background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Воскресенье, 07 Октябрь 2012 14:17

Катэхеза І “Як належным чынам удзельнічаць у Літургіі”

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

 

Дарагія, распачынаем з Вамі цыкл нашых сустрэч пад назвай “катэхеза дарослых”.

Калі чуем слова “катэхеза”, “заняткі па рэлігіі”, адразу можам з неахвотай успрымаць іх… Чаму? Ну бо не любім, каб нас павучалі, наадварот, мы хацелі б іншым указваць што трэба рабіць…

 

Тым больш, што нейкія там заняткі, гэта – для дзяцей… Я ж – дарослы, хаджу кожную нядзелю ў касцёл, а можа і часцей… Што я яшчэ магу даведацца, і навошта мне гэта???

 

Чалавек вучыцца ўсё жыццё… Напрыклад, настаўнік, каб плённа выконваць свае пакліканне, проста вымушаны пастаянна развівацца і дасканаліць тое, што ведае. Спартсмену, каб стаць чэмпіёнам, неабходна рэгулярна і сумленна трэніравацца, інакш ён не зойме першае месца. Падобна і ў духоўным жыцці – калі мы не развіваемся, то дэградуем.[1] Таму нічога дзіўнага, што паводле навучання Касцёла чалавек дарослы з’яўляецца першым і асноўным атрымальнікам, а таксама прадметам жыцця і народа Божага, г.зн. кожны дарослы хрысціянін пакліканы да таго, каб станавіцца дасканалым, як Айцец Нябесны.[2]

 

Вучыцца, для таго каб, жыць, жыць па-Божаму, сапраўды па-хрысціянску – вось навошта патрэбны гэтыя сустрэчы… А з іншага боку, вучыцца, для таго каб вучыць іншых, бо гэта мы, дарослыя, з’яўляемся тымі, з каго бяруць прыклад нашыя дзеці, родныя, знаёмыя і незнаёмыя нам людзі…

 

Катэхеза для дарослых – гэта сустрэчы для тых, хто не баіцца шукаць адказаў на пытанні( і не баіцца іх задаць).

 

Спадзяёмся што гэтыя сустрэчы, дапамогуць нам наблізіцца да Хрыста, спазнаць Ягоную любоў, для таго, каб быць сапраўднымі Ягонымі вучнямі.

 

І на пачатак нашых спатканняў паспрабуем  знайсці адказ на пытанне: Як належным чынам удзельнічаць у Літургіі? Дапамогай нам паслужыць Кастытуцыя аб літургіі ІІ Ватыканскага Сабору.

 

Перш за ўсё належыць памятаць, што Літургія — гэта вяршыня, да якой скіравана дзейнасць Касцёла, і адначасова крыніца, з якой выцякае ўся ягоная сіла.[3]

Літургія, праз якую — асабліва ў боскай эўхарыстычнай Ахвяры — «здзяйсняецца справа нашага адкуплення», найбольш спрыяе таму, каб вернікі сваім жыццём выяўлялі і паказвалі іншым таямніцу Хрыста і сапраўдную сутнасць праўдзівага Касцёла.[4] Кажучы іншымі словамі, калі я ўдзельнічаю ў Літургіі, я – сапраўдны вучань Хрыста, хрысціянін не на словах, але па жыцці.

 

Ну, добра, гэта аб Літургіі, а як належным чынам удзельнічаць у ёй? Адказ знаходзім у 11 пункце Кастытуцыі: Каб дасягнуць гэтай поўнай дзейснасці, вернікі павінны ўдзельнічаць у Літургіі з адпаведнай духоўнай падрыхтоўкай, павінны узгодніць свае думкі са словамі і так супрацоўнічаць з нябеснай ласкай, каб не прымаць яе марна, і каб  ўдзельнічаць ў цэлебрацыі свядома, актыўна і плённа.[5]

 

Свядома – гэта значыць я павінен разумець, што адбываецца. Больш таго, для таго каб удзел быў свядомым, мне трэба сваю ўвагу засяроджыць менавіта на тым, што адбываецца падчас Літургіі, а не “лятаць ў аблоках”, думаючы аб чымсьці сваім. Гэтая свядомасць ахоплівае чалавека інтэгральна, а не толькі датычыцца інтэлектуаоьнай сферы. У рамках свядомага удзелу ў літургіі Касцёла важнае месца займае здольнасць адчытання і разумення асноўных знакаў і слоў, бо яны з’яўляюцца бачнымі насьбітамі святога зместу і інстументамі дыялогу Бога з чалавекам. Акрамя гэтага, патрэбнае таксама актыўнасць розуму – разважанне над пачутымі словамі і свядомы на іх адказ верніка. Менавіта такая актыўнасць дапаможа, каб дыялог чалавека з Богам стаў плённым.[6]

 

Актыўна– азначае, што я не магу проста прысці “паслухаць”, “пабыць”, “пастаяць”, але павінен удзельнічаць у тым, што адбываецца.  Гэтая рыса нашага ўдзелу праяўляецца ў нашых паставах і жэстах. Актыўны удзел у літургіі патрабуе ясных і выразных адказаў на заклікі, прамаўляемыя святаром, прамаўленне малітваў, супольны літургічны спеў. Дзеля падтрымання актыўнага ўдзелу трэба заахвочваць вернікаў да выканання акламацый, рэспансорыяў, псальмаў, антыфон, песень, а таксама да дзеянняў, г. зн. да жэстаў і належнай паставы цела. У адпаведны час трэба захоўваць таксама поўнае пашаны маўчанне.[7]

 

Нашая актыўнасць – гэта знешняе праяўленне ўнутранага перажывання Ахвяры святой Імшы, таму проста неабходна пазнаванне тэкстаў малітваў, песняў і акламацыяў, якія ўжываюцца падчас Літургіі.[8] І тут варта заўважыць адну рэч: няма нічога страшнага ў тым, каб на Імшу прыйсці з малітоўнікам Ойча наш ці Нястомна маліцеся, каб паступова гэта рабіць! Горш калі хтосьці кажа: а мне і так добра, навошта штосьці змяняць?!

 

Прымаючы актыўны ўдзел у літургіі, памятаем:

·        не трэба крычаць малітвы і песні.

·        Не знекшталцаем слоў – калі не ведаем на памяць, варта карыстацца малітоўнікамі, спеўнікамі іг.д.

·        Паўстрымліваемся ад аб’яў індывідуалізму(“я - першы, усе за мной!” альбо “Вы сказалі, а цяпер я!”)

·        Стаемся адчуць агульны рытм усіх удзельнікаў падчас прамаўлення малітваў і спеву.

·        Калі не ведаем, як правільна спяваць(і ўсведамляем гэта), варта рабць гэта цішэй, не раздражняючы іншых.[9]

 

Плённа– аб гэтым кажа нам апостал Якуб у сваім пасланні:

“Будзьце ж выканаўцамі слова, а не толькі слухачамі, якіяпадманваюць саміх сябе.  Бо той, хто слухае слова, а не выконвае яго, падобныда чалавека,  які разглядае твар свой у люстэрку:  прыгледзеўся да сябе,  адышоў і адразу забыўся,  якім быў. Аднак той,  хто пранікае ў дасканалызакон свабоды і трывае ў ім не як забыўлівы слухач, але як чынны выканаўца,  той шчаслівы будзе ў тым, што робіць. [10] Кожная Эўхарыстыя  нібы жыватворная крыніца, дае нам ласку і з найвялікшай эфектыўнасцю праз яе адбываецца асвячэнне ў Хрысце[11].  Больш таго, Літургія — гэта першая і неабходная крыніца, з якой вернікі чэрпаюць сапраўдны хрысціянскі дух.[12]  Нам жа застаецца так супрацоўнічаць з нябеснай ласкай, каб не прымаць яе марна.[13]

 

Каб удзельнічаць у Літургіі плённа, патрэбна нашая ахвяра – ахвяра нашага сэрца, нашай душы, а таксама… нашага часу… Перад пачаткам Эўхарыстыі трэба прасіць Пана Бога аб ласцы належнага, добрага удзелу ў ёй. Можна для гэтага выкарыстаць малітву перад святой Імшой св. Амброзія, змешчаную ў некаторых малітоўніках(Ойча наш).

 

І яшчэ некалькі заўваг. Варта памятаць, што:

·        не размаўляем ў храме, не толькі падчас Імшы, але таксама перад пачаткам  і адразу пасля завяршэння Літургіі.

·        Дом Божы - не месца на сплетні і пустыя размовы. Тут перш за ўсё размаўляем з Богам. Менавіта тут асаблівым чынам  Бог прамаўляе да нас і чуе нас.

·        Перад пачаткам Святой Імшы нашыя “размовы” перашкаджаюць іншых падрыхтавацца да Эўхарыстыі.

·        Нельга таксама падчас набажэнства абмяркоўваць нейкія справы(ну, бо бачымся толькі па нядзелях іг.д.)

·        Калі здараецца неспадзяваны, моцны кашаль, варта нават выйсці са святыні, каб не перашкаджаць іншым удзельнікам. У тым выпадку, калі штосьці падобнае можна прадугледзець(нп. прастуда іг.д.) лепш за ўсё знаходзіцца бліжэй да выхаду, каб як найменш звяртаць на сябе ўвагу.

·        У моманты сакральнай цішыні стараемся таксама паўстрымацца ад гучнага( і бачнага для іншых) пазяхання.

·        Свае рэчы ставім так, каб пазбегнуць пастаяннага іх падзення і руху.

·        Не выконваем ў святыні непатрэбных і гучных рухаў.

·        Калі ёсць неабходнасць перамясціць лаўку ці крэсла, стараемся зрабіць гэта як мага далікатней.

·        Памятаем аб тым, што знаходзімся ў святыні – Доме Божым, месцы сустрэчы чалавека з Богам, і што гэтай сустрэчы я магу дапамагчы альбо перашкодзіць.[14]

 

Вельмі важнай умовай плённага ўдзелу ў Літургіі з’яўляецца таксама ўзбуджэнне інтэнцыі – за каго я сёння, тут і цяпер, хачу памаліцца, ахвяраваць плёны гэтай Эўхарыстыі.[15]

 

Усё вышэйсказанае выканаць няпроста… але магчыма. Магчыма, калі даверуся Хрысту, ягонай любові – якая трывае заўсёды. І не трэба пужацца памылак, бо не памыляецца толькі той, хто нічога не робіць…хоць гэта і ёсць яго самая вялікая памылка.

 

Катэхеза, якая адбудзецца ў наступную нядзелю, будзе прысвечаная сакрамэнту Хросту.

 



[1] Т. Кандрусевіч, Даклад на I Кангрэсе каталіцкіх сродкаў сацыяльнай інфармацыі «Католікі — мы тут ёсць», у: http://www.catholic.by/2/libr/speaches/113561-daklad-katoliki.html.

[2]Мц 5, 48; Катэхеза дарослых, у: http://vilejka.catholic.by/index.php/katekheza/katekheza-daroslykh.

[3]SC 10

[4]SC2

[5]SC 11

[6]Ks. Marcin Kołodziej, Świadome, czynne, pełne i owocne uczestnictwo wiernych w liturgii Kościoła,у: http://www.liturgiaecclesiae.pl.tl/%26%23346%3Bwiadome,-czynne,-pe%26%23322%3Bne-i-owocne-uczestnictwo-wiernych-w-liturgii-Ko%26%23347%3Bcio%26%23322%3Ba.htm.

[7]SC 30

[10]Як1, 22-25

[11]SC 10

[12]SC 14

[13]SC 11

[15]Ks. Tomasz A. Dawidowski, UCZESTNICZENIE WE MSZY, у: http://sanctus.pl/index.php?grupa=128&podgrupa=140. 

Прочитано 3022 раз Последнее изменение Воскресенье, 07 Октябрь 2012 14:25
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Другие материалы в этой категории: Катэхеза ІІ "Што дае нам сакрамант Хросту?" »
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии