archidiecezja.wroc.pl/numery/062003/02.html.

Christoph kard. Schönborn, Pokarm życia. Tajemnica Eucharystii, у: http://www.opoka.org.pl/biblioteka/M/ME/pokarm_zycia_02.html.

ЭЎХАРЫСТЫЯ, у: http://ministrant.catholic.by/index.php/paznayuchy-liturgiyu/sakramanty/e-kharystyya.

КАНСТЫТУЦЫЯ ПРА СВЯТУЮ ЛІТУРГІЮ «SACROSANCTUM CONCILIUM», у: http://catholic.by/2/libr/docs/docssection/101749.html#8.

Кампендый Катэхізіса Каталіцкага Касцёла, у: http://catholic.by/2/libr/docs/docssection/104139.html.

ДЭКРЭТ ПРА СЛУЖЭННЕ І ЖЫЦЦЁ ПРЭЗБІТЭРАЎ «PRESBYTERORUM ORDINIS», у: http://catholic.by/2/libr/docs/docssection/101772.html.


 

 


 




Просмотреть увеличенную карту

Прочитано 1619 раз Последнее изменение Вторник, 29 Январь 2013 13:07
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии