background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Понедельник, 26 Ноябрь 2012 04:07

Катэхеза VII "Пастанаўленне выправіцца"

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Знаходзімся ў самым цэнтры праблематыкі сакраманту пакаяння. Каб паяднацца з Богам, мала успомніць свае грахі, недастаткова проста шкадаваць за іх, але патрэбная яшчэ адна рэч – пастанова змяніць сваё жыццё, пастанова выправіцца.

 

Споведзь – гэта не нейкі аўтамат-машына: націснуў педаль і вось – ужо маеш…

 

Паяднанне не з’яўляецца  толькі прызнаннем сваёй віны і адказнасці за ўчыненае зло; не з’яўляецца таксама пачуццёвым узбуджэннем з-за параненай любові Бога. Паяднанне павінна выражацца ў аздараўленні волі. І менавіта гэтаму служыць моцнае пастанаўленне выправіцца. Паколькі кожны грэх знішчае сувязь з Богам і вядзе да вечнай смерці, “натуральным” плодам досведу жалю за грахі павінна быць пастанова неграшэння.

 

Гэтая справа незвычайна цяжкая, бо калі ўважліва прыгледзімся да нашага духоўнага жыцця, усвядомім, як шмат паражэнняў было ў гэтай галіне.

 

Абяцалі паправу ўжо раней і, на жаль, вярталіся на тыя самыя шляхі. Пастанова выправіцца не можа быць толькі адкідваннем граху, адхіленнем зла са свайго ўласнага жыцця. Прырода не церпіць пустэчы, і, такім чынам, адмова ад граху павінна суправаджацца добрым выбарам, выбарам шляхоў, якімі хоча нас кіраваць Езус. Трэба адкрыць, што і колькі мы трацім, чынячы грэх, якую шкоду мы наносім самім сабе, а таксама іншым людзям, выбіраючы незалежнасць ад Бога. Хтосьці, ахвяруючы жыццём дзеля кар'еры, павінен убачыць, якія даброты змарнаваў. Іншы, выбіраючы пажадлівасць замест кахання чыстага і прыгожага, павінен пераканацца ў сваёй памылцы. На жаль, звычайна трэба нейкае няшчасце, каб хтосьці падобны сапраўды гэта ўбачыў. Часам жа няўдача, замест здольнасці бачыць, нараджае ў такім чалавеку  гаркату і цынізм. Але нават яно не ў стане выпусціць яго з пасткі, у якую ён папаўся.

 

Аздараўленне волі – гэта не што іншае, як паяднанне сваёй волі з воляй Пана Бога, гэьа адмова ад ўласнай незалежнасці адносна Бога. Гэта патрабуе ўзмацнення пакоры і ўзрастання ўнутранай свабоды.

 

“Хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад самогасябе, і ідзе следам за Мною, бо Я лагодны і пакорлівы сэрцам” - кажа Езус. Пастанова паляпшэння свайго жыцця выражаецца ў духоўнай плоскасці адпаведнасці волі Хрыста, таму што толькі Ён і Яго шлях з’яўляюцца надзеяй чалавека. А ў маральным узроўні, г.зн. на ўзроўні валявым, яна асноўваецца на пошук таго, што робіць нас больш падобнымі да Езуса. Ён не зламаў надламанай трысціны або патушыў ўжо тлеючага полымя. Ён прайшоў праз землю, чынячы ўсім дабро. Езус нараджае у нашых сэрцах жаданне быць падобнымі да Яго, дае нам Свайго Духа, Духа святасці, які нам дапамагае дасягнуць гэтага.

 

 Каб сакрамант пакаяння быў прызнаны сапраўдным, трэба ў  сваім сэрцы выразна пастанавіць выпраўленне - гэта значыць прыняць выразнае рашэнне парваць з грахом, а таксама абставінамі, якія прыводзяць мяне да граху. І здаецца,  варта нагадаць, што ўжо само добраахвотнае дапусканне цяжкага граху з'яўляецца цяжкім грахом.

 

   Моцная пастанова выправіцца – гэта рашэнне - выбар дабра, і толькі дабра. І тамуя павінен ясна і шчыра сказацьПану: Божа, я не хачу грашыць, я хачу рабіць дабро і толькі дабро.

 Было б абсурдна патрабаваць адпушчэння грахоў у духоўніка, калі няма нават найменшай волі змяніць сваё жыццё. Гэта можа адбыцца, напрыклад, падчас ўсё больш і больш распаўсюджанай сітуацыі, калі хлопец і дзяўчына жывуць разам як муж і жонка да ўступлення ў шлюб ці не жанаты наогул.

 

Альбо як у жарце: прыйшоў мужык да бацюшкі спавядацца. Расказаў свае грахі, і між іншым – што украў 2 мяхі бульбы. Выслухаў святар споведзь і кажа: “Шкадуй за грахі… Прасі Бога каб прабачыў.” І мужык кажа: Пане Божа, шкадую за ўсе свае грахі, а асабліва за 4 мяхі бульбы…”. “Пачакай, - сказаў бацюшка. - “Ты ж сказаў, што украў 2 мяхі… Адкуль узяліся яшчэ 2?” “Ойча, 2 мяхі я украў раней, сёння раніцою…  Але як буду вяртацца дадому, яшчэ 2 вазьму…” – прагучаў адказ…

 

   З беззсаромным тварам патрабаваць адпушчэння грахоў у гэтых сітуацыях, і яшчэ вельмі часта з дэклараваннем тыпу: “Я ж каталік…”, “А усе ж так робяць…”, “Не магу нічога з гэтым зрабіць…”, “А у чым праблема?...” іг.д.   з’яўляецца па сваёй сутнасці адмаўленнем веры і знакам глыбокай духоўнай адсталасці.

 

   Давайце ж уняём пэўную яснасць: сітуацыя легкадумнасці, ці можа лепш – бяздумнасці  і стаўленне граху і уласных грахоўных прывязанасцей над Богам і Яго воляй дыскваліфікуюць каталіка, хрысціяніна, ад адпушчэння грахоў - не з капрызу спавядніка, але з-а адсутнасці, недахопу магчымасцей таго, хто каецца!

 

Звярніце ўвагу: такія споведзі могуць здарыцца – у асноўным, але не толькі - пры выпадковых, паспешлівых, споведзях тыпу “на хуткую руку”, “ёсць святар, а чаму б і не?..”

 

 Калі хтосьці паказваў бы спаведніку гатоўнасць змяніць жыццё, але ў сэрцы і не думаў пра гэта, то вядома, што нават калі святар у добрай веры прамовіць словы адпушчэння грахоў, гэта будзе блюзнерчая споведзь і, такім чынам, несапраўдная - адпушчэння грахоў не было. Больш за тое – пенітэнт абцяржвае сваё сумленне яшчэ і дадатковым грахом хлусні і абразы Сакраманту.

 

  Гэта вельмі сур'ёзныя пытанні, і здаецца, што часцейшае павучэнне аб гэтых тэмах сёння з’яўляецца неабходным, каб мы, думаючы аб споведзі, не забуксавалі ў легкадумных паўтараемых агульных сфармуляваннях аб Божай міласэрнасці.

 

     Трэба сказаць  гэта выразна і ясна: для сапраўднага адпушчэння грахоў патрабуецца шчырая ўнутраная дыспазіцыя - рашэнне аб паляпшэнні сваіх паводзін, рашэнне пазбягаць граху, рашэнне парваць з грахоўнымі схільнасцямі, рашэнне аб пазбеганні небяспечных магчымасцей для граху, рашэнне аб напраўленні зла. Менавіта такая пастава  з’яўляецца прыкметай шчырага пакаяння, з’яўляецца выразам веры. Менавіта такім чынам прымае Сакрамэнт Пакаяння каталік сталы духоўна.

 

Праца над сабой

 

Гэты крок – нічога іншага, як цвёрды намер папраўкі. Цяжкая, карпатлівая праца, якая вядзе да поўні шчасця. Чым з’яўляецца гэтая цяжкая праца?

 

Моцная  пастанова  паляпшэння – гэта абяцанне, складзенае Пану Езусу, што мы будзем пазбягаць грахоў і магчымасці іх здзейсніць. Яно павінна быць:

  • моцная, рэалістычная (магчымая для выканання) – той, хто каецца, павінен па-сапраўднаму вырашыць  пазбягаць граху, і ніхто не павінен сумнявацца ў магчымасць паляпшэння;
  • шчырая, прапарцыянальная да здзейсненага злачынства;
  • станоўчае – не можа быць толькі словамі “абяцанкі-цацанкі”;

 

Кожны, хто хоча змяніць сваё жыццё, павінен хацець адарвацца ад грахоў, якія абражаюць Бога і ўдараюць у Ягоную любоў. Каб рашэнне было належным, добра было б у сумленні ацаніць грахі цяжкія і лёгкія. Гэта дапаможа нам вырашыць, з якім грахом я буду спрабаваць змагацца.

 

Гэта не дастаткова, каб сказаць сабе: “папраўлюся з усяго”, альбо “заўтра я буду лепшы, я буду больш любіць Бога”. Такое агульнае жаданне палепшэнне напэўна не завядзе мяне далёка. Калі я прапраўляюся “з усяго”, то так сапраўды “з нічога”. Гэтага крыху занадта мала, каб “паўстанне”, якое ўзнікла з шчырага жалю за грахі, трывала як мага даўжэй. У гэтым выпадку больш дзейсным і карысным будзе метад малых крокаў. Для гэтага менавіта і патрэбна ў сумленні ацэнка грахоў цяжкіх і лёгкіх, каб пачаць паляпшэнне ад гэтых першых. І тут мы вырашаем дэталёвыя, можна сказаць, задачы: нп.: Я буду працаваць над мовай, каб не праклінаць; не будзе ні дня без малітвы, і г.д.

 

Пастаянна пачынаць усё зноўку

 

Ну добра, я пастанавіў выправіцца, і ўсё ж здзяйсняю тыя ж самыя грахі. Што ў такім выпадку рабіць?

 

Св. Тамаш Аквінскі пісаў, што ласка будуецца  на натуры, а св. Павел ў Другім Пасланні да Карынцянаў кажа:  моц дасканаліцца ў слабасці (2 Кар 12,9).

 

Ян Павел II нагадаў: Калі б мы хацелі абаперці пастанову неграшэння толькі альбо ў большай меры на свае ўласныя сілы, спасылаючыся на меркаваную самадастатковасць (..) гэта як бы мы казалі Богу – больш ці менш свядома – што ўжо не маем патрэбы ў Ім.

 

Таму яшчэ раз я павінен паглядзець у сябе, ці на самай справе зрабіў усё, каб не ўпасці. Я павінен да шчырага жадання палепшэння далучыць уніканне сітуацый, адпрэчванне спакусаў, якія робяць магчымым рабіць мне грахі. Св. Павел пасля сустрэчы з Хрыстом пад Дамаскам, зразумеўшы, што ішоў памылковым шляхам, пастанавіў змяніцца. І пераследавальнік вучняў Езуса, Савел, становіцца Паўлам, дбайным прапаведнікам Евангелля.

 

Гэта не проста - змагацца са сваімі слабасцямі. Асабліва, калі пападаем у іх як бы  «па звычцы». Паўтараючыя няўдачы могуць учыніць, што я буду як мытнік, які адчуваў сябе  нявартым, каб глядзець на Бога ў святыні, кажучы толькі: “Божа, будзь міласэрны да мяне, грэшніка” (Лк 18,13). Такая пастава адносна Бога з’яўляецца паляпшэннем жыцця, хоць я гэтага магу не заўважыць. Але калі я думаю, што ўсё ў парадку, я стаў бы такім, як фарысей, які маліўся: “Пане, дзякую Табе, што я не як іншыя людзі, рабаўнікі, крыўдзіцелі, блудадзеі, альбо як гэты мытнік. Пашчуся два разы на тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што набываю” (Лк. 18, 11-12). Фарысейская кіслата замыкае для мяне шлях вяртання, палепшэння, і таму маё выратаванне аддаляецца.

 

Малітва св. Францішка аб духу любові

Учыні мяне, Пане,прыладаю Твайго спакою,

каб нёс любоў туды,дзе пануе нянавісць,

каб прабачаў там, дзе абражаюць,

каб яднаў там, дзе сварка і звада,

каб праўду казаў там, дзе ёсць фальш,

каб нёс веру туды, дзе ёсць сумненне,

каб абуджаў надзею там,дзе пануе роспач,

каб распаліў святло там,дзе валадарыць цемра,

каб нёс радасць туды,дзе турбуе неспакой.

Учыні, каб не шукаў я суцяшэння,а суцяшаў іншых,

каб не прагнуў разумення,але каб разумеў іншых,

каб не шукаў любові да сябе,а любіў іншых.

Бо той, хто дае, заўсёды атрымлівае,

хто не шукае свайго, той знаходзіць,

хто прабачае, таму будзе прабачана,

бо, паміраючы, мы нараджаемся для жыцця вечнага.

 

 

Літаратура:

Postanowić poprawę przy Jego łasce, у: http://mateusz.pl/duchowosc/kwadrans_szczerosci/07.htm.

ks. Krzysztof Fijałkowski SJ, Przygotowanie do Spowiedzi świętej, у: http://www.katolik.pl/przygotowanie-do-spowiedzi-swietej,642,416,cz.html.

Uwolnienie od grzechu, czyli mocne postanowienie poprawy, у: http://www.zoryst.katowice.opoka.org.pl/index.php?option=com_content&view=article&id=614:uwolnienie-od-grzechu-czyli-mocne-postanowienie-poprawy&catid=78:modlitwa&Itemid=106.

Ks. Jacek Bałemba SDB,  Ku dobrej spowiedzi (5): Mocne postanowienie poprawy, у: http://novushiacynthus.blogspot.com/2012/03/ku-dobrej-spowiedzi-5-mocne.html.

ЦІ ВЕРЫШ ТЫ Ў СЫНА БОЖАГА? Дарослым пра асновы каталіцкага веравызнання Гродна 1998.

 

 

 

 

 

Прочитано 1833 раз Последнее изменение Понедельник, 26 Ноябрь 2012 04:19
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии